Славія Мазыр
«Славія» — беларускі мужчынскі футбольны клюб з Мазыру. Двухразовы чэмпіён Беларусі (1996, 2000), двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (1996, 2000). У 1995—2005, 2012—2013 і 2015—2017 гадах выступаў у найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У 2018 годзе выйгралі першынство ў першай лізе і атрымалі права на ўдзел у найвышэйшай лізе ў сэзоне 2019 году.
Славія Мазыр | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Футбольны клюб «Славія-Мазыр» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1987 | ||||
Горад | Мазыр, Беларусь | ||||
Стадыён |
Юнацтва Умяшчальнасьць: 5133 | ||||
Дырэктар | Андрэй Васілец[1] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга | ||||
· 2021 | 14 месца | ||||
| |||||
Афіцыйны сайт |
ГісторыяРэдагаваць
Клюб быў створаны пад назвай «Палесьсе» ў 1987 годзе. 1992 год быў адзначаны стартам першага ў гісторыі нацыянальнага чэмпіянату Беларусі, у якім мазырскае «Палесьсе» стартавала ў другой лізе. У турніры прынялі ўдзел 16 камандаў. Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнэра Анатоля Ўсенкі клюб фінішаваў на 7 месцы. У сэзоне 1992—1993 гадоў «Палесьсе» дамаглося прыкметнага прагрэсу і заняло 2 месца. У клюбу зьявілася стабільная матэрыяльная база, былі запрошаны дасьведчаныя футбалісты. Прафэсійны падыход да справы ня мог не прынесьці дывідэнды. Атрымаўшы больш за ўсіх перамог у чэмпіянаце, мазыране ледзь ня выйшлі ў першы дывізіён. На працягу ўсяго сэзону яны вялі барацьбу за адзіную пуцёўку ў эліту з бабруйскім «Шыньнікам», але ў выніку прапусьцілі яго наперад, набраўшы менш толькі на адзіны пункт. У сэзоне 1993—1994 гадоў «Палесьсе» зноўку спынілася на 2 месцы. На гэты раз шлях наверх заступіў лідзкі «Абутнік». Найлепшым снайпэрам турніру стаў форвард «Палесься» Аляксандар Дашкевіч з 12 дакладнымі стрэламі.
Чэмпіянат Беларусі 1994—1995 гадоў характэрны тым, што ў клюбу зьмяніўся фундатар. З другога кола каманда атрымала новую назву — МВКЦ (Мазырскі вытворча-камэрцыйны цэнтар). Перад клюбам была пастаўлена задача выйсьці ў першы дывізіён, і мазыране пасьпяхова вырашылі яе, упэўнена выйграўшы турнір і ўпершыню ў сваёй гісторыі заваяваўшы пуцёўку ў элітную беларускую лігу. Да перамогі клюб прывёў галоўны трэнэр Анатоль Юрэвіч. Найлепшым бамбардзірам лігі стаў нападнік МВКЦ Сяргей Яромка (24 галы). Такім чынам з 1995 па 2005 гады клюб выступаў у найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У 1998 годзе клюб зноўку зьмяніў назву на «Славія». Спыніў існаваньне пасьля няўдалага для клюбу сэзону 2005 году, які скончыўся вылетам у першую лігу.
Напачатку 2006 году, у выніку аб’яднаньня ФК «ЗЛІН» Гомель і «Славіі» быў створаны новы клюб — ФК «Мазыр-ЗЛІН». Пры аб’яднаньні за аснову была ўзята каманда «ЗЛІН», пры гэтым новы клюб ствараўся ў Мазыры на матэрыяльнай базе «Славіі», што спыніла існаваньне. З пачатку 2007 году клюб выступаў пад назвай ФК «Мазыр».
Па сканчэньні сэзону-2007 кіраўніцтвам гораду было вырашана вярнуць камандзе назву «Славія». У 2011 годзе клюб заняў першае месца ў першай лізе чэмпіянату Беларусі і выйшаў у найвышэйшую лігу.
У найвышэйшай лізе «Славія» не паказвала добрых вынікаў. У сэзоне 2012 году мазырскі клюб доўгі час ішоў у зоне вылету, але здолеў пазьбегнуць яго, заняўшы 10 месца. У сэзоне 2013 году «Славія» хутка апынулася на апошнім радку і, нягледзячы на неблагую гульню ўлетку, не змагла яго пакінуць. У выніку каманда зноўку вылецела ў першую лігу.
У сэзоне 2014 году зьмяніўся амаль увесь склад каманды. Новы галоўны трэнэр Юры Пунтус зрабіў стаўку на шэраг вэтэранаў і пэрспэктыўных маладых футбалістаў, многія зь якіх перайшлі да Пунтусу зь ягонага былога клюбу — «Смалявічы-СТІ». У выніку «Славія» хутка стала аднім зь лідэраў лігі. У сярэдзіне сэзону мазыране разам зь мікашэвіцкім «Гранітам» значна адарваліся ад канкурэнтаў. Гарантаваўшы за некалькі тураў да фінішу вяртаньне ў найвышэйшую лігу, «Славія» саступіла першае месца «Граніту».
У сэзоне 2015 году «Славія» захавала склад папярэдняга году, узмацніўшыся шэрагам маладых гульцоў зь ніжэйшых ліг. Каманда добра пачала выступ у найвышэйшай лізе, апынуўшыся ў сярэдзіне табліцы. Шмат у чым гэта адбылося дзякуючы высокім бамбардзірскім паказчыкам нападніка мазыранаў Дзяніса Лапцева, які ў 13 матчах здолеў забіць 9 галоў. Улетку Лапцеў перайшоў у расейскі клюб «Тосна», а «Славія» стала выступаць горш, неўзабаве наблізіўшыся да зоны вылету. Толькі пасьля перамогі ў перадапошнім туры над «Гомелем» (3:1) мазыране гарантавалі месца ў найвышэйшай лізе на наступны сэзон. У выніку каманда скончыла чэмпіянат на 10-м радку табліцы.
Сэзон 2016 году «Славія» прайшла роўна, але на прэтэндавала на высокія месцы, зноў спыніўшыся ў выніку на 10-м радку. Найбольш яркімі момантамі каманды сталі хатняя перамога над чэмпіёнам краіны БАТЭ (2:1), а таксама звышвыніковыя матчы зь «Менскам» — абодва скончыліся перамогамі гаспадароў зь лікам 6:2. Трэба адзначыць, што ў гэтым сэзоне лінія абароны выглядала вельмі нестабільна. Сярод гульцоў таго сэзону трэба вылучыць Уладзіслава Жука, які дзякуючы сваёй яскрайвай гульні быў выкуплены шматразовым чэмпіёнам краіны — барысаўскім БАТЭ. Аднак ужо на пачатку сэзону 2017 году гулец вярнуўся ў клюб у выніку арэнднага пагадненьня з клюбам Менскай вобласьці. У сэзоне 2017 году каманда заняла 15 месца ў найвышэйшым дывізіёне і вылецела ў першую лігу.
ДасягненьніРэдагаваць
- Чэмпіён Беларусі 1996 і 2000 гадоў.
- Уладальнік Кубка Беларусі 1996 і 2000 гадоў.
СкладРэдагаваць
- Актуальны на 26 жніўня 2022 году
|
|
СтатыстыкаРэдагаваць
ЧэмпіянатРэдагаваць
|
КубакРэдагаваць
|
ЭўракубкіРэдагаваць
Сэзон | Кубак | Раўнд | Клюб | Дома | У гасьцях | |
---|---|---|---|---|---|---|
1996—1997 | Кубак уладальнікаў кубкаў | к/р | Рэйк’явік | 2:2 | 0:1 | |
1997—1998 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Канструктарул Кішынёў | 3:2 | 1:1 | |
2 к/р | Алімпіякос Пірэй | 2:2 | 0:5 | |||
1997—1998 | Кубак УЭФА | 1 раўнд | Дынама Тбілісі | 1:1 | 0:1 | |
2000—2001 | Кубак УЭФА | 1 раўнд | Макабі Хайфа | 1:1 | 0:0 | |
2001—2002 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Вагур | 5:0 | 0:0 | |
2 к/р | Інтэр Браціслава | 0:1 | 0:1 |
Галоўныя трэнэрыРэдагаваць
- Міхаіл Марціновіч (зь лістапада 2017 году, в. а. у лістападзе — сьнежні 2017 году)[2][3]
- Юры Пунтус (студзень 2014 году — лістапад 2017 году)[4]
- Юры Малееў (да студзеня 2014 году)
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйны сайт клюбу(рас.)