Дамба
Дамба (ад нід. dam) — гідратэхнічнае збудаваньне, якое ўяўляе сабой бар’ер для вады, якая цячэ, альбо стрымлівае ваду, якая стаіць.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/65/Scrivener_Dam_Canberra-01JAC.jpg/200px-Scrivener_Dam_Canberra-01JAC.jpg)
Адрозьніваюць дамбы:
- напорныя абмежавальныя — для захоўваньня нізменасьцей ў далінах рэк і марскіх узбярэжжаў ад затапленьня;
- безнапорныя — для рэгуляваньня руслаў рэк.
Дамбы (плаціны) будуюць таксама бабры. Дамба можа ўтварыцца адвольна (заторы з нанесеных бярвеньняў, лёду і г.д.).