Аляксандар Чыж
Аляксандар Чыж (нарадзіўся 10 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца койданаўскага «Арсэналу».
Аляксандар Чыж | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 лютага 1997[1] (27 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 79 кг[3] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Арсэнал Койданаў | |
Нумар | 2 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2021 | Дынама Менск | 15 (2) |
2017 | → Нафтан | 13 (1) |
2021 | → Туран | 13 (1) |
2022—2023 | Тарпэда-БелАЗ | 23 (1) |
2024 | Славія Мазыр | 10 (0) |
2024— | Арсэнал Койданаў | 6 (0) |
Зборныя | ||
2017—2018 | Беларусь (да 21) | 4 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец ДЮСШ гораду Бярозы. З 2014 году пачаў выступаць за дубль менскага «Дынама», дзе пазьней замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2017 году склаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама»[4]. Да сэзону 2017 году рыхтаваўся поруч з асноўнай камандай, але пачаў яго ў дублюючым складзе. У траўні трэнэрам галоўнай каманды быў прызначаны Сяргей Гурэнка, які раней кіраваў рэзэрвовым складам. Пасьля гэтага Чыж пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. 10 траўня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць «Менску» (2:0) на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.
У ліпені 2017 году быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану» да сканчэньня сэзону 2017 году[5]. У складзе «Нафтана» здолеў замацавацца ў асноўным складзе ў цэнтры абароны.
У студзені 2018 году вярнуўся ў «Дынама»[6]. У сэзоне 2018 году чаргаваў выступы ў дублі і ў першай камандзе, у кастрычніку не гуляў праз траўмы. У 2019—2020 гадах гуляў пераважна за дубль, часам зьяўляўся ў асноўнай камандзе, пры гэтым шмат прапускаў матчаў праз пашкоджаньні.
У сакавіку 2021 году быў аддадзены ў арэнду дэбютанту казаскай Прэм’ер-лігі «Турану»[7]. Спачатку пераважна заставаўся на лаўцы запасных, а пачынаючы зь лета замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2021 году па заканчэньні працоўнае дамовы зышоў з «Дынама»[8].
У студзені 2022 году склаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[9]. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[10]. У студзені 2024 году пакінуў Жодзін[11] і неўзабаве стаў гульцом мазырскай «Славіі»[12]. У ліпені 2024 году, пакінуўшы мазырскі клюб[13], перайшоў у койданаўскі «Арсэнал»[14].
Міжнародная
рэдагавацьУ 2015 годзе гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 25 сакавіка 2017 году дэбютаваў у складзе зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Летувы (2:1).
Дасягненьні
рэдагаваць- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2018, 2023
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2023
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2017 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
Нафтан | 13 | 1 | ||
Дынама Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Aleksandr Chyzh // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б http://torpedo-belaz.by/player/chizh-aleksandr/
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_v_chizh/
- ^ Дублеры минского «Динамо» Кийко, Чиж, Плотников и Крайко подписали контракты с клубом (рас.)
- ^ Минское "Динамо" отдало Александра Чижа в аренду "Нафтану" (рас.)
- ^ Дынамаўцы выйшлі з адпачынку. (бел.) Афіцыйны сайт менскага «Дынама» Архіўная копія ад 2020-10-26 г.
- ^ Минское "Динамо" отправило защитника Чижа в аренду в казахстанский клуб (рас.)
- ^ Риос, Плотников, Динга и еще три игрока покинули минское "Динамо" (рас.)
- ^ Александр Чиж перешел в "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ^ Александр Чиж продлил контракт с "Торпедо-БелАЗом" (рас.)
- ^ Александр Чиж покинул "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ^ "Славия" объявила о подписании Чижа, также в клуб перейдет Соловей (рас.)
- ^ Александр Чиж расстался со "Славией" (рас.)
- ^ Защитник, покинувший "Славию", перешел в "Арсенал" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)