Уладзіслаў Полаз

беларускі футбаліст

Уладзіслаў Полаз (нар. 6 чэрвеня 2001) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Уладзіслаў Полаз
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 чэрвеня 2001(2001-06-06)[1] (23 гады)
Рост 177 см[1]
Вага 71 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Славія Мазыр
Нумар 13
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—4 Славія Мазыр 77 (6)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 красавіка 2025.

Кар’ера

рэдагаваць

З шасьці гадоў займаўся футболам у мазырскай СДЮШАР-1. З 2019 году, па выхадзе «Славіі» ў Найвышэйшую лігу, пачаў выступаць за клюбны дубль, дзе быў капітанам. Зь лета 2020 году пачаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў за клюб 29 жніўня 2020 году ў матчы Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі» (4:0), калі выйшаў на замену на 83-й хвіліне. У 2021 годзе пачаў рэгулярна зьяўляцца ў асноўнай камандзе. 14 траўня 2021 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з рэчыцкім «Спадарожнікам» (2:0). У далейшым працягваў часам выходзіць на замену. У сьнежні 2021 году падоўжыў кантракт з мазырскім клюбам[2].

Сэзон 2022 году пачынаў з лавы запасных, першы матч згуляўшы 9 красавіка 2022 году супраць менскага «Дынама». Свой першы гол у прафэсійнай кар’еры правёў 22 чэрвеня 2022 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Маладэчна». Футбаліст здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе мазырчукоў, аднак усё яшчэ заставаўся гульцом замены. Ужо ў наступным сэзоне быў адным з ключавых у складзе, вызначыўшыся шасьцю забітымі галамі ва ўсіх турнірах. Першымі галамі ў Найвышэйшай лізе адзначыўся 14 красавіка 2023 году ў браму «Смаргоні». У канцы 2024 году падпісаў новы кантракт з «Славіяй»[3][4].

  1. ^ а б в г д е ё ж з https://fcslavia.by/ru/player/poloz-0
  2. ^ Футбол. "Славия" продлила контракт с Владиславом Полозом Праверана 4 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 4 сакавіка 2022 г.
  3. ^ Владислав Полоз продлил контракт со "Славией" (рас.). Football.by (2024-12-30). Праверана 2025-03-08 г.
  4. ^ Полузащитник Владислав Полоз продолжит выступать за "Славию" (рас.). Прессбол (2024-12-30). Праверана 2025-03-08 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць