Інфармацыйныя тэхналёгіі

Інфармацыйныя тэхналёгіі (ІТ, ад анг. information technology, IT — чытаецца «ай-ці») — шырокая кляса дысцыплінаў і сфэраў дзейнасьці, якія адносяцца да тэхналёгii кіраваньня і апрацоўкі зьвестак, у тым ліку, з ужываньнем вылічальнай тэхнікі. Тэрмін часьцяком выкарыстоўваецца ў якасьці сыноніму для кампутараў і кампутарных сетак, але таксама ўключае ў сябе іншыя тэхналёгіі разьмеркаваньня, як то тэлебачаньне і тэлефон. Існуюць розныя галіны прамысловасьці, зьвязаныя з інфармацыйнымі тэхналёгіямі, напрыклад, кампутарная тэхніка, праграмнае забесьпячэньне, электроніка, паўправаднікі, інтэрнэт, тэлекамунікацыйнае абсталяваньне, кампутарныя паслугі і электронная камэрцыя[1].

Выдаткі на інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналёгіі ў 2005 годзе ў адсотках да асноўнага спажыўцу ЗША

У апошні час пад інфармацыйнымі тэхналёгіямі часьцей за ўсё разумеюць кампутарныя тэхналёгіі. У прыватнасьці, ІТ маюць справу з выкарыстаньнем кампутараў і праграмнага забесьпячэньня для захоўваньня, пераўтварэньня, абароны, апрацоўкі, перадачы і атрыманьня інфармацыі. Адмыслоўцаў па кампутарнай тэхніцы і праграмаваньню часта завуць ІТ-адмыслоўцамі. У кантэксьце бізнэсу, інфармацыйныя тэхналёгіі вызначаюцца Асацыяцыяй інфармацыйных тэхналёгіяў Амэрыкі як дасьледаваньні, праектаваньне, распрацоўка, прымяненьне, укараненьне, падтрымка і кіраваньне кампутарных інфармацыйных сыстэмаў[2]. Адказнасьць ІТ-адмыслоўцаў улучае ў сябе сеткавае адміністраваньне, распрацоўка і ўсталяваньне праграмнага забесьпячэньня, а таксама праектаваньне і кіраваньне жыцьцёвым цыклем гэтага забесьпячэньня, праз апаратнае захаваньне, паляпшэньне і замену.

Паводле азначэньня, прынятаму ЮНЭСКО, ІТ зьяўляецца комплексам узаемазлучаных навуковых, тэхналягічных, інжынэрных дысцыплінаў, вывучальных мэтадаў эфэктыўнай арганізацыі працы людзей, занятых апрацоўкай і захоўваньнем інфармацыі; вылічальную тэхніку і мэтады арганізацыі і ўзаемадзеяньня зь людзьмі і вытворчым абсталяваньнем, іхныя практычныя прыкладаньні, а таксама зьвязаныя з усім гэтым сацыяльныя, эканамічныя і культурныя праблемы. ІТ патрабуюць складанай падрыхтоўкі, вялікіх першапачатковых выдаткаў і навукаёмістай тэхнікі. Іхныя ўводзіны павінны пачынацца з стварэньня матэматычнага забесьпячэньня, фармаваньня інфармацыйных патокаў у сыстэмах падрыхтоўкі адмыслоўцаў.

  1. ^ Chandler, Daniel & Munday, Rod, «Information technology», A Dictionary of Media and Communication (first ed.), Oxford University Press
  2. ^ Proctor, K. Scott (2011), Optimizing and Assessing Information Technology: Improving Business Project Execution, John Wiley & Sons, ISBN 978-1-118-10263-3

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць