Жыгімонт Аўгуст
Жыгімо́нт А́ўгуст, Жыгімонт ІІІ[3][a] (1 жніўня 1520, Кракаў — 7 ліпеня 1572) — вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1548—1572, фармальна з 1529[4]). Сын Жыгімонта Старога і Боны Сфорца.
Жыгімонт Аўгуст лац. Žygimont Aŭgust[1] | |
Жыгімонт Аўгуст. Невядомы мастак, 1750 г. | |
Вялікі князь літоўскі | |
1548 — 1572 | |
Папярэднік | Жыгімонт Стары |
Наступнік | Генрык Валезы |
Кароль польскі | |
1548 — 1572 | |
Папярэднік | Жыгімонт I Стары |
Наступнік | Генрык Валезы |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1 жніўня 1520, Кракаў, Польшча |
Памёр | 7 ліпеня 1572, Кнышын, Польшча |
Пахаваны | 10 лютага 1574, Вавэльскі сабор, Кракаў |
Нашчадкі |
Мікалай Радзівіл «Руды» Мікалай Радзівіл «Чорны» |
Каралеўскі дом | Ягелоны |
Дынастыя | Ягайлавічы |
Жонкі |
Лізавета Аўстрыйская Барбара Радзівіл Кацярына Аўстрыйская |
Бацька | Жыгімонт Стары |
Маці | Бона Сфорца |
Узнагароды |
|
Подпіс |
Імя
рэдагавацьЗігімунд, Зігімунт, Зігісмунд або Зігісмонд, пазьней Зыгмунд, Зыгмант або Жыгмант (Sigimund, Sigimunt, Sigismund, Sigismondus[5], Siegmund, Zygmont[6], Żygmont[6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Зыгер; германскія імёны Sigibot, Sigel, Siger) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[8], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Скірмунт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sciremunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[9] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[8]. Такім парадкам, імя Жыгімонт азначае «перамога гарлівасьці»[10].
Адпаведнасьць імя Жыгімонт германскаму імю Sigimund сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[11], і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[12].
Біяграфія
рэдагавацьУ 1522 годзе сойм Вялікага Княства Літоўскага даў гарантыю Жыгімонту Старому, што па ягонай сьмерці Жыгімонта Аўгуста абяруць вялікім князем. У 1526 годзе па сьмерці апошніх мазавецкіх князёў Бона Сфорца намагалася перадаць Мазавецкае княства Жыгімонту Аўгусту, але яго далучылі проста да Польшчы. На сойме ВКЛ у кастрычніку 1529 году Жыгімонта Аўгуста абралі вялікім князем пры жыцьці бацькі, а 18 сьнежня на польскім сойме Жыгімонт Стары дамогся абраньня сына каралём польскім. Каранацыя прайшла ў Кракаве 20 лютага 1530 году, але рэальная ўлада ў Польшчы і ВКЛ засталася ў Жыгімонта Старога.
У 1543 годзе адбыўся шлюб Жыгімонта Аўгуста з дачкой спадчыньніка Сьвятой Рымскай імпэрыі Фэрдынанда — эрцгерцагіняй Лізаветай Аўстрыйскай.
У 1544 годзе Жыгімонт Аўгуст пачаў рэальнае кіраваньне ў Вялікім Княстве Літоўскім, але Жыгімонт Стары захоўваў правы кантролю за расходамі зь вялікакняскага скарбу.
У 1547 годзе Жыгімонт Аўгуст таемна пабраўся шлюбам з Барбарай Радзівіл. У выніку гэтага шлюбу браты Барбары Мікалай Радзівіл «Руды» і Мікалай Радзівіл «Чорны» занялі пануючае становішча ў ВКЛ, і пэўны час Жыгімонт Аўгуст быў пад іх уплывам. Жыгімонт Стары і Бона Сфорца былі супраць гэтага шлюбу, як і значная частка польскіх магнатаў.
Па сьмерці бацькі ў 1548 годзе Жыгімонт Аўгуст стаў поўнаўладным каралём і вялікім князем. Склаў таемную дамову аб узаемнай дапамозе з каралём Чэхіі і Вугоршчыны Фэрдынандам I Габсбургам. Гэты хаўрус замацавалі, калі па сьмерці Барбары, у 1551 годзе, Жыгімонт Аўгуст ажаніўся з эрцгерцагіняй Кацярынай Аўстрыйскай, сястрой сваёй першай жонкі. Але пазьней адмовіўся ад хаўрусу з Габсбургамі. У 1550 годзе ён падараваў Радзівілам шэраг гарадоў і вёсак, у тым ліку і Койданаў, вялікія зямельныя абшары. У 1550 годзе Жыгімонт Аўгуст наведаў Койданаў, гасьцяваў некалькі дзён у маёнтку Радзівілаў, захапляўся маляўнічасьцю яго ваколіц, пра што згадвае ў сваіх творах Уладзіслаў Сыракомля[13].
У 1562 годзе засьведчыў беларускую назву дзяржаўнага гербу — Пагоню — у сваім загадзе біць на Віленскай мынцы манэты-траякі[14]:
А на сем з аднае стараны два першыя слова, каторымі ся пачынаець пісаці імя наша гаспадарскае, а з другое стараны … герб Пагоня. | ||
Замежная палітыка
рэдагавацьЗамежная палітыка Жыгімонта Аўгуста скіроўвалася на захаваньне мірных стасункаў з суседнімі дзяржавамі. Прусія заставалася васалам Польшчы. Дачыненьні з Швэцыяй палепшыліся, калі ў 1568 годзе тамтэйшы сталец заняў Юхан III, швагер Жыгімонта Аўгуста. Але дачыненьні з Маскоўскай дзяржавай былі кепскімі, Іван IV Тыран пачаў нічым не абгрунтаваную Інфлянцкую вайну 1558—1582 гадоў, якая падштурхнула ВКЛ да складаньня Люблінскай уніі 1569 году.
Унутраная палітыка
рэдагавацьУнутраная палітыка Жыгімонта Аўгуста скіроўвалася на паляпшэньне становішча і павелічэньне ўплыву сярэдняй шляхты. На сойме 1562—1563 гадоў падтрымаў рэформу скарбу, судоў і войска. Вяртаў сабе землі, раздадзеныя магнатам з 1504 году. У выніку рэформаў павялічыліся прыбыткі дзяржаўнага скарбу. Спрыяў правядзеньню Валочнай памеры ў ВКЛ. Пачаў стварэньне вайскова-марскога флёту Польшчы, стварыў Марскую камісію.
У час яго кіраваньня пашырылася Рэфармацыя розных плыняў. Праводзіў палітыку талерантнасьці датычна ўсіх канфэсіяў[15]. Віленскім прывілеем 1563 году пацьвердзіў роўнасьць правоў праваслаўнага і каталіцкага баярства ВКЛ.
Зацьвердзіў Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 году. У апошнія гады свайго ўладараньня пад ціскам каталіцкай царквы дазволіў дзейнасьць езуітаў у Польшчы з 1564 году і ў ВКЛ з 1569 году, што сталася пачаткам Контрарэфармацыі.
Быў мэцэнатам, падтрымліваў мастакоў, архітэктараў, музыкаў, актораў. Ягонае княжаньне было пэрыядам росквіту Адраджэньня ў ВКЛ[16].
Сьмерць
рэдагавацьПамёр не пакінуўшы нашчадкаў, на ім скончылася мужчынская галіна дынастыі Ягелонаў. У сваім палітычным тастамэнце раіў шляхце прытрымлівацца хаўрусу з Францыяй і абраць на пасады караля і вялікага князя францускага прынца. Гэта ажыцьцявілі на элекцыйным сойме ў 1573 годзе, абраўшы Генрыка Валезы[17].
Мова і культура
рэдагавацьВа ўмове ад 1545 году з прускім герцагам Альбрэхтам Гогенцолернам, пляменьнікам свайго бацькі Жыгімонта Старога, назваў беларускую мову «роднай», «нашай»: лац. vsque ut lingua Teutonica vocant Rogort, nostra vero vulgari Raigrod[18]. Тым часам Альбрэхт Прускі ва ўласным выкладзе той умовы азначыў гэтую мову літоўскай: «Lithuanica vero volgari Raigrod»[19]. Літоўскія паны-камісары (Вацлаў, біскуп жамойцкі; Рыгор Осьцік, кашталян віленскі; Аляксандар Хадкевіч, ваявода наваградзкі; Ян Даманоўскі, пробст Віленскі; Мікалай Нарбут, капітан мазырскі) зьвярнулі ўвагу на неадпаведнасьць некаторых месцаў у лісьце прускага герцага да ліста вялікага князя, але абмінулі як нейкую неадпаведнасьць сьцьверджаньне, што «Райгрод» ёсьць назвай «у народнай літоўскай мове»[20].
Галерэя
рэдагавацьТворы малярства
рэдагаваць-
Л. Кранах малодшы, каля 1553 г.
-
Невядомы мастак, 1561 г.
-
Невядомы мастак, XVI ст.
-
Невядомы мастак, XVII ст.
-
Невядомы мастак, 1645 г.
-
Невядомы мастак, XVIII ст.
-
Невядомы мастак, 1750—1850 гг.
-
Невядомы мастак, 1752—1759 гг.
-
Невядомы мастак, 1790 г.
-
К. Александровіч, 1790 г.
-
Невядомы мастак, 1851—1875 гг.
-
М. Краеўскі, 1866—1870 гг.
Графічныя партрэты
рэдагаваць-
V. Solis, 1554 г.
-
N. Nelli, 1560 г.
-
Невядомы мастак, 1594 г.
-
Невядомы мастак, 11 жніўня 1604 г.
-
Ян Глухоўскі, 1605 г.
-
Невядомы мастак, XVII ст.
-
Невядомы мастак, 1760—1800 гг.
-
Невядомы мастак, 1760—1800 гг.
-
A. Lesser, 1830—1884 гг.
-
A. Bozza, 1831 г.
-
Ю. Азямблоўскі, 1850 г.
-
А. Маўрын, XIX ст.
Пячаці і гербы
рэдагаваць-
Пячаць 1539 г.
-
З Прускай хронікі, 1552 г.
-
Я. Матэйка, 1875 г.
-
Б. Старжынскі, 1875—1800 г.
Грошы
рэдагаваць-
Грош, 1545 г.
-
Грош, 1546 г.
-
Грош, 1546 г.
-
Грош, 1547 г.
-
Грош, 1566 г.
-
Грош, 1566 г.
-
Грош, 1566 г.
-
Двугрош, 1565 г.
-
Траяк, 1547 г.
-
Траяк, 1562 г.
-
Траяк, 1562 г.
-
Чварак, 1565 г.
-
Чварак, 1568 г.
-
Шастак, 1547 г.
-
Шастак, 1562 г.
-
Двудэнар, 1566 г.
Папярэднік Жыгімонт Стары |
Вялікі князь літоўскі 1548—1572 |
Наступнік Генрык Валезы |
Кароль польскі 1548—1572 |
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Жыґімонт = Žygimont // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
- ^ а б RKDartists (нід.)
- ^ Насевіч В. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12—18 стагоддзяў. — Менск: БелЭН, 1993.
- ^ Грыцкевіч А. Жыгімонт II Аўгуст // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 628.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 198.
- ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1330.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 104.
- ^ Шаланда А. Кароткі нарыс гісторыі беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 5.
- ^ Грыцкевіч А. Жыгімонт II // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 378.
- ^ Žyhimont II Aŭhust // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London, 1998. P. 226—227.
- ^ Грыцкевіч А. Жыгімонт II Аўгуст // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 629.
- ^ Книга посольская Метрики Великого Княжества Литовского, содержащая в себе дипломатические сношения Литвы в государствование Короля Сигизмунда Августа (с 1545 по 1572 год). — Москва, 1843. С. 7.
- ^ Книга посольская Метрики Великого Княжества Литовского, содержащая в себе дипломатические сношения Литвы в государствование Короля Сигизмунда Августа (с 1545 по 1572 год). — Москва, 1843. С. 12.
- ^ Книга посольская Метрики Великого Княжества Литовского, содержащая в себе дипломатические сношения Литвы в государствование Короля Сигизмунда Августа (с 1545 по 1572 год). — Москва, 1843. С. 11—12.
Літаратура
рэдагаваць- Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.