Лахва (рака)

рака ў Беларусі

Лахва́ — рака ў Беларусі, правы прыток Дняпра. Цячэ ў Шклоўскім, Магілёўскім і Быхаўскім раёнах. Даўжыня 90 км. Плошча вадазбору 731 км². Выдатак вады ў вусьці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 .

Рака
Лахва
лац. Łachva
Лахва ў красавіку (вёска Сташына)
Лахва ў красавіку (вёска Сташына)
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Старая Вадва
Вусьце Дняпро
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 90 км
Сярэднегадавы сьцёк 4,4 м³/с
Плошча басэйну 731 км²
Нахіл воднай паверхні 0,6 ‰

Асноўныя прытокі

рэдагаваць
  • Зоны адпачынку: Лахва

Назву ракі зьвязваюць з гоцкім (шырэй — германскім) этымонам[1].

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць
 
Лахва (Сташына)

Пачынаецца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Старой Вадвы Шклоўскага раёну, вусьце на ўсходняй ускраіне вёскі Залахвеньня Быхаўскага раёну. Цячэ пераважна на Цэнтральнабярэзінскай раўніне.

Даліна трапэцападобная, шырыня яе 0,5—0,8 км у верхняй плыні, 1—1,5 км у нізкай. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, вышынёй 10—25 м. Абалона двухбаковая (шырыня 0,4—0,6 км), слабаперасечаная. Рэчышча каналізаванае на 3 дзялянках у Магілёўскім раёне: 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Селішча — 0,8 км на захад ад вёскі Лужкоў (2,2 км); 1,2 км на поўдзень ад пасёлку Лахвы — вёска Нізкая Вуліца (6 км); 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ямніцы — мост на аўтамабільнай дарозе Магілёў — Бабруйск (14 км). На астатнім працягу рэчышча зьвілістае, шырыня яго 15—20 м, месцамі да 40 м. Берагі вышынёй 0,5—1 м, у ніжняй плыні да 2 м.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем да 2,2 м у ніжняй плыні[2].

  1. ^ Басик С. Н. Субстратные топонимы в структуре топонимического комплекса Белорусского Полесья // Вестник БГУ. Сер. 2. № 2, 2008. С. 76.
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 215—216.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 215—216.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.