Галаўны мозаг
Галаўны мозаґ[1][2], галаўныя мазґі[3][4] (па-лацінску: cerebrum, па-грэцку: ἐγκέφαλος) — частка цэнтральнай нэрвовай сыстэмы пераважнай колькасьці хордавых. У хрыбетных ён знаходзіцца ўнутры чэрапа, у іх анатамічнай намэнклятуры, тым ліку й чалавека, мозг часьцей абазначаецца як encephalon — лацінізаваная форма грэцкага слова. Мозаг ёсьць адным з найбольш складаным органам у арганізьме хрыбетных жывёлаў.
Галаўны мозаг складаецца зь вялікай колькасьці нэўронаў, якія зьвязаны паміж сабой сынаптычнымі сувязямі. Узаемадзейнічаючы з дапамогай гэтых сувязяў, нэўроны фармуюць складаныя электрычныя імпульсы, якія кантралююць дзейнасьць усяго арганізму. У чалавека кара галаўнога мозгу зьмяшчае каля 10—20 мільярдаў нэўронаў[5], а, паводле ацэнак, колькасьць нэўронаў у мозачку складае дасягае да 55—70 млрд нэўронаў[5].
Фізыялягічна, функцыяй мозгу ёсьць цэнтралізаваны кантроль над іншымі ворганамі цела. Мозаг дзейнічае на астатнія часткі цела шляхам стварэньня мадэляў цягліцавай актыўнасьці й шляхам прывядзеньня ў рух сакрэцыі хімічных рэчываў, званых гармонамі. Гэтае цэнтралізаванае кіраваньне дазваляе хутка й скаардынавана рэагаваць на зьмены ў навакольным асяродзьдзі. Некаторыя асноўныя тыпы рэагаваньняў, як то рэфлексы, могуць быць апасродкаваныя праз млеч ці пэрыфэрычных гангаляў.
Нягледзячы на значны прагрэс у вывучэньні галаўнога мозгу ў апошні час, шмат чаго яшчэ трэба даведацца пра ягоную дзейнасьць. Пра функцыянаваньне асобных вузаў распавядаецца даволі добра, аднак разуменьне таго, як у выніку ўзаемадзеяньня тысячаў і мільёнаў нэўронаў мозаг працуе як адно, на дадзены момант вядома толькі ў спрошчаным выглядзе й патрабуе далейшых дасьледаваньняў. Апошнія мадэлі ў сучаснай нэўрабіялёгіі разглядаюць мозаг як біялягічны кампутар, які аднак вельмі адрозьніваецца паводле мэханізму ад электроннага кампутара, але падобны ў тым сэнсе, што мозаг атрымлівае інфармацыю з навакольнага сьвету, захоўвае яе, і апрацоўвае яе розным чынам.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Мозаґ // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
- ^ Мозг // ЭСБМ. Т. 8. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 63.
- ^ Мозг головной // Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік / Уклад. А. Стасевіч, С. Варыёцкі. — Менск: Тэхналогія, 1993.
- ^ Галаўныя мазгі(недаступная спасылка) // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
- ^ а б von Bartheld, Christopher S.; Bahney, Jami; Herculano-Houzel, Suzana (2016-12-15). «The search for true numbers of neurons and glial cells in the human brain: A review of 150 years of cell counting». The Journal of Comparative Neurology. 524 (18): 3865–3895. doi:10.1002/cne.24040. ISSN 1096-9861. PMID 27187682.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Ф.Блум, А.Лейзэрсан, Л.Гафстэдтэр, «Мозг, розум і паводзіны». Галактический колледж. (рас.)
- «Атляс мозгу». University of Washington. (анг.)
- «Галаўны мозаг зьверху да самага нізу». McGill University. (анг.)