Міхаі́л Афана́сьевіч Булга́каў (15 траўня 1891, Кіеў — 10 сакавіка 1940) — расейскі пісьменьнік.

Міхаіл Булгакаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 (15) траўня 1891[1]
Памёр 10 сакавіка 1940(1940-03-10)[2][4][5][…] (48 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Апанас Булгакаў[d]
Сужэнец Тацяна Лапа[d], Любоў Белазерская[d] і Алена Булгакава[d][7]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці навэліст, драматург, лекар, сатырык, навэліст, лібрэтыст, сцэнарыст, пісьменьнік навуковай фантастыкі, пісьменьнік, журналіст, тэатральны рэжысэр, актор, лекар-пісьменьнік, хірург, біёграф, празаік, аўтар
Гады творчасьці 19191940
Жанр сатыра, містычная літаратура[d], навуковая фантастыка, аповесьць[d] і апавяданьне
Мова расейская мова[8][9]
Значныя творы «Майстар і Маргарыта»
Подпіс Выява аўтографу
http://bulgakov.ru/
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Булгакаў (неадназначнасьць).

Біяграфічныя зьвесткі

рэдагаваць

Скончыў мэдыцынскі факультэт Кіеўскага ўнівэрсытэту (1916). Працаваў земскім доктарам у Смаленскай губэрні. У 1919 годзе пачаў прафэсійна займацца літаратурай. Супрацоўнічаў з газэтай «Гудок» (1922—1926). Літаратурная крытыка канца 1920-х гадоў адмоўна ацэньвала творчасьць М. Булгакава, яго творы не друкаваліся, п’есы былі зьняты са сцэны. З пачатку 1930-х гадоў працаваў рэжысэрам-асыстэнтам МХАТу, інсцэніраваў «Мёртвыя душы» М. Гогаля (1932).

Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Творчасьць

рэдагаваць

У 1925—1926 гадох Міхаіл Булгакаў апублікаваў «Запіскі маладога лекара». Першы зборнік сатырычных апавяданьняў «Д’ябаліяда» (1925) выклікаў спрэчкі ў друку. У рамане «Белая гвардыя» (1925—1927), п’есах «Дні Турбіных» (напісана па матывах гэтага раману), «Бег» (1926—1928) паказаны настроі старой расейскай інтэлігенцыі, еднасьць яе з народам, роздум пра шляхі і выбар, думкі пра «белы рух» і лёс Расеі. У камэдыях «Зойчына кватэра» (паст. 1926) і «Барвовы востраў» (паст. 1928) высьмейвае быт і норавы нэпманскага асяродзьдзя, парадыруе звычкі абмежаванага тэатральнага сьвету. У сатырычна-фантастычных аповесьцях «Фатальныя яйкі» (1925) і «Сабачае сэрца» (1925) сьцьвярджэньне этычнай адказнасьці інтэлігенцыі за вынікі сацыяльнага экспэрымэнту. «Майстар і Маргарыта» (1929—1940) своеасаблівая форма філязофскага раману, дзе сумешчаны гісторыка-легендарны, сучасна-бытавы і містыка-фантастычны пляны дзеяньня. У ім адлюстравана складанасьць жыцьця, вечная барацьба сіл стварэньня і разбурэньня. У гістарычных драмах «Кабала сьвятош» («Мальер», 1930—1936) і «Апошнія дні» («Пушкін», 1934—1935), у біяграфічнай аповесьці «Жыцьцё пана Мальера» (1932—1933) паказвае несумяшчальнасьць сапраўднага мастацтва з дэспатызмам манархіі. Незакончаны «Тэатральны раман» («Запіскі нябожчыка», 1936—1937) — іранічная перафраза гісторыі МХАТу 1920-х г., ён спалучае ў сабе споведзь і сатыру.

Міхаіл Булгакаў — майстар дасканалай тэхнікі, імклівага сюжэту, валодаў жывою, гнуткаю мовай.

Выбраная бібліяграфія

рэдагаваць
  • Собр. соч. Т. 1-5. — Мн., 1989—1990.
  • Записки на манжетах. — М., 1988.

Беларускія пераклады

рэдагаваць
  • Майстар і Маргарыта / пер. А. Жук. — Мн., 1994. (Скарбы сусветнай літаратуры)
  1. ^ метрычная кніга
  2. ^ а б в Лакшин В. Я. Булгаков Михаил Афанасьевич (рас.) // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 104—105.
  3. ^ http://www.theguardian.com/world/2014/feb/21/ukraine-peace-deal-brokered-protesters-barricades-remain
  4. ^ а б в Лакшин В. Я. Булгаков Михаил Афанасьевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 104—105.
  5. ^ Mikhael Bulgakov // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  6. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  7. ^ https://doi.org/10.4324%2F9780203987414
  8. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  9. ^ Bulgakov, Mihail Afanasʹevič, 1891-1940 // CONOR.SI

Літаратура

рэдагаваць
  • Булгаковская энциклопедия. Сост. Б. Соколов. Изд-ва: Локид, Миф, 1-е изд. 1996. ISBN 5-320-00143-6, ISBN 5-87214-028-3; 2-е изд. 2000. ISBN 5-320-00385-4
  • Варламов А. Михаил Булгаков. ЖЗЛ. М.: Молодая гвардия, 2008. ISBN 978-5-235-03200-2.
  • Зеркалов А. Евангелие Михаила Булгакова. М., 2006.
  • Зеркалов А. Этика Михаила Булгакова. М., 2004.
  • Казак В. Лексикон русской литературы XX века = Lexikon der russischen Literatur ab 1917. — М.: РИК «Культура», 1996. ISBN 5-8334-0019-8
  • Творчество Михаила Булгакова: Исследования и материалы… Кн. 1-2. — СПб, 1991-94.
  • Чудакова М. О. Жизнеописание Михаила Булгакова. 2-е изд. — М.: Книга, 1988.
  • Яновская Л. Записки о Михаиле Булгакове. М., Текст, 2007.