Аляксандар Хадкевіч (ваявода наваградзкі)

(1475—1549) маршалак гаспадарскі, ваявода наваградзкі

Алякса́ндар Хадке́віч (1457, Наваградак або Баранавічы — 28 траўня 1549) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат. Маршалак дворны літоўскі (упамінаецца толькі ў 1508 годзе, магчыма, памылкова), маршалак гаспадарскі (з 1506), ваявода наваградзкі (з 1544).

Аляксандар Хадкевіч
лац. Alaksandar Chadkievič
Аляксандар Хадкевіч
Аляксандар Хадкевіч

Герб Касьцеша
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1475
Памёр 28 траўня 1549[1][2]
Пахаваны
Род Хадкевічы
Бацькі Іван Хадкевіч
Яўнута Соф’я зь Бельскіх
Жонка Васіліса з Галоўчынскіх
Дзеці Іван, Геранім, Рыгор, Соф’я, Юры, Аляксандра

Меў вялізныя зямельныя ўладаньні ў паўночна-ўсходняй частцы краіны з цэнтрам у Гарадку. Быў старостам пуньскім (1506), берасьцейскім (1529) і кнышынскім (1530), а таксама дзяржаўцам астрынскім[3].

Біяграфія

рэдагаваць

З магнацкага роду Хадкевічаў гербу Касьцеша, сын Івана, ваяводы кіеўскага, і Яўнуты (Агнешкі) Соф’і Бельскай. Праз сваю маці быў другім кузэнам братоў Ягелонаў: вялікага князя Аляксандра, караля польскага Ян Альбрэхта і вялікага князя Жыгімонта Старога. Меў сясьцёр Аграфену і Якумілу.

У 1498 годзе з смаленскім япіскапам Язэпам Солтанам заснаваў праваслаўны манастыр у Гарадку, але ў 1502 годзе манахі зьехалі ў Сухі Груд. На гэтым месцы ў 1510—1511 гадох збудаваў Супрасьлеўскі манастыр. Канстантынопальскі патрыярх Ерамія II Транас выдаў адмысловы эдыкт з дазволам на ягонае заснаваньне. Першай у сутарэньнях манастыра спачыла маці фундатара.

У 1506 годзе стаў маршалкам гаспадарскім. Пад 1508 годам упамінаецца, магчыма памылкова, як маршалак дворны літоўскі. У 1509 годзе, па здушэньні мецяжу Глінскіх, зьвінавачаны ў падтрымцы выступленьня і кінуты ў вязьніцу, зь якой выйшаў у 1511 годзе з аднаўленьнем усіх правоў і пасадаў. У 1544 годзе атрымаў урад ваяводы наваградзкага.

11 траўня 1513 году ажаніўся з князёўнай Васілісай (пам. 11 траўня 1552), дачкой князя Яраслава Галоўчынскага (1520—1567). У шлюбе нарадзіліся дзеці (у тым ліку тры сыны, якія запачаткавалі тры галіны роду):

  • Іван
  • Геранім (каля 1500—1561), кашталян віленскі
  • Рыгор (каля 1513—1572), кашталян віленскі і гетман вялікі літоўскі
  • Соф’я (1517—1593), 1-ы муж падчашы вялікі літоўскі Станіслаў Кезгайла, 2-гі муж канюшы надворны літоўскі і каронны Геранім Карыцкі
  • Юры (1524—1569), кашталян троцкі
  • Аляксандра (пам. каля 1583), жонка ваяводы наваградзкага Паўла Сапегі (пам. 1579)

Спачыў разам з жонкай у Супрасьлеўскім манастыры.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць