Сафія Яблонская
Сафія Яблонская (па-ўкраінску: Софія Яблонська; 15 траўня 1907, в. Германіў (цяпер Тарасіўка), Львоўскі павет, Каралеўства Галіцыі і Ладамэрыі, Аўстрыйская імпэрыя ― 4 лютага 1971, Нуармут’е, Францыя) ― украінская і француская пісьменьніца, журналістка, фатографка, вандроўніца, архітэктарка[2].
Сафія Яблонская | |
Софія Яблонська | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Софія Іванівна Яблонська |
Нарадзілася | 15 траўня 1907 |
Памерла | 4 лютага 1971 (63 гады) |
Пахаваная | |
Сужэнец | Jean-Marie Oudin[d] |
Дзеці | Jacques Oudin[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | журналістка, пісьменьніца, фатограф, публіцыстка |
Мова | украінская мова[1] |
Значныя творы | Далекі обрії, 1939, Дві ваги — дві міри, 1972, Mon enfance en Ukraine, 1981 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася 15 траўня 1907 г. у в Германіў (цяпер Тарасаўка Пустамыцкага раёну Львоўскай вобласьці) у сям’і сьвятара і лекара Івана Яблонскага і ягонай жонкі Мадэсты Ўльварскай. Раньняе дзяцінства Сафіі прайшло ў вёсцы з бацькам і няняй Юстынай. Гэты пэрыяд свайго жыцьця яна падрабязна апісала ў кнізе «Книга про батька» (выдадзена пасьмяротна ў 1977 годзе)[3].
На пачатку Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе бацька Сафіі вывез сям’ю ў Расею, бо быў зацятым масквафілам. У Таганрозе Сафія вучылася ў сярэдняй школе. У 1921 годзе сям’я Яблонскіх вярнулася на радзіму.
У 1922 г. паступіла на першы курс настаўніцкай сэмінарыі.
1922—1923 — Сафія наведвае курсы камэрцыйнай дзейнасьці для жанчынаў у Нацыянальнай камэрцыйнай акадэміі ў Львове (Panstwowa Akademia Handlu we Lwowie).
1924—1925 — Сафія вучыцца акторскаму майстэрству ў драматычнай навучальні. У 1926 годзе займаецца кінапракатам, кіруе двума кінатэатрамі ў Тарнопалі, супрацоўнічае з мастаком Раманам Турыным[4].
З 1927 г. вывучае тэхніку дакумэнтальнага кіно ў Парыжы. У Парыжы яна пасябравала з украінскім пісьменьнікам, вандроўнікам і дыпляматам Сьцяпанам Лявінскім, які захапляўся ўсходняй культурай. Знаходзячыся ў багемным асяродку францускіх мастакоў, яна зацікавілася ідэямі падарожжаў па экзатычных краінах. У сьнежні 1928 года яна адправілася ў сваё першае далёкае падарожжа ў Паўночную Афрыку, у Марока. Касаблянка — Маракеш — Магадор — Тарудан — Агадыр — такі маршрут Сафія зрабіла за чатыры месяцы[5].
У сьнежні 1931 году яна падпісала кантракт з кампаніяй «Юнань-Фу» на стварэньне дакумэнтальных эсэ і падарожнічала па сьвеце. Праз Порт-Саід, Джыбуці, Цэйлон у Францускі Індакітай яна наведала Лаос, Камбоджу, правінцыю Юньнань (Кітай), Сіям, Малайскі архіпэляг, Яву і Балі, Таіці, Аўстралію і Новую Зэляндыю, Паўночную Амэрыку (ЗША і Канада)[6].
У жаночай прэсе — часопісах «Нова хата» і «Жіноча доля» — рэгулярна зьмяшчаліся нарысы пра падарожжа Сафіі Яблонскай. Ейная постаць была папулярная сярод фэмінісцкай моладзі Галічыны таго часу[7].
Пятнаццаць гадоў Сафія жыла ў Кітаі, дзе пазнаёмілася і выйшла замуж за француза Жана Удэна. Нарадзіла і выхавала трох сыноў — Аляна, Данка Мішэля і Жака Мірка. 1950 года вярнуліся ў Эўропу і пасяліліся спачатку ў Парыжы, а пасля сьмерці мужа — на выспе Нуармут’е, на атлянтычным ўзбярэжжы Францыі. Стала архітэктаркай [8].
Зноў вярнулася да літаратурнай творчасьці — напісала аповесьць-успамін «Розмова з батьком», у якой закранула тэму свайго дзяцінства.
Загінула ў аўтамабільнай катастрофе 4 лютага 1971 г. у Францыі[9].
Творчасьць
рэдагавацьПісала навэлі, нарысы й мэмуары. Апошнія творы зьявіліся пасьмяротна: зборнік навэляў «Дві міры — дзве вагі» (1972), дакумэнтальная аповесьць «Книга про батька» (1977). Творчасьцю Сафіі Яблонскай апекавалася ейная сяброўка, украінская паэтка Марта Калітоўская. Яна ж пераклала на францускую мову дакумэнтальную прозу Яблонскай «Чар Марока» (Парыж, 1973)[10].
Ва ўсіх сваіх творах разьмяшчала свае здымкі, якія ўдала ілюстравалі побыт і культуру экзатычных краінаў і народаў[11].
Творы
рэдагаваць• Яблонська С. Чар Марока. Львів, 1932 // https://chtyvo.org.ua/authors/Yablonska_Sofiia/Char_Maroka_vyd_1932/
• Яблонська С. Далекі обрії. Львів, 1939. 169 с.
• Яблонська С. Дві ваги — дві міри. Оповідання та нариси. Париж, 1972. 105 с.
• Яблонська С. Книга про батька: З мого дитинства. Едмонтон — Париж: Слово, б. р. 237 с.
Пасьмяротныя выданьні
рэдагаваць• Софія Яблонська. Книга про батька. Богуславкнига, 2015. 272 с.
• Софія Яблонська. Книга про батька // https://diasporiana.org.ua/memuari/17069-yablonska-s-kniga-pro-batka/
• Софія Яблонська. Чар Марока. З країни рижу та опію. Далекі обрії: Подорожні нариси/ Упоряд., передм. і літ. редакція Василя Ґабора. Львів: ЛА «Піраміда», 2015. 372 с.
• Софія Яблонська. Фото / Sophia Yablonska. Photos. Бібліотека українського мистецтва, Видавець Олександр Савчук, Київ-Харків, 2017. 128 сторінок, 107 ілюстрацій // http://uartlib.org/shop/sofiya-yablonska-foto/.
• Софія Яблонська. Далекі обрії. Київ: «Родовід», 2018. 336 с (Артбук) // https://rodovid.net/product/240/sofiia-iablonska-daleki-obriyi/.
• Софія Яблонська. З країни рижу та опію. Київ: «Родовід», 2018. 240 с (Артбук) // https://rodovid.net/product/239/sofiia-iablonska-z-krayiny-ryzhu-ta-opiiu/.
• Софія Яблонська. Чар Марока. Київ: «Родовід», 2018. 192 с (Артбук) // https://rodovid.net/product/238/sofiia-iablonska-char-maroka/.
• Софія Яблонська. Листи з Парижа. Листи з Китаю. Львів: «Піраміда», 2018. 368 с.
Творы па-француску
рэдагаваць• L’Année ensorcelée, Les Horizons lointains (1972).
• Le charme du Maroc (1973).
• Mon enfance en Ukraine (1981).
• Au pays du riz et de l’opium (1986).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Yablonska, Sofiia, the Encyclopedia of Ukraine, vol. 5 (1993), http://www.encyclopediaofukraine.com/display.asp?linkpath=pages%5CY%5CA%5CYablonskaSofiia.htm
- ^ Калитовська М. Софія Яблонська: подорожник і людина // Сучасність. 1971. № 5. С. 51-59.
- ^ Клиновий Ю. Софія Яблонська — її найкращий твір // Сучасність. 1977. № 6. С. 20-27.
- ^ Поліщук Я. Навколосвітня мандрівка Софії Яблонської // Український журнал (Прага). 2007. № 3. С. 6-7.
- ^ Поліщук Я. Далекі обрії Софії Яблонської // Всесвіт. 2006. № 11-12. С. 187—192.
- ^ Забужко О. Теура Софія Яблонська. // Київ: «Родовід», 2018. 232 с.
- ^ Дзвинка Воробкаво. Історія галичанки, яка побачила весь світ, або дивовижні обрії Софії Яблонської, https://uamodna.com/articles/istoriya-galychanky-yaka-pobachyla-vesj-svit-abo-dyvovyzhni-obriyi-sofiyi-yablonsjkoyi/
- ^ Поліщук Я. Далекі обрії Софії Яблонської // Всесвіт. — 2006. — № 11—12. — С. 187—192.
- ^ Поліщук Я. Далекі обрії Софії Яблонської // Всесвіт. 2006. № 11-12. С. 187—192.
- ^ Забужко О. Теура Софія Яблонська. // Київ: «Родовід», 2018. 232 с.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|