Глеб Гурбан

беларускі футбаліст

Глеб Віталевіч Гурбан (нар. 15 траўня 2001) — беларускі футбаліст, абаронца расейскага клюбу СКА-«Хабараўск».

Глеб Гурбан
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 траўня 2001(2001-05-15)[1] (23 гады)
Рост 175 см[1]
Вага 71 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб СКА Хабараўск
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2020 Менск 3 (0)
2020 Смалявічы 4 (0)
2021 Рух Берасьце 0 (0)
2021 Ворша 14 (1)
2022—2024 Менск 57 (1)
2024—4 СКА Хабараўск

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец клюбу «Менск». З 2018 году пачаў выступаць за дубль, у кастрычніку і лістападзе 2018 году гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЭФА. У 2019 годзе пачаў зрэдку прыцягвацца і да асноўнай каманды. 14 верасьня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць берасьцейскага «Дынама» (0:3). У далейшым працягваў выступаць за дубль, часам зьяўляючыся ў асноўным складзе. У ліпені 2020 году на правах арэнды далучыўся да «Смалявічаў»[2]. Пачаў гуляць у стартавай адзінаццатцы, аднак у жніўні атрымаў траўму. Пасьля акрыяньня вярнуўся на поле толькі ў лістападзе. У сьнежні 2020 году пакінуў «Смалявічы»[3].

У сакавіку 2021 году стаў гульцом берасьцейскага «Руха»[4], аднак гуляў толькі за дубль. У ліпені 2021 году на правах арэнды далучыўся да «Воршы»[5], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сьнежні 2021 году вярнуўся з арэнды ў «Рух»[6]. У сакавіку 2022 году, пасьля таго як «Рух» зьняўся з Найвышэйшай лігі, зноў стаў футбалістам «Менска»[7]. Спачатку ня меў трывалага месца ў аснове, а зь лета пачаў рэгулярна зьяўляцца ў першым складзе. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Менск»[8], аднак у студзені 2023 году падпісаў новае пагадненьне з клюбам[9]. Паводле вынікаў галасаваньня аматараў быў прызнаны найлепшым гульцом каманды ў 2023 годзе. У сьнежні 2023 году пакінуў клюб[10], але ў студзені 2024 году падпісаў чарговае пагадненьне зь «Менскам»[11].

У жніўні 2024 году далучыўся да расейскага клюбу СКА-«Хабараўск»[12].

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2019 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць