Дэфібрылятар — прыбор, які выкарыстоўваецца ў мэдыцыне (у рэанімацыі) для электраімпульснай тэрапіі парушэньняў сардэчнага рытму. Асноўныя паказаньні да дэфібрыляцыі: фібрыляцыя шлуначкаў, арытмія. Першая спроба дэфібрыляцыі павінна быць пачатая з 4000 В, пры наступных спробах зарад павялічваецца да 5000-7000 В. Электроды павінны быць вільготнымі і падчас разраду шчыльна прыціснутыя да грудной клеткі. Падчас правядзеньня разраду трэба выконваць тэхніку бясьпекі, адсунуць рэгіструючыя прылады і апараты штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Перанасны дэфібрылятар ДФР-02 (Расея).
Разьмяшчэньне электродаў у час дэфібрыляцыі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Прынцыповая электрычная схема дэфібрылятара.

Да канца 1950-х гадоў лячэньне фібрыляцыі сэрца ажыцьцяўлялася толькі мэдыкамэнтозна. Пол Зол(en) першым прапанаваў у 1956 годзе выкарыстаць электрычны ток для ўзьдзеяньня на сардэчную цягліцу ў выпадку фібрыляцыі, прадэманстраваў першы пасьпяховы досьвед пры апэрацыі на адчыненым сэрцы і з ужываньнем зьменнага току напругай 110 В непасрэдна да сардэчнай цягліцы.

У 1959 годзе, на падставе яго публікацыі, Бэрнард Лаўн паставіў задачу дамагчыся больш эфэктыўнага і меней траўмавальнага ўзьдзеяньня электрычным токам, для чаго стаў ставіць экспэрымэнты на жывёлах. Вынікам яго дасьледаваньняў стала форма адзінкавага імпульсу, у наступным вядомая як «Lown waveform» — адзінкавы сынусаідальны імпульс з паўпэрыядам каля 5 мілісэкундаў. У сэрыйнай прыладзе імпульс генэраваўся разрадам папярэдне зараджаных да 1000 Вольт кандэнсатараў праз індуктыўнасьць і электроды.

Працягваючы дасьледаваньні, Лаун прыцягнуў да супрацоўніцтва інжынэра Баруха Бярковіча(en), які па прадстаўленых Лаунам спэцыфікацыях і распрацаваў першы прататып дэфібрылятара, пад назвай «кардыёвэртэр» (анг. cardioverter). Гэты першы апарат, які важыў 27 кіляграмаў, забясьпечваў імпульс энэргіяй 100 Дж для ўжываньня на адчыненым сэрцы і рэгуляваны імпульс 200—400 Джоўлей для трансгруднога ўжываньня.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дэфібрылятарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў