Ліпецкая вобласьць

Лі́пецкая во́бласьць (па-расейску: Липецкая область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Ліпецк. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Курскай, Арлоўскай, Тульскай, Разанскай, Тамбоўскай і Варонескай абласьцямі. Утворана 6 студзеня 1954 году.

Ліпецкая вобласьць
Липецкая область

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральна-Чарназёмны эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Ліпецк
Дата ўтварэньня 6 студзеня 1954
Губэрнатар Алег Каралёў
Насельніцтва (2010)
1 172 818[1] (45-е месца)
Шчыльнасьць 48,8 чал./км²
Плошча 24 047 км² (71-е месца)
Месцазнаходжаньне Ліпецкай вобласьці
Ліпецкая вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-LIP
Код аўтам. нумароў 48
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Разьмешчана ў цэнтральнай частцы эўрапейскай тэрыторыі Расеі, за 370 км на поўдзень ад Масквы. Заходняя частка вобласці ёсьць узвышаная раўніна (вышыня над узроўнем мора да 262 м), моцна разьдзеленая далінамі рэкаў і ярамі. Усходняя частка ёсьць нізінная (вышыня да 170 м), уяўляе сабой раўніну зь вялікай колькасьцю паніжэньняў. Самыя буйныя рэкі — Дон і Варонеж. Амаль усе рэкі належаць да басэйна Дону. Аднак тры ракі на невялікім працягу: Малая Хупта і Ранова з прытокам Сухая Кабельшай належаць да басэйна Волгі.

Карысныя выкапні

рэдагаваць

Карысныя выкапні прадстаўлены 300 радовішчамі: вапнякі, даламіты, пясок, гліны, цэментная сыравіна. Паводле запасаў карбанатнай сыравіны вобласьць займае першае месца ў Расеі. Маюцца таксама значныя паклады торфу. Вялікай вядомасьцю ў краіне карыстаюцца ліпецкія мінэральныя крыніцы й лячэбныя гразі, выяўленыя ў 1871 годзе.

Гісторыя

рэдагаваць

Землі Ліпецкага краю ў самым пачатку пэрыяду раздрабненьня ставіліся да Чарнігаўскага княства пасьля 1202 году, гэта значыць пасьля сьмерці чарнігаўскага князя Ігара Сьвятаслававіча, узніклі Елецкае, Ліпецкае й Варгольскае ўдзельныя княствы. Скарыстаўшыся слабасьцю Чарнігаўскага княства, разанскія князі захапілі ўсе землі верхняга Дона, ракі Варонеж і далучылі іх да сваіх валадарстваў. За нованабытымі тэрыторыямі на поўдні Разанскага княства ў далейшым замацавалася назва «Разанская ўкраіна».

Насельніцтва

рэдагаваць

Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 1 172 818 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 48,8 чал/км². Найбуйнейшай нацыянальнай групай ёсьць расейцы (96,3%), дрйгой паводле велічыні ёсьць украінцы (0,9%).

Эканоміка

рэдагаваць

Ліпецкая вобласьць ставіцца да нешматлікага сьпісу рэгіёнаў-донараў у Расеі, гэта значыць не атрымлівае фінансавай дапамогі з Фэдэральнага фонду фінансавай падтрымкі суб’ектаў РФ[2].

Прамысловасьць

рэдагаваць

Прамысловая вытворчасьць зьяўляецца асновай эканамічнага патэнцыялу вобласьці, на ягоную долю прыпадае каля 66% сукупнага рэгіянальнага прадукту. Рэгіён займае першае месца паводле вытворчасьці бытавых халадзільнікаў і маразільнікаў, чацьвертае месца паводле вытворчасьці сталі (14%) й пракату чорных мэталаў (16%), зьяўляецца буйным вытворцам цукру-пяску (7%) й агароднінных кансэрваў (29%). Прамысловы комплекс вобласьці складаецца з 200 буйных прадпрыемстваў, носіць шматгаліновы характар​​, уключае ў сябе чорную мэталюргію, машынабудаваньне й мэталаапрацоўку, доля прадукцыі якіх прыкметна скарацілася ў параўнаньні з 1991 годам (з 23% да 11,5%), электраэнэргетыку (7%), харчовую (14%), хімічную, лёгкую прамысловасьці й прамысловасьць будматэрыялаў (2%).

Сельская гаспадарка

рэдагаваць

Спрыяльныя кліматычныя ўмовы, наяўнасьць чарназёмаў, спрыяюць разьвіцьцю расьлінаводзтва. Плошча сельгасугодзьдзяў займае больш за 1,8 млн га, зь іх на ральлю прыпадае больш за 80%. 22,3 тысяч га зямлі адведзена пад плядовыя сады, дзе ў асноўным вырошчваюць яблыні, грушы, сьлівы. У вобласці налічваецца каля 300 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, асноўнымі напрамкамі якіх зьяўляюцца: вытворчасьць збожжавых, цукровых буракоў, бульбы, разьвядзеньне буйной рагатай жывёлы, сьвінагадоўля, птушкагадоўлі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць