25 траўня
дата
← травень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 год Усе дні |
25 тра́ўня — 146-ы дзень году (145-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 221 дзень.
Падзеі
рэдагаваць- 1085 — кароль Кастыліі і Леона Альфонс VI адбіў у маўраў Таледа
- 1787 — у Філадэлфіі (ЗША) пад старшынствам Джорджа Вашынгтона распачаўся Канстытуцыйны канвэнт
- 1792 — кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Геранёнам Магдэбурскае права і герб
- 1863 — Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: параза ад расейскіх войскаў у бітве пад Горкамі
- 1907 — У Вільні адбыўся зьезд настаўнікаў, на якім быў створаны Беларускі настаўніцкі саюз
- 1933 — У Менску адкрыўся Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету
- 1935 — амэрыканскі лёгкаатлет Джэсі Оўэнз на працягу 45 хвілінаў усталяваў чатыры сусьветныя рэкорды
- 1953 — першае і адзінае ў гісторыі ЗША выпрабаваньне ядзернае артылерыі
- 1989 — запрацаваў Зьезд народных дэпутатаў СССР
- 1991 — У Менску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў (завершаны 27 траўня 1991)
- 1992 — паралельна з расейскім рублём уводзяцца разьліковыя білеты Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь («зайчыкі»)
Нараджэньні
рэдагаваць- 1868 — Давід Яноўскі, адзін з наймацнейшых шахматыстаў сьвету канцу XIX — пачатку XX стагодзьдзяў
- 1846 — Наім Фрашэры (пам. 1900), альбанскі паэт і празаік, дзяяч Альбанскага нацыянальнага адраджэньня
- 1880 — Вацлаў Іваноўскі, беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, доктар тэхнічных навук
- 1889 — Ігар Сыкорскі, авіяканструктар, стваральнік першых расейскіх самалётаў і першых амэрыканскіх шрубалётаў
- 1892 — Ёсіп Броз Ціта, дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Фэдэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславіі
- 1905 — Сяргей Хмара (сапр. Сіняк), беларускі пісьменьнік, паэт, журналіст, грамадзка-палітычны дзяяч
- 1911 — Фёдар Сурганаў, беларускі савецкі палітычны дзяяч
- 1920 — Артур Вінт, ямайскі лёгкаатлет і чэмпіён Алімпійскіх гульняў
- 1937 — Мікола Купрэеў, беларускі паэт, пісьменьнік
- 1937 — Сяргей Іванавіч Сідор, беларускі географ, прафэсар БДУ
- 1949 — Леанід Барткевіч, беларускі сьпявак і музыка
- 1951 — Васіль Далгалёў, беларускі палітык і дыплямат
- 1953 — Даніэль Пасарэла, аргентынскі футбаліст, чэмпіён сьвету 1978 г.
- 1978 — Павал Мажэйка, беларускі журналіст
Сьмерці
рэдагаваць- 1261 — Аляксандар IV, рымскі папа
- 1681 — Пэдра Кальдэрон дэ ля Барка, гішпанскі драматург і паэт
- 1798 — Казімір Нестар Сапега, гербу Ліс — генэрал артылерыі ВКЛ, маршалак літоўскай канфэдэрацыі Чатырохгадовага Сойма, удзельнік паўстаньня 1794 году, паэт
- 1917 — Максім Багдановіч, беларускі паэт
- 1926 — Сымон Пятлюра, украінскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, публіцыст, стваральнік украінскіх узброеных сілаў
- 1937 — Станіслаў Гайдукевіч, беларускі архітэктар
- 1945 — Дзям’ян Бедны (сапраўднае імя Яфім Аляксеевіч Прыдвораў), паэт
- 1948 — Вітольд Пілецкі, польскі вайсковец-падпольнік
- 1970 — Мікола Абрамчык, беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч, публіцыст, інжынэр
- 1987 — Аўген Калубовіч, беларускі гісторык, палітычны дзяяч, настаўнік
- 2007 — Уладзімер Каткоўскі, беларускі блоґер, вэб-рэдактар сайту «Радыё Свабода», пачынальнік беларускай Вікіпэдыі
- 2014 — Войцех Ярузэльскі, польскі вайсковец і палітык
Сьвяты
рэдагаваць25 траўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў