Порту
Порту (па-партугальску: o Porto) — другі паводле велічыні, пасьля Лісабону, горад у Партугаліі, цэнтар аднайменнай акругі й муніцыпалітэту. Зьяўляецца цэнтрам буйной гарадзкой аглямэрацыі Вялікі Порту.
Порту | |||||
парт. Porto | |||||
| |||||
Краіна: | Партугалія | ||||
Рэгіён: | Паўночны | ||||
Акруга: | Порту | ||||
Кіраўнік: | Руй Марэйра[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 104 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Геаграфічныя каардынаты: | 41°8′58.1″ пн. ш. 8°36′38.8″ з. д. / 41.149472° пн. ш. 8.610778° з. д.Каардынаты: 41°8′58.1″ пн. ш. 8°36′38.8″ з. д. / 41.149472° пн. ш. 8.610778° з. д. | ||||
Порту | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.cm-porto.pt/ |
Колькасьць насельніцтва складае 227,8 тыс. жыхароў, у аглямэрацыі Вялікі Порту налічваецца 1,3 млн чалавек. Горад і муніцыпалітэт уваходзіць у эканоміка-статыстычны рэгіён Паўночны рэгіён і субрэгіён Вялікі Порту. Паводле старога адміністрацыйнага падзелу ўваходзіў у правінцыю Дору-Літарал.
Гісторыя
рэдагавацьСелішча ў раёне сучаснага Порту існавала задаўга да прыходу рымлянаў. Рымляне назвалі горад Portus Cale. Гэтая назва пазьней пераўтварылася ў Portucale, ад чаго паходзіць назва графства Condado Portucalense, пасьля якая пераўтварылася ў назоў для ўсёй краіны. Часам горад мянуюць паўночнай сталіцай Партугаліі. Муніцыпалітэт заснаваны ў 1123 годзе.
Геаграфія
рэдагавацьГорад разьмешчаны ў 270 км на поўнач ад сталіцы Партугаліі гораду Лісабон. Гістарычны цэнтар Порту месьціцца на правым беразе ракі Дору, за некалькі кілямэтраў ад месца ейнага ўпадзеньня ў Атлянтычны акіян. Цэнтар гораду абвешчаны ЮНЭСКО Сусьветнай культурнай спадчынай.
Муніцыпалітэт мяжуе на поўначы з муніцыпалітэтам Матызыньнюш, на ўсходзе з муніцыпалітэтам Гандамар, на поўдні з муніцыпалітэтам Віла-Новая-дэ-Гая, на захадзе абмываецца Атлянтычным акіянам.
Славутасьці
рэдагавацьГорад мастоў
рэдагавацьПорту — традыцыйна найболей разьвіты ў прамысловым стаўленьні горад Партугаліі. Прамысловая рэвалюцыя XVIII—XIX стагодзьдзяў спрыяла ягонаму бурнаму разьвіцьцю. Тут упершыню ў краіне атрымалі ўвасабленьне шматлікія інжынэрныя навінкі свайго часу. Напрыклад, Порту быў першым горадам на Ібэрыйскім паўвостраве, у якім быў арганізаваны трамвайны рух (1872).
Праз Дору перакінута мноства мастоў, якія злучаюць Порту з горадам-спадарожнікам Віла-Нова-дэ-Гая. Некаторыя з іх зьяўляюцца ўнікальнымі для свайго часу тэхналягічнымі рашэньнямі. Напрыклад, чыгуначны мост Дона Марыя Пія быў збудаваны ў 1876—1877 гадох паводле праекту Гюстава Эйфэля. Гэта быў адзін зь першых праектаў, якія прынеслі ягонаму аўтару сусьветную славу. Пазьней тыя ж тэхналягічныя рашэньні былі выкарыстаныя Эйфэлем пры будаўніцтве Статуі Свабоды (1884—1886) і Эйфэлевай вежы (1889). Яшчэ адным унікальным для свайго часу будынкам стаў двухузроўневы мэталічны мост Понтэ-дэ-Дон-Луіш, збудаваны ў 1881—1886 гадох паводле праекту вучня й кампаньёна Эйфэля Тэафіля Сэйрыга.
Адной з самых яркіх славутасьцяў Порту зьяўляецца барочная вежа Клерыгуш — самая высокая ў Партугаліі, то бо ейная вышыня складае 76 мэтраў. Будаўніцтва пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара Нікаляса Назоні было пачата ў 1754 годзе й скончана ў 1763 годзе. З сучасных будынкаў вылучаецца сваёй незвычайнай формай Дом музыкі архітэктара Рэма Коолгааса, які будаваўся ў 2001—2005 гады.
Транспарт
рэдагавацьПорту ёсьць другім горадам у краіне, дзе быў пабудаваны мэтрапалітэн, якое зьяўляецца фактычна — лёгкім мэтро.