Уладзімер Ярмак
Уладзімер Іванавіч Ярмак (15 траўня 1924, Бабруйск — 19 ліпеня 1943, Сінявінскія вышыні, Ленінградзкая вобласьць, Расея) — Герой Савецкага Саюзу, стралок, лейтэнант.
Уладзімер Ярмак | |
Род дзейнасьці | савецкі вайсковы дзеяч, Герой Савецкага Саюзу |
---|---|
Дата нараджэньня | 15 траўня 1924 |
Месца нараджэньня | Бабруйск, БССР |
Дата сьмерці | 19 ліпеня 1943 |
Месца сьмерці | Сінявінскія вышыні, Ленінградзкая вобласьць, РСФСР |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьСын вайскоўца, расейца паводле нацыянальнасьці. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю. Працаваў сьлесарам на заводзе ў горадзе Ніжні Тагіл.
У Чырвонай Арміі з жніўня 1942, на фронце Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1942. Стралок 14-га асобнага штрафнога батальёну (42-я армія, Ленінградзкі фронт) лейтэнант Ярмак [1] 19 ліпеня 1943 падчас правядзеньня выведкі боем у раёне Сінявінскіх вышыняў зачыніў сваім целам амбразуру варожае агнявое кропкі, чым забясьпечыў групе выведнікаў выкананьне баявога заданьня.
Пахаваны ў раёне пасёлка гарадзкога тыпу Сінявіна Кіраўскага раёну Ленінградзкай вобласьці Расеі. 21 лютага 1944 пасьмяротна атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу.
Узнагароды
рэдагаваць- Мэдаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюзу;
- Ордэн Леніна;
- Ордэн Чырвонага Сьцяга.
Памяць
рэдагаваць- Імем У.Ермака названая вуліца Валодзі Ярмака у Санкт-Пецярбургу.
- Ушанаваны ў мэмарыяле «Сінявінскія вышыні».
- У 1997 у сквэры на плошчы Кулібіна ў Санкт-Пецярбургу на народныя грошы яму быў усталяваны помнік.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ЦАМО ф.58, оп.18001, д.581, л.18об на сайце ОБД Мемарыял.(недаступная спасылка)
Літаратура
рэдагаваць- Буров А. В. Твои Герои, Ленинград. 2-е изд., доп. Л.: Лениздат, 1970
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь. Т.1. М.:Воениз.1987.
- Звягинцев В. Трибунал для героев. М. ОЛМА-ПРЕСС, 2005 г.
- Солдатов В. А. Матросовы в битве за Ленинград, — Л.,1966
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьУладзімер Ярмак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў