Аляксей Іваноў

беларускі футбаліст

Аляксей Іваноў (нарадзіўся 19 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі».

Аляксей Іваноў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 лютага 1997(1997-02-19)[1] (27 гадоў)
Рост 182 см
Вага 79 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Славія Мазыр
Нумар 12
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2016 Менск 2 (0)
2016 Дынама Берасьце 15 (0)
2017—2019 Дынама Берасьце 10 (1)
2018 Дняпро Магілёў 26 (1)
2019—2020 Менск 16 (0)
2021 Гомель 23 (2)
2022 Тарпэда-БелАЗ 13 (0)
2023—4 Славія Мазыр 28 (4)
Зборныя
2016—2018 Беларусь (да 21) 14 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 сакавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец футбольнага клюбу «Менск», з 2014 году пачаў выступаць за клюбны дубль і хутка замацаваўся ў ягоным складзе. 8 лістапада 2014 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Менску», выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0). У сэзоне 2015 году працягваў гуляць за дубль, таксама выйшаў на замену ў адным матчы Найвышэйшай лігі. У ліпені 2016 году на правах арэнды далучыўся да берасьцейскага «Дынама»[3], дзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі левага абаронцы. У студзені 2017 году быў выкуплены берасьцейскім клюбам[4]. У першай палове сэзона 2017 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, а потым увогуле страціў месца ў асноўным складзе і пачаў выступаць за дубль.

У пачатку 2018 году прайшоў два турэцкія зборы з «Дынама», пасьля чаго ў лютым 2018 году далучыўся да сталічнага «Промня», які неўзабаве дамовіўся аб арэндзе абаронцы на сэзон 2018 году[5]. У «Промні» замацаваўся ў пачатковым складзе. У сьнежні 2018 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў Берасьце[6]. У першай палове 2019 году выступаў за дубль дынамаўцаў, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы Кубка Беларусі. У жніўні 2019 году скасаваў кантракт зь берасьцейскім клюбам і неўзабаве ў якасьці свабоднага агента вярнуўся ў «Менск»[7]. У 2019 годзе звычайна гуляў у першай адзінаццытцы менчукоў, а ў сэзоне 2020 году часьцей заставаўся на лаўцы запасных.

У студзені 2021 году падпісаў кантракт з «Гомлем»[8], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2022 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[9]. Пачынаў сэзон 2022 году ў пачатковым складзе каманды, а зь лета часьцей заставаўся на лаве запасных. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў жодзінскі клюб[10].

У студзені 2023 году стаў гульцом мазырскай «Славіі»[11], з трэнэрам якой Іванам Біёнчыкам працаваў раней у «Промні» і «Гомлі». У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам[12].

Міжнародная рэдагаваць

Увосень 2015 года ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) браў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, дзе адзначыўся голам у браму зборнай Сан-Марына. 11 лістапада 2016 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году) ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў на пазыцыі левага абаронцы.

Дасягненьні рэдагаваць

«Дынама» Берасьце:

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2015 Найвышэйшая ліга 1 0
Дынама Берасьце 2016 Найвышэйшая ліга 15 0
2017 Найвышэйшая ліга 10 1
Прамень 2018 Найвышэйшая ліга 26 1

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць