Клуж-Напока
Клуж-Напока (па-румынску: Cluj-Napoca [ˈkluʒ naˈpoka], па-вугорску: Kolozsvár [ˈkoloʒvaːr], па-нямецку: Klausenburg), да 1974 году — Клуж — горад на паўночным захадзе Румыніі. Другі паводле велічыні горад Румыніі. На 2011 год насельніцтва складала 324 576 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар жудэцу Клуж.
Клуж-Напока | |||||
рум. Cluj-Napoca | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1213 | ||||
Краіна: | Румынія | ||||
Гістарычная вобласьць: | Трансыльванія | ||||
Жудзец: | Клуж | ||||
Кіраўнік: | Эміль Бок[d][1] | ||||
Плошча: | 179,5 км² | ||||
Вышыня: | 410 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 324 576 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1808,22 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +(40) | ||||
Паштовы індэкс: | 400xxx | ||||
Нумарны знак: | CJ-N | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°46′48″ пн. ш. 23°33′34″ у. д. / 46.78° пн. ш. 23.55944° у. д.Каардынаты: 46°46′48″ пн. ш. 23°33′34″ у. д. / 46.78° пн. ш. 23.55944° у. д. | ||||
Клуж-Напока | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Сайт (рум.) |
Гісторыя
рэдагавацьПасьля заваёвы Дакіі ў пачатку II стагодзьдзя Рымскай імпэрыяй імпэратар Траян заснаваў базу рымскага легіёну, вядомую як Напока, якая стала адным з асноўных цэнтраў раманізацыі мясцовага дакійскага насельніцтва Рымскай Дакіі. Падчас Вялікага перасяленьня народаў Напока была разбурана. У VI—X стагодзьдзях раманамоўныя валахі інтэнсіўна кантактавалі зь міграваўшымі славянскімі плямёнамі, а пасьля XII стагодзьдзя ядро раманамоўнай Дакіі (Трансыльванія) было на доўгі час парабавана вугорцамі.
Сярэднявечча
рэдагавацьРэгіён быў заваяваны вугорцамі і ўвайшоў у склад Каралеўства Вугоршчыны. Кароль Іштван V падтрымаў трансыльванскіх саксаў у стварэньні калёніі побач з руінамі рымскай Напокі. У 1270 годзе Клуж атрымаў гарадзкія прывілеі і пачаў хутка расьці.
Новы час
рэдагавацьУ XIX — пачатку XX стагодзьдзяў горад стаў найважнейшым цэнтрам мадзьярызацыі. Па стане на 1910 год адсотак вугорцаў у ім дасягнуў 81,6% (51 192 чалавекі). У складзе Аўстра-Вугоршчыны меў нямецкую назву Кляўзэнбург.
Сучасная гісторыя
рэдагавацьУ 1918 годзе горад перайшоў пад кіраваньне Румыніі, пачылася палітыка румынізацыі. У 1940—1944 гадох горад зноў перайшоў да Вугоршчыны, у ім зноў пачаліся антырумынскія выступленьні. Колькасьць вугорцаў дасягнула ў 1941 годзе 85,7% (98 502 чалавекі). Пасьля 1945 году горад зноў стаў румынскім, колькасьць вугорскага насельніцтва ў ім скарацілася.
Насельніцтва
рэдагавацьПа стане на 2011 год насельніцтва гораду складала 324 576 чалавек. Нацыянальны склад:
Славутасьці
рэдагаваць- Гістарычны цэнтар гораду
- Касьцёл Сьвятога Міхаіла
- Касьцёл францішканаў (XIII стагодзьдзе)
- Лютэранская царква
- Праваслаўны сабор
- Ратуша
- Конная статуя Мацея Корвіна
- Палац Банфі (цяпер у ім разьмешчаны Музэй мастацтваў)
- Палац Шэкі
- Нацыянальны музэй гісторыі Сяміградзьдзя
Асобы
рэдагаваць- Актавіян Абрудан — футбаліст
- Міклаш Банфі — шляхціч, пісьменьнік і палітык
- Янаш Бояі — матэматык
- Мацей Корвін — кароль Вугоршчыны, герцаг Аўстрыі
- Шандар Вэрэш — кампазытар
Гарады-сябры
рэдагавацьГалерэя
рэдагаваць-
Лютэранская царква
-
Касьцёл францішканаў і абэліск Караліна
-
Палац Шэкі
-
Ратуша
-
Будынак Румынскай Опэры
-
Капіталійская ваўчыца — падарунак ад гораду Рыму
-
У Цэнтральным парку
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Мескае насельніцтва (анг.)