26 траўня
дата
← травень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2023 год Усе дні |
26 тра́ўня — 146-ы дзень году (147-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 219 дзён.
Падзеі рэдагаваць
- 946 — забойства ў часе сьвяткаваньня Дня Сьвятога Аўгустына караля Ангельшчыны Эдмунда I
- 1805 — адбылася каранацыя Напалеона на караля Лямбардыі
- 1828 — у Нюрнбэргу (Баварыя, Нямеччына) зьявіўся таямнічы Каспар Гаўзэр
- 1863 — Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: у баі пад Парэччам загінуў Генрых Дмахоўскі
- 1897 — ірляндзкі літаратар Брэм Стокер апублікаваў раман «Дракула»
- 1926:
- заснаваньне Беларускага літаратурна-мастацкага згуртаваньня «Ўзвышша»
- заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры ў Вільні
- 1968 — Ісьляндыя перайшла на правабаковы рух
- 1991 — у Менску ўтварылася Міжнародная асацыяцыя беларусістаў
- 1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні зь Ізраілем
Нараджэньні рэдагаваць
- 1895 — Флявіян (Дзьмітрыюк), япіскап Расейскай праваслаўнай царквы
- 1907 — Джон Ўэйн, амэрыканскі актор, якога звалі каралём вэстэрна
- 1909 — Часлаў Ханяўка, беларускі грамадзкі дзяяч
- 1919 — Рубэн Ґансалес, кубінскі піяніст
- 1926 — Ільля Курган, беларускі актор, дыктар радыё, пэдагог, заслужаны артыст Беларусі
- 1933 — Тынта Брас (сапр. імя Джавані Брас), італійскі рэжысэр, сцэнарыст, рэдактар[1]
- 1957 — Багдан Бэнюк, народны артыст Украіны, актор, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Аляксандра Даўжэнкі, намесьнік старшыні ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода»
- 1958 — Віктар Шэйман, дзяржаўны дзяяч Беларусі
- 1959 — Раймунда Амадор, гішпанскі музыкант
- 1962 — Black (Colin Vearncombe), ангельскі сьпявак
- 1964 — Лені Кравіц, паўночна-амэрыканскі музыка
Сьмерці рэдагаваць
- 946 — Эдмунд I, кароль Ангельшчыны з Ўэсэкскай дынастыі, які ўладарыў у 939—946 гадох
- 1339 — Альдона Гедзімінаўна, польская каралева, жонка Казіміра ІІІ, дачка вялікага князя літоўскага Гедзіміна і Еўны
- 1831 — Мар’яна Пінэда, гішпанская патрыётка
- 1863 — Генрых Дмахоўскі, беларускі скульптар
- 1876 — Францішак Палацкі, чэскі гісторык, літаратар, палітык і грамадзкі дзяяч
- 1977 — Янка Пачопка, беларускі паэт і фальклярыст
- 1879 — Мікіта Гарбачэўскі, беларускі вучоны-архівіст, краязнавец, мовазнавец і пэдагог
- 1976 — Марцін Хайдэгер, філёзаф
- 1978 — Хорхэ Ікаса, эквадорскі пісьменьнік
- 1994 — Леў Голуб, савецкі беларускі кінарэжысэр і сцэнарыст
- 2008 — Сыдні Полак, амэрыканскі кінарэжысэр, актор і прадусар
- 2012 — Вэла Орумэтс, эстонскі сьпявак, Заслужаны артыст Эстонскай ССР
- 2017 — Зьбігнеў Бжазінскі, амэрыканскі палітоляг, сацыёляг і дзяржаўны дзяяч польскга паходжаньня
Сьвяты рэдагаваць
Крыніцы рэдагаваць
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
26 траўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў