Тэхналёгія (па-грэцку: τέχνη — «мастацтва, майстэрства, хітрасьць» , і грэц. -λογία — навука) — у шырокім значэньні, гэта выкарыстоўваньне ведаў, прыладаў, машынаў, тэхнікі, рамёстваў, сыстэмаў і мэтадаў іхнай арганізацыі, а таксама майстэрства для кантролю, прыстасаваньня і пераўтварэньня навакольнага асяродзьдзя. Тэхналёгія можа таксама ставіцца да збору такіх прыладаў, у тым ліку машынаў, правядзеньня мадыфікацыяў, новых мераў і працэдураў. Тэхналёгіі істотна паўплывалі на здольнасьць чалавека кантраляваць і адаптаваць да сябе натуральнае асяродзьдзе. Гэты тэрмін ужываецца як у агульным значэньні, гэтак і ў канкрэтных галінах жыцьця, напрыклад «будаўнічыя тэхналёгіі», «мэдычныя тэхналёгіі», «перадавыя тэхналёгіі».

Да сярэдзіны XX стагодзьдзя разьвіцьцё касьмічным тэхналёгіяў дазволіла чалавеку дасягнуць космасу і дасьледаваць ягоную прастору.

Чалавек пачаў разьвіваць тэхналёгіі зь пераўтварэньня прыродных матэрыялаў у простыя прылады. У старажытнасьці, адкрыцьцё мажлівасьці кантролю агню, дазволіла павялічыць крыніцы ежы, а вынаходніцтва кола, дапамагло людзям у вандроўках і разьвіцьці кантролю за навакольным асяродзьдзем. Сучасныя тэхналягічныя вынаходкі, напрыклад друкавальны прэс, тэлефон і інтэрнэт, зьнімаюць фізычныя бар’еры для зносінаў і дазволілі людзям узаемадзейнічаць на глябальным узроўні. Аднак, часьцяком тэхналёгіі выкарыстоўваюцца ня толькі ў мірных мэтах, але і для вынаходніцтва новых відаў зброі, якая зь цягам часу становіцца больш разбуральнай.

Тэхналёгіі паўплывалі на грамадзтва ў шэрагу кірунках. У шматлікіх грамадзтвах тэхналёгіі дапамаглі распрацаваць больш разьвітую эканоміку, у тым ліку сучасную глябальную эканоміку, а таксама паўплывала на рост вольнага часу чалавека. Многія тэхналягічныя працэсы вытворчасьці маюць непажаданыя пабочныя прадукты, якія забруджваюць навакольнае асяродзьдзя, а таксама выкарыстоўваюць прыродныя рэсурсы ў шкоду навакольнага асяродзьдзя Зямлі. Розныя рэалізацыі тэхналёгіяў уплываюць на каштоўнасьці грамадзтва, бо новыя тэхналёгіі часьцяком ставяць новыя этычныя пытаньні да грамадзтва. Прыклады ўключаюць уздым панятку эфэктыўнасьці ў пляне прадукцыйнасьці чалавека, тэрмін першапачаткова прымяняўся толькі да машынаў.

Філясофскія спрэчкі паўсталі па існым і будучым выкарыстаньні інфармацыйных тэхналёгіяў у грамадзтве, рознагалосьсі адбываюцца з нагоды пытаньня ўзьдзеяньня тэхналёгіі на стан чалавека. Нэалудызм, анарха-прымітывізм і іншыя падобныя рухі крытыкуюць паўсюднае выкарыстаньне тэхналёгіяў у сучасным сьвеце, выказваючы меркаваньне, што гэта наносіць шкоду навакольнаму асяродзьдзю й адштурхвае людзей адзін ад аднаго. Прыхільнікі ідэалёгіяў, як то трансгуманізм і тэхна-прагрэсівізм, лічаць неабходным працягваньне разьвіцьця тэхнічнага прагрэсу, як выгаднага для грамадзтва і стану чалавека. Да нядаўняга часу лічылася, што разьвіцьцё тэхналёгіяў было абмежавана толькі людзьмі, але нядаўнія навуковыя дасьледаваньні паказалі, што іншыя прыматы і некаторыя дэльфіны распрацавалі простыя прылады і навучыўся перадаваць свае веды іншым пакаленьням.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць