Кнос
Кнос (па-грэцку: Κνωσσός) — старажытны горад на в-пе Крыт, адзін з найважнейшых цэнтраў эгейскай культуры.
Паселішча на месцы Кноса існавала з часоў нэаліту; яно павялічылася ў раньнемінойскі пэрыяд (каля 3000 — 2000 да н. э.), каля 2200 ці 2000 да н. э. Кнос стаў сталіцай магутнага царства. Найвышэйшы ўздым яго прыпадае на познамінойскі пэрыяд (каля 1600 — каля 1470 да н. э.), калі яго цары сталі вярхоўнымі правіцелямі магутнай дзяржавы са значнай цэнтралізацыяй кіраўніцтва і гаспадарчага жыцьця.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКнос — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў