Штучны спадарожнік

касьмічны апарат, які абарачаецца вакол астранамічнага цела

Шту́чны спадаро́жніккасьмічны лятальны апарат, выведзены на арбіту вакол нябеснага цела. Такія апараты маюць рознае ўжываньне, улучна з рэтрансляцыяй сувязі, прагнозам надвор’я, навігацыяй (GPS), вяшчаньнем, навуковымі дасьледаваньнямі і назіраньнямі.

Макет штучнага спадарожніка Месяца «Клемэнтайн».

За выключэньнем пасіўных спадарожнікаў, большасьць спадарожнікаў маюць сыстэму выпрацоўкі электраэнэргіі дзеля сілкаваньня абсталяваньня на борце. Дзяля гэтага на апаратах усталёўваюць сонечныя батарэі або радыяізатопных тэрмаэлектрычных генэратараў. Большасьць спадарожнікаў таксама маюць пэўны спосаб сувязі з наземнымі станцыямі, якія вядомыя як транспондары. Многія спадарожнікі выкарыстоўваюць стандартызаваную шыну дзеля эканоміі сродкаў, найбольш папулярнымі зь якіх ёсьць невялікія CubeSat. Падобныя апараты могуць працаваць разам як групы, утвараючы сузор’і. Праз высокі кошт запуску ў космас большасьць спадарожнікаў вырабляюцца як мага больш лёгкімі і трывалымі. Большасьць спадарожнікаў сувязі ёсьць радыёрэлейнымі станцыямі на арбіце і нясуць дзесяткі транспондараў, кожны з прапускной здольнасьцю ў дзясяткі мегагэрц.

Спадарожнікі выводзяцца да арбіты ракетамі-носьбітамі. Затым спадарожнікі могуць зьмяняць або трымацца сваёй арбіты з дапамогай рухаў, якія робяцца звычайна з дапамогай хімічных або іённых рухавікоў. На 2018 год каля 90% спадарожнікаў, якія круцяцца вакол Зямлі, знаходзяцца на нізкай або геастацыянарнай арбіце. Апошняя арбіта азначае, што спадарожнікі стаяць нерухома ў небе адносна вызначанага пункту на Зямлі. Некаторыя спадарожнікі, якія робяць фатаздымкі Зямлі, маюць сынхронную з Сонцам арбіту, бо ў такім стане лепей захапіць у адной фатаграфіі ўсю Зямлю. Невялікая колькасьць спадарожнікаў круціцца вакол іншых целаў, як то вакол Месяца, Марса і Сонца, або некалькіх цел адначасна. Касьмічныя тэлескопы выкарыстоўваюць амаль ідэальны вакуўм касьмічнай прасторы дзеля назіраньня за аб’ектамі з усім электрамагнітным спэктрам.