Яўген Іваненка

беларускі футбаліст

Яўге́н Іване́нка (нар. 22 сьнежня 1995 году) — беларускі футбаліст, брамнік.

Яўген Іваненка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 сьнежня 1995(1995-12-22)[1][2] (28 гадоў)
Рост 184 см
Вага 85 кг[3]
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2024 Славія Мазыр 14 (0)
2015 Хімік 19 (0)
2018 Мікашэвічы 1 (0)
2020—2021 Гомель 21 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец мазырскага футболу. У красавіку 2014 году падпісаў першы кантракт зь мясцовай «Славіяй». Быў другім брамнікам у камандзе пасьля Уладзімера Гаева. У сэзоне 2014 году браў удзел у трох матчах. У пачатку 2015 году, пасьля выхаду «Славіі» ў Найвышэйшую лігу, быў аддадзены ў арэнду шацілавіцкаму «Хіміку», дзе быў адным з асноўных брамнікаў. У 2016 годзе вярнуўся ў «Славію», быў рэзэрвовым брамнікам, гуляў таксама за дубль.

У першай палове 2018 году быў другім брамнікам мазырчукоў у Першай лізе, а ў жніўні быў арандаваны мікашэвіцкім «Гранітам», дзе таксама быў другім брамнікам. У пачатку 2019 году зноў апынуўся ў дублі «Славіі». Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 9 лістапада 2019 году ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:5), калі ў першым тайме замяніў траўмаванага Радзівона Сямука.

У першай палове 2020 году зноў гуляў за дубль, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду «Гомлю»[4]. У сьнежні 2020 году вярнуўся ў «Славію»[5]. У пачатку 2021 году трэнаваўся разам з мазырчукамі, а ў лютым зноў быў арандаваны «Гомлем»[6]. Пачынаў сэзон другім брамнікам пасьля Алега Кавалёва, а зь лета замацаваўся ў пачатковым складзе. У лістападзе 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў гомельскі клюб[7]. З 2022 году быў рэзэрвовым брамнікам «Славіі». У лютым 2024 году падоўжыў кантракт з мазырскім клюбам[8]. У жніўні 2024 году пакінуў «Славію»[9].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць