Энэргія
Энэ́ргія (энэрґія) — характарыстыка руху і ўзаемадзеяньня цел, іх здольнасьці зьдзяйсьняць зьмены ў вонкавым асяродзьдзі; колькасная мера матэрыі.
Часта можна сустрэць спрошчанае азначэньне энэргіі як здольнасьці цела зьдзяйсьняць працу, зручнае ў мэханіцы.
- патэнцыйная энэргія (або, у больш агульным выпадку, энэргія ўзаемадзеяньня цел)
- кінэтычная энэргія
- нутраная энэргія ў тэрмадынаміцы, а таксама яе разнавіднасьці (вольная энэргія, патэнцыял Гібса, энтальпія)
- энэргія сувязі й зьвязаныя зь ёй энэргія хімічнай рэакцыі, энэргія ядзернай рэакцыі
- энэргія супакою ў тэорыі рэлятыўнасьці
- энэргія палёў, у прыватнасьці, энэргія электрамагнітнага поля й прамяністая энэргія, пераносная электрамагнітным выпраменьваньнем
- энэргія вакуўму ў квантавай тэорыі поля
- цёмная энэргія ў касмалёгіі
- цеплавая энэргія
Асноўнае сьцьвярджэньне пра энэргію носіць назву закон захаваньня энэргіі і складаецца ў тым, што поўная энэргія замкнёнай сыстэмы не зьмяняецца ў часе.
Адзінка | Эквівалент | |||
---|---|---|---|---|
у Дж | у эрг | у міжд. кал | у эВ | |
1 Дж | 1 | 107 | 0,238846 | 0,624146·1019 |
1 эрг | 10-7 | 1 | 2,38846·10-8 | 0,624146·1012 |
1 міжд. Дж | 1,00019 | 1,00019·107 | 0,238891 | 0,624332·1019 |
1 кгс·м | 9,80665 | 9,80665·107 | 2,34227 | 6,12078·1019 |
1 кВт·г | 3,60000·106 | 3,60000·1013 | 8,5985·105 | 2,24693·1025 |
1 л·атм | 101,3278 | 1,013278·109 | 24,2017 | 63,24333·1019 |
1 міжд. кал (calIT) | 4,1868 | 4,1868·107 | 1 | 2,58287·1019 |
1 тэрмахім. кал (калТХ) | 4,18400 | 4,18400·107 | 0,99933 | 2,58143·1019 |
1 электрон-вольт (эВ) | 1,60219·10-19 | 1,60219·10-12 | 3,92677·10-20 | 1 |