Мікалай Рабых

беларускі футбаліст

Мікала́й Рабы́х (нар. 11 лютага 2001 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Мікалай Рабых
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 лютага 2001(2001-02-11)[1] (23 гады)
Рост 178 см[1]
Вага 68 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Славія Мазыр
Нумар 59
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—4 Славія Мазыр 16 (1)
2023 Маладэчна-2018 16 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 жніўня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец мазырскай «Славіі», дзе гуляў за юнацкія каманды. У 2020 годзе выступаў за мазырскі «Мантажнік» у Кубку Беларусі[2]. Да сэзону 2022 году пачаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Славіі», аднак ад пачатку сэзону выступаў за дубль. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 22 кастрычніка 2022 году, калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы з койданаўскім «Арсэналам» (1:1). У 2023 годзе працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену. У жніўні 2023 году быў аддадзены ў арэнду ў «Маладэчна»[3]. Па заканчэньні арэнды ў сьнежні 2023 году пакінуў маладэчанскі клюб[4] і вярнуўся ў «Славію»[5].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць