Андрэй Шамрук
Андрэ́й Шамру́к (нарадзіўся 27 красавіка 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».
Андрэй Шамрук | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 красавіка 1994[1] (30 гадоў) | |
Рост | 177 см | |
Вага | 67 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Славія Мазыр | |
Нумар | 15 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2015 | Дынама Берасьце | 46 (0) |
2015 | → Баранавічы | 13 (0) |
2016—2017 | Смалявічы | 44 (4) |
2018—2020 | Менск | 32 (0) |
2021 | Віцебск | 24 (0) |
2022—2023 | Дынама Берасьце | 38 (1) |
2023— | Славія Мазыр | 35 (2) |
Зборныя | ||
2013 | Беларусь (да 21) | 5 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлубная
рэдагавацьГуляў за дубль берасьцейскага «Дынама», а ў другой палове 2012 году пачаў трапляць у асноўны склад. У cэзоне 2013 году таксама прыцягваўся да асноўнага складу. Звычайна выходзіў на замену, часам зьяўляўся ў стартавым складзе. Гуляў на пазыцыі флянгавага атакуючага паўабаронцы. 25 жніўня 2013 году ў кубкавым матчы супраць гарадзенскага «Нёмана» атрымаў траўму і больш да сканчэньня cэзону на полі не зьяўляўся.
У cэзоне 2014 году амаль не гуляў праз пашкоджаньні. У cэзоне 2015 году вярнуўся на гульнявую пляцоўку, дзе чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на зьмены. У жніўні 2015 году быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы»[3]. Па заканчэньні cэзону ў сьнежні 2015 году праз абавязаньні «Дынама» перад футбалістам БФФ надаў Шамруку статус свабоднага агента[4]. У лютым 2016 году прыбыў на прагляд у клюб «Смалявічы-СТІ», зь якім у сакавіку склаў працоўную дамову[5]. У cэзоне 2017 году замацаваўся ў асноўным складзе смалявічцаў і дапамог камандзе прабіцца ў Найвышэйшую лігу.
У студзені 2018 году стаў гульцом «Менску»[6]. Пачынаў cэзон 2018 году ў першай адзінаццатцы, аднак у красавіку атрымаў траўму. Вылекаваўся ў жніўні, а з кастрычніка зноў пачаў зьяўляцца на полі ў асноўнай камандзе. У студзені 2019 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[7]. У другой палове 2019 году пачаў часьцей выходзіць у стартавым складзе, а ў 2020 годзе зьяўляўся на полі нерэгулярна.
У студзені 2021 году далучыўся да «Віцебску»[8], дзе трывала замацаваўся ў пачатковым складзе. У студзені 2022 году стала вядома, што абаронца пакідае віцебскі клюб[9]. Хутка пачаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і ў лютым афіцыйна узмоцніў склад клюбу[10]. Замацаваўся ў галоўным складзе берасьцейскай каманды. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[11]. У ліпені 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў берасьцейскі клюб[12] і неўзабаве далучыўся да мазырскай «Славіі»[13].
Міжнародная
рэдагавацьУ жніўні 2013 году выступаў за моладзевую зборную Беларусі на міжнародным турніры ў Гішпаніі.
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Берасьце | 2015 | Найвышэйшая ліга | 13 | 0 |
Баранавічы | Першая ліга | 13 | 0 | |
Смалявічы-СТІ | 2016 | Першая ліга | 16 | 3 |
2017 | Першая ліга | 28 | 1 | |
Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Andrey Shemruk // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/andrey_shemruk/
- ^ 1-я лига. “Орша” Разумова
- ^ Клопоцкий и Шемрук стали свободными агентами
- ^ Бурый, Кац и Шемрук пополнили ряды "Смолевичей-СТИ"
- ^ "Минск" подписал Андрея Шемрука
- ^ Шемрук подписал новый контракт с "Минском"
- ^ Андрей Шемрук перешел из "Минска" в "Витебск"
- ^ После Каленчука и Янушкевича "Витебск" покинули Шемрук и Музыченко
- ^ Колпачук и Шемрук подписали контракты с брестским "Динамо"
- ^ Шемрук остается в брестском "Динамо" (рас.) Праверана 2023-01-13 г.
- ^ Шемрук покинул брестское "Динамо" (рас.) Праверана 2023-07-24 г.
- ^ Шемрук и Джигеро пополнили ряды "Славии" (рас.) Праверана 2023-07-30 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце берасьцейскага «Дынама» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)