Канал

штучная водная артэрыя

Водны канал (па-лацінску: canalis — труба, жолаб) — штучная водная артэрыя, прызначаная для скарачэньня водных маршрутаў або для перанакіраваньня воднай плыні. Існуе два асноўных прызначэньні канала:

  • ірыгацыйнае, канал выкарыстоўваецца для дастаўкі ці адводу вады;
  • каналы, якія зьдзяйсьняюць транспартныя функцыі, напрыклад для дастаўкі грузаў ці людзей.
Агінскі канал паблізу аўтадарогі Р6, Беларусь

Часта каналы сумяшчаюць у сабе абедзьве функцыі. Мэтай стварэньня суднаходнага канала ёсьць злучэньне басэйнаў двух вадаёмаў у выпадку адсутнасьці такога, скарачэньне шляху паміж двума вадаёмамі, забесьпячэньне гарантаванага суднаходзтва, вырашэньне праблемаў транспартнай даступнасьці па водных шляхах пунктаў прызначэньня, стварэньне эканамічна выгадных шляхоў транспартаваньня.

ГісторыяРэдагаваць

 
Канал у горадзе Сэт, Францыя.

Транспартная ёмістасьць клуначных жывёлаў і вазкоў абмежаваная. Мулы могуць цягнуць восьм тонаў грузаў, а максымальная нагрузка на шлях, вымяраецца ў днях і тыднях, хоць можа складаць і больш пры праходзе на больш кароткія адлегласьці і з адпаведным адпачынкам. Акрамя таго, для вазкоў патрэбныя дарогі. Водны транспарт зьяўляецца значна больш эфэктыўным і эканамічна схаднейшым для вялікіх грузаў. Гісторыя выкарыстаньня вады для перавозкі грузаў узыходзіць да самых раньніх часах гісторыі чалавека.

СтаражытнасьцьРэдагаваць

Самымі старажытнымі вядомымі каналамі былі ірыгацыйныя каналы, пабудаваныя ў Мэсапатаміі каля 4000 году да н. э., на тэрыторыі сучасных Іраку і Ірану. Цывілізацыя даліны Інду распрацавала складаныя сыстэмы паліву і захоўваньня вады, у тым ліку вадаёмы, пабудаваныя ў Гірнары каля 3000 году да н. э.[1] У Эгіпце самыя старажытныя каналы датуюцца прынамсі часам панаваньня фараону Пэпі I, які кіраваў краінай у 2332—2283 гадох да н. э. Ён загадаў пабудаваць канал для абыходу парогаў Нілу каля Асуана[2].

У Старажытным Кітаі вялікія каналы для рачнога транспарту былі створаны яшчэ ў пэрыяд Чуньцю, то бок у VIII—V стагодзьдзях да н. э. Самым доўгім з каналаў гэтага пэрыяду быў канал Ган-Гоў ці Канал дзікіх гусей, які, паводле старажытнага гісторыка Сыма Цяня, зьвязаў старажытныя дзяржавы Сун, Чжан, Чэнь, Цай, Цао і Вэй[3]. Сыстэма каналаў Цаоюнь мела важнае значэньне для сыстэмы падаткаабкладаньня імпэратару, якое ў значнай ступені складалася з натуральных тавараў і прадугледжвала велізарныя аб’ёмы рысу і іншых збожжавых. Далей самым доўгім каналам быў Вялікі кітайскі канал, дагэтуль самы доўгі канал у сьвеце і самы стары з існых на сёньня[4]. Ягоная працягласьць складае 1794 кілямэтры. Гэты канал быў пабудаваны для перавозкі імпэратару Ян-Гуана паміж Чжуду і Юхан. Праект будаўніцтва быў распачаты ў 605 годзе і завершаны ў 609 годзе, не зважаючы на тое, што большая частка працы была накіравана на злучэньне паміж сабой старых каналаў, самы старажытны вучастак каналу існуе прынамсі з 486 году да н. э. Нават у самых вузкіх гарадзкіх участках ён рэдка бывае менш за 30 мэтраў у шырыню.

Грэцкія інжынэры былі першымі, хто выкарыстаў канальныя шлюзы, дзякуючы якім яны рэгулявалі паток вады ў Старажытным Суэцкім канале яшчэ ў III стагодзьдзі да н. э.[5].

СярэднявеччаРэдагаваць

У Сярэднявеччы водны транспарт быў у некалькі разоў таннейшы і хутчэйшы за транспарт па сухазем’ю. Сухаземны транспарт, які выкарыстоўваў жывёльную цягу, ужываўся ў ваколіцах населенных пунктаў, у той час як непрыстасаваныя дарогі паміж імі патрабавалі выкарыстаньне запрэжцы зь некалькіх жывёлаў, як правіла, мулаў, якія перавозілі амаль любую масу грузаў, і ў той час як адзін мул мог перавозіць каля васьмі тонаў[6]. Такой запрэжцы патрэбен паганяты чалавек, які будзе весьці яе. Паганятаму трэба кампэнсаваць начлег, выплаціць заробную плату і гэтак далей, што падвышала кошты на выкарыстаньне такога віду транспарту. Галоўным чыньнікам гэтага было тое, што дарогі зь вялікай працягласьцю былі неасфальтаванымі, часьцей за ўсё яны былі занадта вузкімі для запрэжцы з жывёлаў, знаходзіліся і ў дрэнным стане, праходзілі празь лясы, балоцістыя або каламутныя балоты. У тую эпоху, як і сёньня, больш вялікія грузы, асабліва сыравіна, маглі перавозіцца суднамі значна больш ашчадна ў параўнаньні з сухаземным транспартам. Да зьяўленьня чыгункі падчас прамысловай рэвалюцыі водны транспарт зьяўляўся залатым стандартам хуткага транспарту. Першым штучным каналам у Заходняй Эўропе стаў Карлсграбэн, пабудаваны ў канцы VIII стагодзьдзя пад асабістым наглядам Карла Вялікага.

У Брытаніі, як мяркуецца, Гластанбэрскі канал стаўся першым каналам пасьля рымскага пэрыяду. Ён быў пабудаваны ў сярэдзіне Х стагодзьдзя, каб злучыць раку Бру ля Нортовэру з Гластанбэрскім абацтвам. Ягоная адлегласьць скалала каля 1,75 кілямэтраў. Першапачатковым прызначэньнем каналу лічылася перавозка будаўнічага каменьня для абацтва, але пазьней яго выкарыстоўвалі дзеля дастаўкі прадуктаў, у тым ліку збожжа, віна і рыбы, з аддаленых зямель падпарадкаваных абацтву. Гластанбэрскі канал заставаўся ва ўжытку прынамсі да XIV стагодзьдзя, але, магчыма, выкарыстоўваўся ажно да сярэдзіны XVI стагодзьдзя[7].

Да больш працяглых і больш эканамічна прыбытковых каналаў адносіцца канал Навільлё-Грандэ, пабудаваны паміж 1127 і 1257 гадамі для злучэньня Міляну з ракой Тычына. Ён зьяўляецца адным з самых галоўных з сыстэмы каналаў ў Лямбардыі і самым найстарэйшым дзейным каналам у Эўропе. Пазьней у Нідэрляндах і Фляндрыі былі пабудаваны каналы для асушэньня і стварэньня польдэраў і дапамогі ў справе перавозцы грузаў і людзей.

Выкарыстаньне і будаўніцтва новых каналаў было адроджана ў XII стагодзьдзі праз разьвіцьцё гандлю. Суднаходзтва па рацэ паступова ўдасканальвалася пры дапамозе выкарыстаньня шлюзаў. Аднак, гэта прывяло ў нейкай ступені да канфліктаў з уладальнікамі млыноў, якія працавалі на выкарыстаньні воднай плыні. Каб выправіць гэта былі распрацаваны камэрныя шлюзы, якія ўпершыню зьявіліся ў XX стагодзьдзі ў Кітаі і ў 1373 годзе ў Эўропе, а менавіта ў вёсцы Фрээсвэйк ў Нідэрляндах[8]. Яшчэ адным важным этапам разьвіцьця каналаў стала вынаходзтва шлюзных брамаў з засланкамі, якія, як мяркуецца, упершыню былі пабудаваны ў Італіі ў XVI стагодзьдзі. Гэта дазволіла будаваць больш шырокія брамы шлюзаў.

Раньні пэрыяд Новага часуРэдагаваць

Каля 1500—1800 гадоў каналы, якія злучалі даліны рэкаў, пачалі будавацца з шлюзамі. Першым у Эўропе стаў Брыярскі канал, які злучыў Люару і Сэну ў 1642 годзе, а за ім больш амбітны Паўднёвы канал, які быў пабудаваны ў 1683 годзе, які злучыў Атлянтыку зь Міжземным морам. Гэты канал уключаў шэраг з 8 шлюзаў ля Бэзье, тунэлю ў 157 мэтраў і тры акведукі. Пабудова каналаў нязьменна праходзіла на Нямеччыне ў XVII і XVIII стагодзьдзях. Тры вялікія ракі, Эльба, Одэр і Вэзэр, былі злучаныя каналамі. У пасьлярымскае Брытаніі першым пабудаваным каналам раньняга сучаснага пэрыяду стаў Эксэтэрскі канал, які быў адкрыты ў 1566 годзе[9].

Самым старажытным каналам у Паўночнай Амэрыцы пабудаваным у прамысловых мэтах стаў канал Матэр-Брук у Бостане, які цягнуўся ад Дэдгэма да Гайд-парку і злучаў рэкі Чарлз і Нэпонсэт. Ён быў пабудаваны ў 1639 годзе для сілкаваньня млыноў воднай плыньню, дзеля іхнага функцыянаваньня. У Расеі агульнанацыянальная сыстэма каналаў Волга-Балтыйскага воднага шляху, якая злучала Балтыйскае і Касьпійскае моры праз рэкі Нява і Волга, была адкрыта ў 1718 годзе.

Індустрыяльная рэвалюцыяРэдагаваць

 
Канал Брыджўотэр, што месьціцца ў Вялікабрытаніі.

Сучасная сыстэма каналаў зьяўляецца ў асноўным прадуктам XVIII і пачатку XIX стагодзьдзяў. Яна ўзьнікла, як вынік прамысловай рэвалюцыі, якая распачалася ў Вялікабрытаніі ў сярэдзіне XVIII стагодзьдзя, запатрабавала ашчаднага і надзейнага спосабу транспарціроўкі тавараў у вялікіх колькасьцях.

Да пачатку XVIII стагодзьдзя рачное суднаходзтва, станавілася ўсё больш складаным зь вялікай колькасьцю шлюзам на працягу ўсяго каналу. У рэшце рэшт, досьвед будаўніцтва доўгіх шматшлюзавых участкаў спарадзіў ідэю пабудаваць «чысты» канал, водны шлях, які быў зроблены чалавекам дзеля таго каб перамяшчаць грузы туды, дзе яны павінны апынуцца, а не туды, куды вядзе плынь ракі. Першым сапраўдным каналам у сучаснай Вялікабрытаніі стаў канал Ньюры ў Паўночнай Ірляндыі, пабудаваны Томасам Стырсам у 1741 годзе.

У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя 3-і герцаг Брыджўотэрскі Фрэнсіс Эгертан, які валодаў шэрагам вугальных шахтаў на поўначы Ангельшчыны, выказаў жаданьне надзейна перапраўляць вугаль у хутка разьвівальны індустрыяльны горад Манчэстэр. Ён даручыў інжынэру Джэймзу Брындлі пабудаваць канал для гэтай мэты. Дызайн Брындлі ўключаў акведук, які дазволіў правесьці канал праз раку Эрўэл. Будаўніцтва гэтага каналу цалкам фінансавалася герцагам, а канал атрымаў назву Брыджўотэр. Ён быў адкрыты ў 1761 годзе і стаўся першым буйным брытанскім каналам таго часу[10].

Новыя каналы выявіліся вельмі пасьпяховымі. Катэры на канале цягнуліся коньмі, якія крочылі ўздоўж каналу. Гэтая конная сыстэма дазваляла заашчадзіць выдаткаваныя на перавозку грошы і стала стандартнай для ўсёй брытанскай канальнай сетцы. Камэрцыйныя катэры, рушаныя канямі, можна было пабачыць на каналах Вялікабрытаніі ажно да 1950-х гадоў, хоць да таго часу катэры на дызэльных рухавіках, часьцяком буксіравалі другі катэр, на якім перавозіўся груз.

Такі катэр, які рушыўся адным конем, мог перавозіць на канале трыццаць тонаў за адзін раз[10], што больш чым у дзесяць разоў перавышае вагу грузаў, які можна перавезьці конем возам. Праз гэтае велізарнае павелічэньне колькасьці і танажу паставак праз канал Брыджўотэр, кошты на вугаль у Манчэстэры зьнізіліся амаль на дзьве траціны за першы ж год пасьля адкрыцьця каналу. Грошы, выдаткаваныя на будаўніцтва і праектаваньне каналу, былі акупленыя ўсяго за некалькі год.

Гэты посьпех даказаў жыцьцяздольнасьць канальнага транспарту, і неўзабаве прамыслоўцы ў многіх іншых частках краіны пачалі будаваць такія каналы. Пасьля каналу Брыджўотэр раньнія каналы былі пабудаваныя групамі прыватных асобаў, зацікаўленых у паляпшэньні камунікацыйнае сеткі. У Стафардшыры знакаміты ганчар Джазая Ўэдўуд убачыў магчымасьць даставіць гліну да сваёй фабрыцы і перавозіць крохкую гатовую прадукцыю на рынак у Манчэстэр, Бірмінггэм і далей, праз ваду, мінімізуючы біцьцё тавараў у дарозе. Празь некалькі гадоў пасьля адкрыцьця каналу Брыджўотэр зьявілася нацыянальная сетка каналаў з будаўніцтвам такіх каналаў, як то Оксфардзкі канал і канал Трэнту і Мэрсі[11]. Новая сыстэма каналаў была адначасова і чыньнікам, і следзтвам хуткай індустрыялізацыі Мідлэндза і поўначы. Пэрыяд паміж 1770-х і 1830-х гадоў часта называюць «залатым векам» брытанскіх каналаў.

Вядомыя каналыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Rodda 2004. С. 161.
  2. ^ Hadfield 1986. С. 16.
  3. ^ Needham 1971. С. 269.
  4. ^ Donald Langmead (2001). «Encyclopedia of Architectural and Engineering Feats». ABC—CLIO. — С. 37. — ISBN 978-1-57607-112-0.
  5. ^ Moore, Frank Gardner (1950): «Three Canal Projects, Roman and Byzantine», American Journal of Archaeology, выданьне. 54, нумар 2. — С. 97—111.
  6. ^ Ronald W. Clark (1985). «Works of Man», Viking Penguin, Inc, New York. — С. 87. — ISBN 0-670-80483-5.
  7. ^ Gathercole, Clare (2003). «An archaeological assessment of Glastonbury». English Heritage Extensive Urban Survey. Taunton: Somerset County Council. — С. 19—20.
  8. ^ «The International Canal Monuments List». International Council on Monuments and Sites.
  9. ^ David Cornforth (February 2012). «Exeter Canal and Quayside – a short history». Exeter Memories.
  10. ^ а б «Reader's Digest Library of Modern Knowledge». London: Readers Digest. 1978. — С. 990.
  11. ^ Hadfield, Charles (1981). «The Canal Age» (Second ed.). David & Charles. ISBN 978-0-7153-8079-6.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Rodda, J.C. The Basis of Civilization - Water Science?. — International Association of Hydrological Sciences, 2004.
  • Hadfield, Charles World Canals: Inland Navigation Past and Present. — David and Charles, 1986. — ISBN 978-0-7153-8555-5
  • Needham, J. Science and Civilisation in China. — C.U.P. Cambridge, 1971.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Каналсховішча мультымэдыйных матэрыялаў