Рыгор Рыгоравіч Осьцік

Рыгор Рыгоравіч Осьцік (? — 1557) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода наваградзкі (1542—1544), кашталян віленскі (з 1544).

Рыгор Осьцік
лац. Ryhor Ościk

Герб Трубы
Асабістыя зьвесткі
Памёр не раней за 20 траўня 1557 і не пазьней за 20 красавіка 1558[1]
Род Осьцікавічы
Бацькі Рыгор Осьцік
Аляксандра са Свірскіх[d]

Быў старостам ковенскім (1539) і ўпіцкім (1546).

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду Осьцікаў, сын Рыгора Станіслававіча, ваяводы троцкага, і Аляксандры зь Сьвірскіх. Меў братоў Станіслава і Юрыя.

У 1519—1542 гадох быў крайчым вялікім літоўскім, у 1542—1544 гадох — ваяводам наваградзкім, з 1544 году — кашталянам віленскім. Быў у апазыцыі да роду Радзівілаў[2].

Ажаніўся з Настасьсяй, дачкой князя Міхайлы Мсьціслаўскага. Не пакінуў нашчадкаў.

  1. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 79.
  2. ^ Пазднякоў В. Осцікі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 380.

Літаратура

рэдагаваць