Чарлз Робэрт Да́рвін (па-ангельску: Charles Robert Darwin; 12 лютага 1809 — 19 красавіка 1882) — вядомы брытанскі прыродазнаўца, стваральнік тэорыі эвалюцыі ў біялёгіі. Прапанаваў і даказаў тэорыю, паводле якой усе віды ўзьніклі ў выніку эвалюцыі й паходзяць ад аднаго ці некалькіх агульных прародзічаў. Адным з асноўных паняцьцяў тэорыі быў натуральны адбор. Яшчэ пры жыцьці Дарвіна ягоная ідэя, паводле якой мае месца эвалюцыя, была прызнаная навуковай супольнасьцю і ўсім грамадзтвам. У той жа час вучэньне пра натуральны адбор заняла галоўнае месца ў тлумачэньні эвалюцыі толькі ў 1930-я, зараз жа яно стала падмуркам сучаснай тэорыі эвалюцыі. У зьмененай форме тэорыя Дарвіна па сёньняшні дзень застаецца адной з асноўных у біялёгіі, паколькі яна тлумачыць шматлікасьць біялягічных відаў[10].

Чарлз Дарвін
па-ангельску: Charles Robert Darwin
Charles Darwin 1880.jpg
Дарвін у 1880 годзе
Дата нараджэньня 12 лютага 1809(1809-02-12)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 19 красавіка 1882(1882-04-19)[1][2][5][…] (73 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Эдынбурскі ўнівэрсытэт,
Кембрыдзкі ўнівэрсытэт
Занятак геоляг, падарожнік-дасьледнік, пісьменьнік-падарожнік, этолаг, натураліст, філёзаф, пісьменьнік
Навуковая сфэра Прыродазнаўства
Вядомы як Кругасьветнае вандраваньне на караблі «Бігл»,
Паходжаньне відаў,
Натуральны адбор
Навуковая ступень бакаляўр мастацтваў[d] (1832), магістар мастацтваў[d] (1837) і доктар кананічнага і грамадзянскага права[d]
Навуковы кіраўнік Джон Стывэнс Хэнслоў,
Адам Сэдвік
Вучні Джозэф Дальтон Хукер,
Томас Гэнры Хакслі
Бацька Robert Darwin[d][8][9]
Маці Susannah Darwin[d][8][9]
Дзеці Anne Darwin[d][9], Francis Darwin[d][9], William Erasmus Darwin[d][9], Henrietta Darwin[d][9], Джордж Говард Дарвін[d][9], Leonard Darwin[d][9], Horace Darwin[d][9], Charles Waring Darwin[d][9], Elizabeth Darwin[d][9] і Mary Eleanor Darwin[d][9]
Узнагароды Каралеўская мэдаль (1853),
Мэдаль Воластана (1853),
Мэдаль Коплі (1853)
Подпіс Выява аўтографу

БіяграфіяРэдагаваць

Чарлз Робэрт Дарвін нардзіўся 12 лютага 1809 у Шрусбэры, Ангельшчына. Унук ангельскага натураліста, лекара і паэта Эразма Дарвіна. Чарлз Дарвін выявіў цікавасьць да натуральнай гісторыі падчас вучобы ва ўнівэрсытэце Эдынбурга, дзе ён вывучаў спачатку мэдыцыну, а потым тэалёгію. Падчас пяцігадовага падарожжа на HMS Beagle (18311836), Чарлз Дарвін заняўся геалягічнымі дасьледаваньнямі і правёў назіраньні, якія даказвалі актуалістычныя ідэі Чарлза Лаела. Апублікаваньне падарожных запісаў Дарвіна зрабіла яго вядомым публіцыстам. Прапанаваў тэорыю ўзьнікненьня атолаў. Ён заняўся праблемай геаграфічнага разьмеркаваньня ў дзікай прыродзе, сабраў калекцыю акамянеласьцяў, дасьледаваў зьмяненьне відаў. Першыя ідэі пра натуральны адбор узьніклі ў Дарвіна ў 1838 годзе. Паколькі раней аналягічныя ідэі лічыліся ерэтычнымі, ён давяраў іх толькі самым блізкім сябрам, у той жа час працягваў дасьледаваньні. У 1858 годзе Дарвін атрымаў ад Альфрэда Расэла Ўоласа эсэ, у якім апісвалася тэорыя падобная да дарвінаўскай. Гэта прымусіла іх абодвух апублікаваць свае тэорыі разам.

Паходжаньне відаўРэдагаваць

Чарльз Дарвін апублікаваў сваю тэорыю паходжаньня відаў сумесна з іншым ангельскім навукоўцам Альфрэдам Расэлам Ўолесам 1 ліпеня 1858 году. У 1859 г. ён апублікаваў вялікую кнігу «Паходжаньне відаў», у якой сьцьвярджаў, што біялягічныя віды паступова фармаваліся пад уплывам натуральнага адбору[11].

ПрацыРэдагаваць

  • 1859 «Паходжаньне відаў» (On the Origin of Species by Means of Natural Selection) — апісваецца працэс эвалюцыі ад агульнага продка, што стала навуковым тлумачэньнем шматлікасьці відаў у прыродзе.
  • 1868 «Зьмена жывёл і расьлін у хатнім стане» (The Variation of Animals and Plants under Domestication)
  • 1871 «Паходжаньне чалавека й адбор у дачыненьні да полу» (The Descent of Man, and Selection in Relation to Sex)
  • 1872 «Тлумачэньне эмоцыяў чалавека й жывёлінаў» (The Expression of Emotions in Man and Animals)
  • 1875 «Насякомаедныя расьліны» (Insectivorous Plants)
  • 1876 «Эфэкт перакрыжаванага й самаапыленьня ў расьлінным сьвеце» (The Effects of Cross and Self Fertilisation in the Vegetable Kingdom)
  • 1880 «Моц руху расьлінаў» (The Power of Movement in Plants)
  • 1881 «Фармаваньне расьліннай глебы пад уплывам дзеяньня чарвякоў» (The Formation of Vegetable Mould through the Action of Worms)

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Lundy D. R. Charles Robert Darwin // The Peerage (анг.)
  2. ^ а б Charles Darwin // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  3. ^ Charles Darwin // Discogs (анг.) — 2000.
  4. ^ http://link.springer.com/content/pdf/10.1007/978-1-4020-5818-9_7.pdf
  5. ^ Charles Darwin // BD Gest' (фр.)
  6. ^ Bedroom where Charles Darwin died to be opened to the public (брыт. анг.) — 2016. — ISSN 1756-3224; 1354-4322
  7. ^ https://www.francetvinfo.fr/monde/royaume-uni/stephen-hawking-sera-enterre-au-cote-de-newton-et-darwin-a-l-abbaye-de-westminster_2666542.html
  8. ^ а б Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  9. ^ а б в г д е ё ж з і к л Kindred Britain
  10. ^ Поўны збор твораў Чарлза Дарвіна ў сеціве — Біяграфія. darwin-online.org.uk Праверана 29 мая 2015 г.
  11. ^ Наука. Подробная иллюстрированная энциклопедия / Главный редактор Адам Харт-Дэвис. — Москва: АСТ, Астрель, 2010. — С. 198. — ISBN 978-5-17-072536-6

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Чарлз Дарвінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў