Юлі Кузьняцоў

беларускі футбаліст

Ю́лі Андрэевіч Кузьняцо́ў (нар. 2 жніўня 2003 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Юлі Кузьняцоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 жніўня 2003(2003-08-02)[1] (21 год)
Рост 179 см[2]
Вага 78 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Славія Мазыр
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2023 Менск 45 (0)
2022 Нафтан 15 (1)
2024—4 Славія Мазыр 26 (1)
Зборныя
2021 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2022—4 Беларусь (да 21) 8 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у наваполацкім «Нафтане», але яшчэ маладзёнам апынуўся ў структуры «Менску». З 2020 году пачаў прыцягвацца да гульняў за дубль. 24 красавіка 2021 году дэбютаваў за асноўную менскую дружыну ў найвышэйшай лізе, зьявіўшыся на зьмену ў канцы сустрэчы супраць менскага «Дынама» (1:3). З чэрвеня стаў зьяўляцца і ў пачатковым складзе каманды. У ліпені 2021 году склаў новы кантракт зь «Менскам»[4].

У чэрвені 2022 году быў аддадзены ў арэнду «Нафтану»[5], дзе замацаваўся ў асноўным складзе і дапамог камандзе выйсьці ў найвышэйшую лігу. У студзені 2023 году па вяртаньні з арэнды стаў трэнавацца зь «Менскам»[6]. У сэзоне 2023 году быў асноўным паўабаронцам сталічнага клюбу.

У пачатку 2024 году трэнаваўся зь «Менскам», а ў лютым перайшоў у мазырскую «Славію»[7].

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2019 году гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2021 году гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 21 верасьня 2022 году дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць моладзевай зборнай Расеі (1:6), дзе адзначыўся голам.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць