Агюст Радэн
Франсуа́ Агю́ст Ранэ́ Радэ́н (па-француску: François August René Rodin; 12 лістапада 1840, Парыж — 17 лістапада 1917 году, там жа) — францускі скульптар, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму ў скульптуры.
Агюст Радэн | |
Імя пры нараджэньні | François August René Rodin |
---|---|
Дата нараджэньня | 12 лістапада 1840[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 17 лістапада 1917[1][3][6][…] (77 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | скульптура |
Сябра ў | Акадэмія прыгожых мастацтваў[d] |
Жанры | партрэт[3][7], алегорыя[d][7], фігурка[d][7], ню[7] і паблік-арт[d][8] |
Плынь | імпрэсіянізм |
Працы | Бронзавы век, Чалавек, які крочыць, Грамадзяне Кале, Пацалунак, Мысьліцель |
Пад уплывам | Мікелянджэлё і Жан-Батыст Карпо[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьАгюст нарадзіўся ў Парыжы, а пазьней вучыўся ў двух вядомых скульптараў — Антоніё Люіса і Антуана Бары. Спрабаваў паступіць ў вышэйшую мастацкую школу (Beaux Arts), але быў прыняты ў іншую школу (École Spéciale de Dessin et d’Architecture), дзе вучылі рамесьнікаў працуючых у сфэры дэкарацыйнай скульптуры.
Першая мастацкая праца Радэна «Чалавек са зламаным носам», была адхілена на Парыскім салёне, з-за таго што не ўкладалася ў акадэмічныя каноны прыгажосьці. У 1871 годзе, у пошуках працы Радэн пераехаў у Бэльгію, дзе стварыў некалькі скульптураў для прыватных дамоў, для будынку біржы і элемэнты помніка бурмістру Лоасу. Адначасова Радэн займаўся вывучэньнем старажытнага мастацтва і творчасьці Рубэнса. Пасьля наведваньня Італіі і знаёмства з творчасьцю Мікелянджэлё, у Радэна ўзьнікла ідэя стварэньня статуі «Эра бронзы».
Сьведчаньне прызнаньня таленту Радэна стала набыцьцё францускім урадам двух яго статуй «Ян Хрысьціцель» і «Чалавек, які крочыць». Адначасова яму было даручана стварэньне скульптурнага парталу. Працу над «Варотамі ада» (распачата ў 1888 годзе) Радэн ня скончыў да канца жыцьця. Працы «Мысьліцель», «Ева», «Мімалётнае каханьне», «Пацалунак» сталі эцюдамі да «Варотаў аду».
Іншымі буйнымі творамі сталі скульптуры «Грамадзяне Кале», помнік Віктору Гюго, статуя Анарэ дэ Бальзака.
У 1885 годзе Радэн узяў памочніцу ў майстэрню, 19-гадовую Камілу Кладэль. Хутка яны ажаніліся нават нягледзячы на значную розьніцу ва ўзросьце. Нягледзячы на шлюб Радэн не страціў сувязі з Роз Бёрэс, зь якой ён пазнаёміўся яшчэ падчас падарожжа па Бэльгіі.
Да пачатку ХХ стагодзьдзя Радэн стаў вядомым скульптарам і францускі ўрад прадставіў яму асобны павільён на Сусьветнай выставе 1900 году. Вучнямі Радэна сталі такія вядомыя мастакі як Антуан Брудэль і Канстантэн Бранкузі.
Перад сьмерцю, Агюст Радэн перадаў ураду Францыі калекцыю сваіх твораў, з загадам стварэньня ў яго рэзыдэнцыі (Hotel Biron) музэю. Памёр Радэн у сваім доме ў Медэане, прыгарадзе Парыжу. Урад Францыі стварыў Музэй Радэна ў 1919 годзе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Auguste Rodin (нід.)
- ^ François Auguste René Rodin (фр.) — ministère de la Culture.
- ^ а б в Bazin G. R. M. Auguste Rodin // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Union List of Artist Names (анг.)
- ^ а б Regionální významné osobnosti
- ^ Itaú Cultural Auguste Rodin // Энцыкляпэдыя Ітау Культурал (парт.) — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7
- ^ а б в г RKDartists (нід.)
- ^ https://picasso.iro.umontreal.ca/~mona/api/v3/artists