Галоўчынскія
Галоўчынскія (Hałoŭčynskija), Галаўчынскія — княскі род гербу «Лебедзь» у Вялікім Княстве Літоўскім.

Соф’я Галоўчынская, каля 1602
Прозьвішча ўтварылася ад мястэчка Галоўчын каля Друцку. Пачынальнікам роду быў князь Мацьвей Мікіцініч, які прыехаў з дваром Алены, жонкі вялікага князя Аляксандра.
Паводле Каспэра Нясецкага паходзілі ад северскай галіны Рурыкавічаў. Самі Галоўчынскія часам выводзілі сябе з князёў Рапалоўскіх[1]. Аднак генэалягічны зьвязак з гэтымі князямі не прасочваецца[2].
Дзякуючы наданьням вялікай княгіні Алены адразу ўвайшлі ў лік найбольш заможных фэўдалаў Вялікага Княства Літоўскага. Спачатку спавядалі праваслаўе, пазьней перайшлі ў каталіцтва.
Згасаньне роду ў мужчынскай лініі адбылося са сьмерцю князя Мікалая ў 1658.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca XIV w. — Warszawa, 1895.
- ^ Пазднякоў В. Галоўчынскія // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 489.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.