Арцём Сарока
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сарока (неадназначнасьць).
Арцём Барысавіч Саро́ка (нар. 1 красавіка 1992 году) — беларускі футбаліст, брамнік койданаўскага «Арсэналу».
Арцём Сарока | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 красавіка 1992[1][2][3] (32 гады) | |
Рост | 191 см | |
Вага | 73 кг[4] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Арсэнал Койданаў | |
Нумар | 49 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2017 | БАТЭ | 11 (0) |
2017 | → Іслач | 9 (0) |
2017 | → Тарпэда-БелАЗ | 6 (0) |
2018 | Слуцак | 2 (0) |
2018 | Дняпро Магілёў | 7 (0) |
2019 | Дняпро Магілёў[d] | 20 (0) |
2020—2021 | Віцебск | 26 (0) |
2022—2023 | Арсэнал Койданаў | 22 (0) |
2024 | Славія Мазыр | 5 (0) |
2024— | Арсэнал Койданаў | 8 (0) |
Зборныя | ||
2012—2013 | Беларусь (да 21) | 19 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец менскай СДЮШАР «Трактар». Упершыню на прафэсійным узроўні выступіў у 2010 годзе ў складзе дублю БАТЭ. У 2011 годзе перамог у спаборніцтве сярод каманд-дубляў. З 2012 году пачаў часам трапляць на лаўку запасных у асноўнай камандзе БАТЭ. У якасьці запаснога брамніка выйграў Супэркубкі Беларусі 2013 і 2014 гадоў. У галоўнай камандзе БАТЭ пачаў гуляць з 2014 году. 11 кастрычніка 2014 году дэбютаваў у асноўным складзе БАТЭ ў кубкавым матчы супраць «Слуцку» (2:1), а 22 лістапада 2014 году згуляў свой першы матч у чэмпіянаце Беларусі супраць «Гомлем» (4:0). У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[5]. У cэзоне 2015 гуляў у асноўным за дубль, за галоўную каманду правёў два матчы ў чэмпіянаце ў канцы cэзона і тры матчы ў Кубку Беларусі. У сэзоне 2014—2015 гадоз таксама спаборнічаў у Лізе чэмпіёнаў. Сэзон 2016 году пачаў на лаўцы запасных, але пасьля зыходу ўлетку з каманды асноўнага брамніка Сяргея Чэрніка пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе.
У студзені 2017 году выправіўся на прагляд у малдаўскі «Мілсамі»[6], аднак ня здолеў дамовіцца аб пераходзе. У сакавіку быў на праглядзе ў мазырскай «Славіі». У сакавіку 2017 году аддадзены ў арэнду «Іслачы»[7]. У пачатку cэзону 2017 году быў асноўным брамнікам клюбу зь Менскага раёну, але пазьней страціў месца ў браме. У выніку, у жніўні 2017 году аддадзены ў арэнду клюбу «Тарпэда-БелАЗ»[8]. За жодзінцаў у другой палове 2017 году правёў 6 матчаў. Па заканчэньні cэзону ў лістападзе 2017 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[9].
У студзені 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Слуцак»[10], дзе стаў другім брамнікам пасьля Барыса Панкратава. У ліпені 2018 году перайшоў у клюб «Прамень»[11]. Спачатку быў другім брамнікам пасьля Дзяніса Шэліхава, з кастрычніка заняў месца ў першай адзінаццатцы. У пачатку 2019 году ў сувязі зь пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаньнем зь мясцовым «Дняпром» стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Замацаваўся ў якасьці асноўнага брамніка, часам саступаючы месца ў складзе Арсэну Бегларану.
У студзені 2020 году пасьля таго, як Дняпро выляцеў з Найвышэйшай лігі Арцём Сарока перайшоў у «Віцебск»[12]. У cэзоне 2020 году чаргаваўся ў браме зь Дзьмітром Гушчанкам, а на наступны год саступіў яму месца асноўнага брамніка. У cэзоне 2022 году ня трапіў у заяўку «Віцебска», а ў чэрвені Камітэт АБФФ па статусе і пераходах футбалістаў надаў брамніку статус свабоднага агента[13]. У ліпені 2022 году далучыўся да койданаўскага «Арсэналу»[14]. Стаў другім брамнікам каманды, правёўшы ў cэзоне 2022 году толькі адзіны матч у Найвышэйшай лізе. У лютым 2023 году падоўжыў пагадненьне з койданаўцамі[15]. У cэзоне 2023 дапамог «Арсеналу» перамагчы ў Першай лізе. У студзені 2024 году трэнаваўся з мазырскай «Славіяй» і неўзабаве склаў з клюбам працоўную ўгоду[16]. У ліпені 2024 году пакінуў «Славію»[17] і вярнуўся ў «Арсэнал»[18].
Міжнародная
рэдагавацьУ 2012—2013 гадах быў асноўным брамнікам моладзевай зборнай Беларусі.
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Беларусі: 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2013, 2014, 2015, 2016
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 2 | –1 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 7 | –5 | |
Іслач | 2017 | Найвышэйшая ліга | 9 | –15 |
Тарпэда-БелАЗ | 6 | –1 | ||
Слуцак | 2018 | Найвышэйшая ліга | 2 | –3 |
Прамень | 7 | –7 | ||
Дняпро Магілёў | 2019 | Найвышэйшая ліга | 20 | –29 |
Віцебск | 2020 | Найвышэйшая ліга | 7 | –8 |
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Беларусі (3): 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
- Уладальнік Супэркубка Беларусі (4): 2013, 2014, 2015, 2016
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Artem Soroko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Artem Soroko // FBref (мн.)
- ^ а б в Artem Soroko // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б Сороко Артем — Беларуская фэдэрацыя футболу.
- ^ Сороко, Яблонский и Климович продлили контракты с БАТЭ (рас.)
- ^ Артем Сороко проходит просмотр в "Милсами" (рас.) 2017-01-23 г. Праверана 2023-12-06 г.
- ^ БАТЭ отдал Артема Сороко в аренду «Ислочи» (рас.). Футбол Беларуси (7 сакавіка 2017).
- ^ «Торпедо-БелАЗ» объявил об аренде у БАТЭ Артема Сороко (рас.). Футбол Беларуси (1 жніўня 2017).
- ^ Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ^ Вратарь БАТЭ перешел в «Слуцк» (рас.). Футбол Беларуси (26 студзеня 2018).
- ^ Артем Сороко перешел в «Луч» (рас.). Футбол Беларуси (27 ліпеня 2018).
- ^ Артём Сороко - игрок ФК "Витебск"! (рас.). Футбольный клуб "Витебск" (17 студзеня 2020).
- ^ БФФ наделила Артема Сороко статусом свободного агента и другие решения Комитета по статусу и переходам (рас.)
- ^ Сороко стал футболистом дзержинского "Арсенала" (рас.)
- ^ "Арсенал" продлил контракт с Сорокой и снова подписал Санько (рас.)
- ^ Артем Сороко подписал контракт со "Славией" (рас.)
- ^ Голкипер Артем Сороко расстался со "Славией" (рас.)
- ^ Артем Сороко вернулся в "Арсенал" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце БАТЭ (рас.)
- Профіль Сайт ФК «Віцебск»
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)