Сяргей Сазончык

беларускі футбаліст

Сяргей Сазончык (нарадзіўся 20 кастрычніка 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Сяргей Сазончык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 кастрычніка 2000(2000-10-20) (24 гады)
Рост 180 см
Вага 70 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Славія Мазыр
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2021 Менск 42 (0)
2022 БАТЭ 14 (0)
2023—4 Славія Мазыр 40 (1)
Зборныя
2021 Беларусь (да 21) 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 сьнежня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выступаў за юнацкія каманды клюбу «Менск». З 2017 году пачаў прыцягвацца да клюбнага дублю, у другой палове 2018 году замацаваўся ў рэзэрвовым складзе менчукоў. У кастрычніку і лістападзе 2018 году выступаў за «Менск» таксама ў Юніёрскай лізе УЭФА. У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды сталічнага клюбу. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 21 ліпеня 2019 году ў матчы супраць «Віцебска» (1:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым рэгулярна гуляў за асноўную каманду, звычайна выходзіў на поле ў пачатковым складзе. У сэзоне 2021 году пачаў часьцей выходзіць на замену.

У лютым 2022 году паводле вынікаў пасяджэньня Камітэту па статусу і пераходам футбалістаў прызнаў Сазончыка свабодным агентам і пацьвердзіў страту «Менскам» правоў на атрыманьне кампэнсацыі за падрыхтоўку футбаліста[3], пасьля чаго футбаліст падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[4]. Не замацаваўся ў складзе каманды, часьцей выходзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У лютым 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў БАТЭ[5] і хутка стаў гульцом мазырскай «Славіі»[6]. У лістападзе 2023 году падоўжыў кантракт з мазырскім клюбам[7].

Міжнародная

рэдагаваць

26 сакавіка 2021 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць зборнай Армэніі (2:1).

Дасягненні

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць