Мадлен Олбрайт

палітычная дзяячка ЗША

Мадлен Корбэл Олбрайт (па-ангельску: Madeleine Korbel Albright), імя пры нараджэньні Марыя Яна Карбэлава (па-чэску: Marie Jana Korbelová; 15 траўня 1937 году, Прага — 23 сакавіка 2022, Вашынгтон, ЗША) — амэрыканская палітычная дзяячка, дыпляматка, першая жанчына на пасадзе дзяржаўнага сакратара ЗША з 1997 па 2001 гады[9].

Мадлен Олбрайт
23 студзеня 1997 — 20 студзеня 2001
Папярэднік Ўорэн Крыстафэр[d]
Наступнік Колін Паўэл
27 студзеня 1993 — 21 студзеня 1997
Папярэднік Эдвард Пэркінс[d]
Наступнік Біл Рычардсан[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 15 траўня 1937(1937-05-15)[1][2][3][…]
Памерла: 23 сакавіка 2022(2022-03-23)[4][5] (84 гады)
Партыя:
Сужэнец: Джозэф Мэдыл Патэрсан Олбрайт[d][8]
Дзеці: Эліс Олбрайт[d][8], Ганна Корбэл Олбрайт[d][8] і Кэйці Олбрайт[d][8]
Бацька: Ёзэф Корбэл[d]
Маці: Ганна Шпігелава[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Grand cross of the Order of the White Lion Grand Cordon of the Order of the Rising Sun ордэн Крыжа зямлі Марыі 1 клясы Ордэн Крыжа зямлі Марыі Grand Order of Queen Jelena Commander with Star of the Order of Merit of Hungary Прэзыдэнцкі мэдаль Свабоды Вялікі крыж ордэна Белай ружы Фінляндыі Ордэн заслуг Польскай рэспублікі Вялікі крыж ордэна «За заслугі перад Польшчай» Anna Lindh Memorial Fund[d] прэмія Свабоды[d] (1999) мэдаль «За службу дэмакратыі»[d] Нацыянальная жаночая заля славы[d] (1998) Жывая легенда Бібліятэкі Кангрэсу[d] (красавік 2000) Colorado Women's Hall of Fame[d] (2010) прэмія Тэадора Рузвельта[d] (2009) Elizabeth Blackwell Award[d] (2001) ганаровы доктар Браўнаўскага ўніверсітэта[d] (28 траўня 2001) сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук[d] Great Gold Medal of Masaryk University[d] (2000) ганаровы доктар[d] (7 чэрвеня 2008) ганаровы доктар Брандэйскага ўнівэрсытэту[d] ганаровы доктар Гданьскага ўнівэрсытэту[d] ганаровы доктар Універсітэта Маямі[d] (12 траўня 2006) Срэбны памятны мэдаль Сэнату[d] (2019) Great Immigrants Award[d] (2006) Margaret Brent Award[d] (1996)
Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Мадлен Олбрайт імігравала зь сям’ёй у ЗША ў 1948 годзе з Чэхаславаччыны. Ейны бацька, дыплямат Ёзэф Корбэл, пасяліў сям’ю ў Дэнвэры, штат Каларада, і яна стала грамадзянкай ЗША ў 1957 годзе. Олбрайт скончыла каледж Ўэлсьлі ў 1959 годзе і атрымала ступень доктаркі філязофіі ў Калюмбійскім унівэрсытэце ў 1975 годзе, напісаўшы дысэртацыю пра Праскую вясну[10]. Яна працавала памочніцай сэнатара Эдмунда Маскі, перш чым заняла пасаду пад кіраўніцтвам Зьбігнева Бжазінскага ў Радзе нацыянальнай бясьпекі. Яна працавала на гэтай пасадзе да 1981 году, калі прэзыдэнт Джымі Картэр пакінуў сваю пасаду[11].

Выйшаўшы з Рады нацыянальнай бясьпекі, Олбрайт перайшла ў прафэсарска-выкладніцкі склад Джорджтаўнскага ўнівэрсытэту і кансультавала кандыдатаў ад дэмакратычнай партыі ў пытаньнях зьнешняй палітыкі. Пасьля перамогі Біла Клінтана на прэзыдэнцкіх выбарах 1992 году Олбрайт дапамагла сабраць яму Раду нацыянальнай бясьпекі[12]. У 1993 годзе Клінтан прызначыў яе на пасаду амбасадаркі ЗША ў ААН. Яна займала гэтую пасаду да 1997 году, пакуль ня стала дзяржсакратаркай, першай жанчынай на гэтай пасадзе. Олбрайт займала гэтую пасаду, пакуль Біл Клінтан не пакінуў свой пост у 2001 годзе[13].

Олбрайт займала пасаду старшыні кансалтынгавай фірмы Albright Stonebridge Group, а таксама была заслужанай прафэсаркай дыпляматыі ў Школе замежных справаў Джорджтаўнскага ўнівэрсытэту]. У траўні 2012 году яна была ўзнагароджаная Прэзыдэнцкім мэдалём свабоды прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам. Олбрайт уваходзіла ў склад Рады па міжнародных стасунках[14].

Свабодна валодала ангельскай, францускай, чэскай, ідыш і расейскай мовамі, таксама размаўляла па-нямецку, па-польску і на сэрба-харвацкай мове[15].

Памерла ад раку 23 сакавіка 2022 году ў Вашынгтоне[16].

  • Madam Secretary: A Memoir. Miramax. 2003. ISBN 1401359620.
  • The Mighty and the Almighty: Reflections on America, God, and World Affairs. Harper. 2006. ISBN 9780060892579.
  • Memo to the President Elect: How We Can Restore America’s Reputation and Leadership. Harper Collins. 2008. ISBN 978-0061351815.
  • Read My Pins: Stories from a Diplomat’s Jewel Box. Harper Collins. 2009. ISBN 978-0060899189.
  • Prague Winter: A Personal Story of Remembrance and War, 1937—1948. Harper. 2012. ISBN 978-0062030313.
  • Fascism: A Warning. Harper Collins. 2018. ISBN 978-0062802187.
  • Hell and Other Destinations: A 21st-Century Memoir. Harper. 2020. ISBN 978-0062802255.
  1. ^ а б Madeleine Albright // RKDartists (нід.)
  2. ^ а б Madeleine Albright // FemBio database (ням.)
  3. ^ а б Madeleine Albright // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ а б Madeleine Albright, first female US secretary of state, dies (анг.)
  5. ^ а б מדלן אולברייט, האישה הראשונה שכיהנה כשרת חוץ בארה"ב, מתה בגיל 84 (іўр.)
  6. ^ а б http://faithfuliremain.com/interviews/madeleine-albrightova
  7. ^ а б Madeleine Albright, First Woman to Serve as Secretary of State, Dies at 84 (анг.)
  8. ^ а б в г Albright M. Madam Secretary (анг.)Disney Publishing Worldwide, 2003. — ISBN 978-1-4013-9947-4
  9. ^ «Madeleine Albright Fast Facts». CNN. May 8, 2014, https://edition.cnn.com/2013/05/27/us/madeleine-albright-fast-facts
  10. ^ Carlin, John (February 8, 1998). «Profile: She who knows tyranny; Madeleine Albright». The Independent.
  11. ^ Blackman, Ann. Seasons of Her Life: A Biography of Madeleine Korbel Albright (Simon and Schuster, 1999), https://archive.org/details/seasonsofherlife00blac
  12. ^ Blackman, Ann. Seasons of Her Life: A Biography of Madeleine Korbel Albright (Simon and Schuster, 1999), https://archive.org/details/seasonsofherlife00blac
  13. ^ Dumbrell, John (December 2008). «President Clinton’s Secretaries of State: Warren Christopher and Madeleine Albright» (PDF). Journal of Transatlantic Studies. 6 (3): 217—227.
  14. ^ «Madeleine Albright — 60 Minutes», YouTube, 21.02. 1999, https://www.youtube.com/watch?v=FbIX1CP9qr4
  15. ^ Lee, MJ (April 24, 2012). «Albright memoir: Her secret past». Politico.
  16. ^ McFadden, Robert D. (March 23, 2022). «Madeleine Albright, First Woman to Serve as Secretary of State, Dies at 84». The New York Times.