Наталка Бабіна

Беларуская пісьменьніца

Ната́льля Васі́леўна Ба́біна, Наталка Бабіна (нар. 15 траўня 1966 году ў в. Заказанка Берасьцейскага раёну) — беларуская пісьменьніца й журналістка.

Наталка Бабіна
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 15 траўня 1966(1966-05-15) (58 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналістка, пісьменьніца, перакладніца
Мова беларуская мова, украінская мова і расейская мова[2]
Узнагароды
юбілейны мэдаль «25 гадоў незалежнасьці Ўкраіны»
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася 15 траўня 1966 году ў в. Заказанка Берасьцейскага раёну. Скончыла 2 клясы ў школе в. Прылукі (Берасьцейскі раён), потым жыла ў Берасьці, дзе скончыла школу № 13. Пасьля школы вучылася на інжынэра ў Менскім політэхнічным інстытуце. Працавала ў Берасьці інжынэрам на заводзе «Цьветатрон», на заводзе імя Леніна ў (Менску).

Працавала ў заходнепалескай газэце «Збудінне», потым інжынэрна — тэхнічным працаўніком у дзяржаўнай газэце «Звязда». З 1994 року супрацоўнічае зь беларускай незалежнай газэтай «Наша Ніва», з 2007 року — штатны журналіст газэты. 10 сьнежня 2013 году прынята ў сябры ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў». 14 красавіка 2014 году абрана старшынёй Таварыства ўкраінскай літаратуры пры СБП.

Замужам, мае трох дзяцей. Жыве пад Менскам у Ждановічах.

Наталка Бабіна лічыць сябе ўкраінкай, а ўкраінскую мову — мовай сваёй сям’і. Пры гэтым, спадарыня Натальля ў паўсядзённым жыцьці карыстаецца беларускай мовай, кажа, што менавіта на ёй «разважае аб розным быце, і хатнім, і працоўным, і нават творчым»[3]

Творы Наталкі Бабінай адрозьніваюцца цьвёрдай нацыянальнай пазыцыяй. У той жа час, яна пасьлядоўна выказваецца ў інтэрвію наконт украінскасьці Берасьцейшчыны. Н. Бабіна зьвяртае ўвагу грамадзкасьці на тое, што жыхары берасьцейскіх ваколіцаў былі прымусова зарэгістраваныя як беларусы савецкай уладай у 1939 годзе і пазьней у 1944—1945 гг., калі тыя землі былі ўключаныя ў склад БССР, хаця ў рэчаіснасьці заўжды былі ў большасьці ўкраінцамі[4].

Наталка Бабіна лічыць, што «этнічныя ўкраінцы, якія жывуць на Беларусі — гэта такі вялікі, але забыты і расейскамоўнай уладай, і беларускамоўнай культурай сусьвет. А між тым, менавіта яны, калі дазволіць ім усьвядоміць сваю нацыянальную індывідуальнасьць, могуць дапамагчы беларусу стаць беларусам. Украінцы, зь іх культурным імпэтам, унутранай свабодай, яркасьцю, гэта як раз тое, чаго не хапае ціхаму, цьмянаму беларусу, які толькі яшчэ прабіраецца да беларушчыны»[3].

Творчасьць

рэдагаваць

Мастацкія творы Наталка Бабіна пачала друкаваць у 1994 году. Піша па-беларуску й па-ўкраінску. Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Дзеяслоў», газэтах «Звязда» і «Наша Ніва»; ва ўкраінскіх часопісах «Сучасність», «Кур’ер Крівбасу», «Над Бугом і Нарвою», газеті «Поступ». Творы перакладзеныя на ўкраінскую, польскую, ангельскую і чэскую мовы.

Пра сваю творчасьць Наталка Бабіна сказала наступнае: «…Для мяне Берасьце і Берасьцейшчына — гэта адзіная крыніца натхненьня. Усё астатняе — гэта проста антураж. Калі б я не нарадзілася на Берасьцейшчыне, калі б там я не ўсьвядоміла сябе чалавекам, не ўсьвядоміла сваіх каранёў, я б ніколі ня стала пісьменьніцай. І гэтыя кніжкі ніколі б не зьявіліся. Менавіта таму для мяне вельмі важна як менавіта на Берасьцейшчыне ўспрымаецца мая творчасьць».[5]

Шырокую вядомасьць і прызнаньне пісьменьніцы прынёс раман «Рыбін горад», які выйшаў у 2007 годзе, меў некалькі перавыданьняў і перакладзены сёньня на ўкраінскую, ангельскую мовы. Твор лучыць у сабе рысы прыгодніцкага, дэтэктыўнага, жаночага і сацыяльнага раману. Гэта раман пра Берасьце — якое было, якое ёсьць і якое будзе. Гэта захапляльная гісторыя каханьня, сьмерці, цудаў і ўратаваньня.

У 2010 годзе Наталка Бабіна стала ляўрэатам прэміі імя Веранікі Чаркасавай, якую заснавала Беларуская асацыяцыя журналістаў. фіналістка літаратурнай прэміі «Ангелус» (2011 г., Польшча).

  • «Крыві не павінна быць відна» (зборнік апавяданьняў), 2007.
  • «Рыбін горад», 2007, 2011.