Уладзіслаў Жук

беларускі футбаліст

Уладзісла́ў Жук (нарадзіўся 11 чэрвеня 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайну».

Уладзіслаў Жук
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1994(1994-06-11)[1] (29 гадоў)
Рост 174 см
Вага 76 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Макслайн
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2015 Энэргетык-БДУ 90 (14)
2016 Славія Мазыр 28 (2)
2017—2018 БАТЭ 0 (0)
2017 Славія Мазыр 18 (1)
2018 Смалявічы 16 (0)
2018 Слуцак 8 (0)
2019—2021 Славія Мазыр 60 (6)
2022—2023 Славія Мазыр 32 (0)
2024—4 Макслайн 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 красавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец ДЮСШ гораду Стоўпцы, але пазьней выступаў за юнацкія каманды розных беларускіх клюбаў. Першым дарослым клюбам Уладзіслава ў 2012 годзе стала «Зорка-БДУ», дзе ён зь цягам часу здолеў замацавацца ў асноўным складзе. Па сэзоне 2014 году праходзіў прагляд у «Гомлі»[3] і «Тарпэда-БелАЗ»[4], аднак у выніку застаўся ў Менску.

У лютым 2016 году прыбыў на прагляд у «Слуцак»[5], але не падышоў і неўзабаве далучыўся да мазырскай «Славіі»[6], у складзе якой пачаў сэзон 2016 году. 2 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на пазыцыі левага паўабаронцы ў матчы супраць «Слуцка» (1:1). Здолеў замацавацца на гэтай пазыцыі, паводле вынікаў сэзону 2016 году быў прызнаны аматарамі клюбу найлепшым гульцом каманды[7]. Канец сэзону вымушаны быў прапусьціць праз службу ў войску[8].

У студзені 2017 году падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[9]. Аднак, ня здолеў замацавацца ў складзе і ў красавіку таго ж году вярнуўся ў «Славію» на правах арэнды[10]. Прапусьціўшы пачатак сэзону праз траўмы, пазьней пачаў пераважна выходзіць на замену. Паводле вынікаў сэзону 2017 году «Славія» выбыла ў Першую лігу, а Жук вярнуўся ў БАТЭ[11].

У студзені 2018 году трэнаваўся з барысаўчанамі, аднак ня трапіў на першы турэцкі збор каманды. У лютым 2018 году далучыўся да «Смалявічаў», і ў сакавіку афіцыйна перайшоў у склад дэбютанта Найвышэйшай лігі ў арэнду з правам выкупу[12]. У складзе «Смалявічаў» быў гульцом першай каманды, аднак у жніўні 2018 году пакінуў дружыну[13] і неўзабаве перайшоў у арэнду ў «Слуцак»[14]. У верасьні не гуляў праз траўмы, а пазьней пачаў часам зьяўляцца ў пачатковым складзе слуцкай каманды. У студзені 2019 году пакінуў клюб[15] і неўзабаве скасаваў дамову і з БАТЭ[16].

З студзеня 2019 году знаходзіўся на праглядзе ў «Славіі» і ў выніку яшчэ раз стаў футбалістам мазырскага клюбу[17]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе мазырчукоў. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам[18]. У пачатку 2022 году ня трапіў у заяўку «Славіі» на сэзон і толькі ў ліпені зноў зьявіўся на полі. У лістападзе 2023 году пакінуў «Славію»[19][20]. У студзені 2024 году афіцыйна быў дапушчаны да прафэсійнай дзейнасьці спартоўца ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[21]. У студзені 2024 году пачаў трэнавацца зь першалігавым віцебскім «Макслайнам» і ў лютым афіцыйна узмацніў склад клюбу[22].

Міжнародная рэдагаваць

У 2014—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі. Двойчы зь ёй браў удзел у Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу.

Дасягненьні рэдагаваць

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Славія Мазыр 2016 Найвышэйшая ліга 28 2
Славія Мазыр 2017 Найвышэйшая ліга 18 1
Смалявічы 2018 Найвышэйшая ліга 16 0
Слуцак 8 0

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Vladislav Zhuk // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г https://fcslavia.by/ru/player/zhuk-1
  3. ^ Полузащитник «Звезды-БГУ» Жук и еще 3 игрока на просмотре в «Гомеле» (рас.)
  4. ^ Жук покинул «Торпедо-БелАЗ», Прокопчик проведет сезон в аренде (рас.)
  5. ^ Жук, Тихоновский и Петренко находятся на просмотре в «Слуцке» (рас.)
  6. ^ Мальцев и Жук находятся на просмотре в «Славии», Трапашко — в «Смолевичах-СТИ» (рас.)
  7. ^ Футбол. Владислав Жук — лучший футболист "Славии" по версии болельщиков клуба (рас.) Архіўная копія ад 5 сьнежня 2016 г.
  8. ^ Полузащитник «Славии» Жук пропустит остаток сезона из-за службы в армии (рас.)
  9. ^ Владислав Жук перешел в БАТЭ (рас.)
  10. ^ Жук отдан в аренду в "Славию" (рас.) Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ Архіўная копія ад 2018-01-30 г.
  11. ^ Братья Ндой, Джавашвили и еще четыре игрока покинули "Славию" (рас.)
  12. ^ "Смолевичи" арендовали у БАТЭ Жука (рас.)
  13. ^ Владислав Жук покинул "Смолевичи" (рас.)
  14. ^ Владислав Жук перешел в "Слуцк" (рас.)
  15. ^ Жук вернулся в БАТЭ из аренды (рас.)
  16. ^ БАТЭ расторг контракт с Жуком (рас.)
  17. ^ "Славия" подписала Жука (рас.)
  18. ^ "Славия" продлила контракты с Жуком, Чухлеем и Раевским (рас.)
  19. ^ «Славия» расторгла контракты с тремя футболистами (рас.)
  20. ^ ИСТОЧНИК: СО “СЛАВИЕЙ” РАССТАЛИСЬ СРАЗУ ЧЕТЫРЕ ФУТБОЛИСТА (рас.)
  21. ^ Семерым "беглым" атлетам разрешили заниматься профдеятельностью в Беларуси (рас.)
  22. ^ "Макслайн" представил еще одного новичка (рас.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць