Адкрыць галоўнае мэню

Вацлаў Радзішэўскі (па-польску: Wacław Radziszewski, 15 траўня 1898, Руда Гузоўска — ????) — польскі вайскоўца.

Вацлаў Радзішэўскі
Wacław Radziszewski
15 траўня 1898 — ????
Kpt. Wacław Radziszewski.jpeg
Месца нараджэньня Руда Гузоўска
Прыналежнасьць Польшча
Гады службы 19181940
Званьне капітан
Камандаваў батальён 82-га пяхотнага полку
Бітвы/войны Абарона Замосьця,
Абарона Берасьцейскай крэпасьці
Узнагароды
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
срэбны Крыж Заслугі
Мэдаль Незалежнасьці

З 1916 году быў чальцом падпольнай польскай вайсковай арганізацыі (POW). У 1918 годзе браў удзел у раззбраеньні нямецкага войска ў Варшаве. У лістападзе запісаўся добраахвотнікам у войска польскае. Скончыўшы пяхотную вучэльню ў Варшаве, 1 ліпеня 1919 году атрымаў чын падпаручыка.

У ходзе савецка-польскай вайны Вацлаў Радзішэўскі быў узнагароджаны Срэбным Крыжам ордэна Virtuti Militari. У 1922 годзе Радзішэўскі быў пераведзены ў рэзэрву, пасьля чаго пераехаў пад Кобрынь. Выконваў абавязкі камандзіра дабраахвотнай пажарнай брыгады ў Гарадцы. 1924 году Радзішэўскі як паручык працягнуў сваю вайсковую кар’еру ў 82-ім пяхотным палку. У 1932 годзе быў назначаны камэндантам акругі ў Пружану. 1 студзеня 1934 году атрымаў чын капітана. У 1936 годзе Вацлаў Радзішэўскі зноўку вярнуўся ў 82-і пяхотны полк, дзе быў прызначаны камэндантам школы унтэр-афіцэраў, а потым камандзірам роты.

У верасьні 1939 году капітан Радзішэўскі як камандзір батальёну браў удзел у абароне Берасьцейскай крэпасьці спачатку ад нямецкіх, а потым ад савецкіх захопнікаў. Застаўшыся ў крэпасьці, ён прыкрываў адыход войскаў генэрала Канстантына Плісоўскага.

У 1939 годзе Радзішэўскі быў арыштаваны НКВД. Апошні раз ягонае імя згадваецца ўвесну 1940 году па дакумэнтах на перавод з Казельскага лягеру НКВД у Смаленск. Верагодна, Вацлаў Радзішэўскі загінуў альбо ў Катыні[1], альбо ў адным зь лягераў ГУЛАГу[2].

КрыніцыРэдагаваць