Павал Масьленікаў (14 лютага 1914, вёска Нізкая вуліца, цяпер Магілёўскі раён — 6 верасьня 1995, в. Княжыцы, Шклоўскі раён) — беларускі мастак, жывапісец, мастацтвазнаўца, пэдагог. Заслужаны дзеяч мастацтва БССР (1954). Народны мастак Беларусі (1994).

Павал Масьленікаў
Імя пры нараджэньні Павал Васільевіч Масьленікаў
Дата нараджэньня 14 лютага 1914(1914-02-14)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 6 верасьня 1995(1995-09-06)[1] (81 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак жывапіс
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў
Жанры пэйзаж
Працы «На ўскраіне Менскай» (1963), «На Вячы» (1971)
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР Народны мастак Беларусі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Масьленікаў.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 14 лютага 1914 ў вёсцы Нізкая вуліца (Магілёўскі павет), недалёка ад в. Княжыцы.

Адукацыя

рэдагаваць

Скончыў Віцебскую мастацкую вучэльню (1938) і Інстытут жывапісу, скульптуры, архітэктуры ім. В. Рэпіна ў Ленінградзе (1953). У 1953—1957 гадах навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі Навук БССР без адрыву ад вытворчасьці.

Праца і творчасьць

рэдагаваць

З 1938 году працаваў у Дзяржаўным тэатры оперы і балету Беларусі. У 1941—1945 гадах удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. З 1946 па 1960 гады працаваў мастаком-пастаноўшчыкам у Дзяржаўным тэатры опэры і балету. З 1960 па 1964 гады займаў пасаду рэктара Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. У 1965—1967 гг. кіраваў майстэрняй тэатральных мастакоў БДТМІ.

З 1967 па 1979 гг. — загадчык катэдры мастацкага афармленьня тканін і вырабаў зь іх. Займаўся афармленьнем спэктакляў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы. Аўтар пэйзажаў: «Жнівень» (1953), «Хвоі» (1956), «Перад цьвіценьнем» (1957), «Золата бярозы» (1959), «Пачатак вясны» (1961), «Беларускі пэйзаж» і «На ўскраіне Менскай» (1963), «Над возерам» і «Абуджэньне» (1969), «Азёрны край» (1970), «На Вячы» (1971), сэрыі «Па родным краі» і «Алтайскі цыкл» (1972), «На раўнінах Палесься» (1980) і іншыя.

Аўтар манаграфіі «Беларускі савецкі тэматычны жывапіс» (1962), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 4-6, 1990—1994). У 1978 годзе выйшаў на пэнсію. Памёр 6 верасьня 1995 году ў вёсцы Княжыцы Гарадзецкага сельсавета (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласьць).

Ушанаваньне

рэдагаваць

У 1994 годзе ў Магілёўскім абласным мастацкім музэі адкрыта карцінная галерэя Масьленікава, а з 1997 году музэй носіць імя мастака, побач з музэем усталяваны яго бюст працы скульптара У. Лятуна.

31 студзеня 2014 году Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэньне памятныя манэты «Павал Масьленікаў. 100 гадоў». Іх адчаканілі срэбранымі наміналам 10 рублёў, пробай стопку 925, вагой 16,81 граму і прамерам 37 мм. Агулам на Летувіскім манэтным двары адчаканілі 3000 срэбраных манэтаў якасьцю «пруф»[2].

  1. ^ RKDartists (нід.)
  2. ^ Уладзіслаў Кулецкі. Пісьменнік і мастак — праз 100 гадоў разам // Зьвязда : газэта. — 1 лютага 2014. — № 19 (27629). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Літаратура

рэдагаваць
  • История Могилёва: Мультимедийный проект// Беляева Г. Н., СШ № 34: Разработка и дизайн МГКУП «ЦГИС», 2006—2010. DVD

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Павал Масьленікаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў