Уладзімер Якавенка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Якавенка (неадназначнасьць).
Уладзімер Андрэевіч Якавенка (нар.8 кастрычніка 1938, вёска Чырына, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць) — вучоны-фізык, пэдагог, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі.
Уладзімер Якавенка | |
Уладзімер Андрэевіч Якавенка | |
Дата нараджэньня | 8 кастрычніка 1938 (86 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Чырына, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка |
Занятак | фізык, пэдагог |
Навуковая сфэра | фізыка, пэдагогіка |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка |
Вядомы як | аўтар прац па люмінесцэнцыі й лазернай спэктраскапіі; аўтар вучэбных падручнікаў і дапаможнікаў па фізыцы |
Узнагароды | Ордэн «Знак Пашаны» |
Біяграфія
рэдагавацьБацька Андрэй Сямёнавіч працаваў да вайны настаўнікам пачатковай школы ў весцы Чырына Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці, удзельнічаў у баях зь першага да апошняга дня вайны. Маці зь непаўналенім сынам былі вывезены ў Нямеччыну й апынуліся ў канцлягеры да канца вайны. Пасьля заканчэньня Аршанскага пэдвучылішча ў 1957 годзе паступіў у Менскі пэдагагічны інстытут. У 1962 годзе скончыў інстытут і застаўся працаваць у ім. Кандыдат фізыка-матэматычных навук (1972), прафэсар (1993). У 1974 годзе вялізны фізыка-матэматычны факультэт быў падзелены на два — фізычны і матэматычны, і Ўладзімер Якавенка стаў першым дэканам фізычнага факультэта. На гэтай пасадзе ён адпрацаваў да 2003 году[1].
Творчасьць
рэдагавацьУладзімер Якавенка — беларускі фізык і пэдагог. Навуковыя працы па люмінесцэнцыі й лазернай спэктраскапіі. Ён аўтар (суаўтар) звыш 150 навуковых і навукова-мэтадычных работ, першага на беларускай мове «Курса агульнай фізыкі: Мэханіка» (1993), а таксама вучэбных дапаможнікаў па фізыцы для сярэдняй агульнаадукацыйнай школы й вышэйшых навучальных устаноў, кіраваў навуковым калектывам па стварэньні першага ў Рэспубліцы Беларусь адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі па спэцыяльнасьці «Фізыка» ў спалучэньні з дадатковымі спэцыяльнасьцямі «Матэматыка», «Астраномія», «Тэхнічная праца», «Тэхнічная творчасьць» (1998). У ходзе гэтай работы ён распрацаваў тыпавыя вучэбныя пляны й праграмы для ВНУ краіны па спэцыяльнасьці «Фізыка» ў адзінстве з дадатковымі спэцыяльнасьцямі[1].
Узнагароды і прэміі
рэдагавацьБібліяграфія
рэдагаваць- Якавенка, Уладзімір Андрэевіч. Забароўскі, Георгій Аляксандравіч. Раўкоў, А. В. Курс агульнай фізікі. Механіка. / пад агульнай рэдакцыяй У. А. Якавенкі. — Менск: Вышэйшая школа, 1993. — 261 с. — 2000 ас. — ISBN 5-339-00837-1
- У. А. Якавенка, А. А. Луцэвіч, Ч. М. Федаркоў. Асноўныя ўяўленні аб неінерцыяльных сістэмах адліку ў курсе фізікі агульнаадукацыйнай школы. // Фізіка: праблемы выкладання : часопіс. — 2011. — № 6. — С. 22—29.
- Якавенка, Уладзімір Андрэевіч. Федаркоў, Чэслаў Міхайлавіч. Аб некаторых аспектах тэрміна «энергія» у кантэксце філасофіі, фізікі i фундаментальных прынцыпаў існавання чалавека i грамадства. // Весці БДПУ. Сер. Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія : часопіс. — 2014. — № 4. — С. 8—12. — ISSN 1818—8575.
- Якавенка, Уладзімір Андрэевіч. Федаркоў, Чэслаў Міхайлавіч. Аб некаторых аспектах тэрміна «энергія» у кантэксце філасофіі, фізікі i фундаментальных прынцыпаў існавання чалавека i грамадства. // Весці БДПУ. Сер. Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія : часопіс. — 2015. — № 2. — С. 3—8. — ISSN 1818—8575.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Надзея Церахава. Педагагічная прафесія як сямейная каштоўнасць. // Настаўніцкая газэта : газэта. — 2014, 20 лістапада.
Літаратура
рэдагаваць- Болсун А. І. Якавенка, Уладзімір Андрэевіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4 — С. 250.
- Галіна Сідаровіч. Настаўнік настаўнікаў фізікі. // Настаўніцкая газэта : газэта. — 2018, 13 кастрычніка.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Якавенка Уладзімір Андрэевіч «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць». «Віцебская абласная бібліятэка».