Уладзімер Шыманец

беларускі грамадзкі дзяяч

Уладзімер Шыманец (15 траўня 1911, Рыга — 27 жніўня 1977, Сартрувіль, Францыя) — беларускі грамадзкі дзеяч у Францыі, інжынэр, мастак, міністар фінансаў БНР[2].

Уладзімер Шыманец
Дата нараджэньня 2 (15) траўня 1911[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 27 жніўня 1977(1977-08-27) (66 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак інжынэр, грамадзкі дзяяч, маляр
Сябра ў Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
Дзеці Івонка Сурвіла і Лявон Шыманец

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Рызе, дзе ў той час працаваў яго бацька, што паходзіў зь вёскі Засульле на Стаўпеччыне. Падчас Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе сям’я была эвакуіраваная ва ўкраінскае Дняпро, і толькі ў 1919 годзе ім ўдалося вярнуцца на радзіму ў Засульле. Уладзімер Шыманец вучыўся ў школе ў Негарэлым, апошнія клясы — у Стоўпцах. Ад дзяцінства пачаў маляваць.

У 1932 годзе скончыў Віленскую тэхнічную школу. Па заканчэньні школы цягам году ня мог знайсьці працы і жыў з бацькамі, толькі пазьней знайшлася праца ў Стоўпцах. У 1935 годзе ажаніўся. У 1938 годзе польскія ўлады перавялі яго ў Берасьце.

У 1939 годзе здолеў уладкавацца ў Баранавічах, працаваў намесьнікам начальніка электрастанцыі чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральная. Пасьля прыходу саветаў быў арыштаваны — 23 кастрычніка 1940 году. Асуджаны 22 лютага 1941 году «асобай нарадай» за «антысавецкую агітацыю» на 5 гадоў савецкіх канцлягэраў у Омску, аднак адпраўцы туды перашкодзіў пачатак нямецка-савецкай вайны. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Баранавічах, публікаваў артыкулы пра архітэктуру.

Зь лета 1944 году разам зь сям’ёй на эміграцыі. Спачатку апынуўся ў Даніі, у Капэнгагене, дзе арганізаваў Згуртаваньне беларусаў Даніі. У 1948 годзе з дапамогай Лявона Рыдлеўскага і Міколы Абрамчыка змог разам зь сям’ёй пераехаць у Францыю. З 1952 году жыў у Сартрувілі пад Парыжам. Браў удзел у працы Аб’яднаньня беларускіх работнікаў у Францыі, Сусьветнага аб’яднаньня беларускай эміграцыі (САБЭ), дзейнасьці ўраду БНР (некаторы час займаў пасаду міністра фінансаў).

Праз усё жыцьцё працягваў маляваць. Быў аўтарам праектаў паваенных марак БНР[3]. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках у Сартрувілі, Вэрсалі, Парыжы, у 1970-х некалькі выстаў яго прац былі арганізаваныя ў БІНіМам у Нью-Ёрку. Пісаў у эміграцыйнай пэрыёдыцы пра творчасьць беларускіх мастакоў на эміграцыі.

Памёр 27 жніўня 1977 году ў Сартрувілі.

Цікавыя факты

рэдагаваць
  • Рэабілітаваны 7 верасьня 1989году Пракуратурай Берасьцейскай вобласьці (архіўная справа: УКГБ Берасьцейскай вобласьці 10013-с).
  • Жыцьцяпіс Уладзімера Шыманца была надрукаваная ў газэце «Беларус» № 241 за 1977 год

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць