Мало́е Са́віна[3]вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Зьяўляецца цэнтрам Маласавінскага сельсавету.

Малое Савіна
трансьліт. Maloje Savina
Былая назва: Малы Савін[1]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дубровенскі
Сельсавет: Маласавінскі
Насельніцтва: 49 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2137
Паштовы індэкс: 211057[2]
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°35′3.4″ пн. ш. 30°46′54.9″ у. д. / 54.584278° пн. ш. 30.781917° у. д. / 54.584278; 30.781917Каардынаты: 54°35′3.4″ пн. ш. 30°46′54.9″ у. д. / 54.584278° пн. ш. 30.781917° у. д. / 54.584278; 30.781917
Малое Савіна на мапе Беларусі ±
Малое Савіна
Малое Савіна
Малое Савіна
Малое Савіна
Малое Савіна
Малое Савіна

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Вёскі Малое Савіна і Вялікае Савіна ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з XVII стагодзьдзя ва ўласнасьці Сапегаў, маёнтак Дуброўна.[1]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Малое Савіна і Вялікае Савіна ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796). З 12 сьнежня 1796 па 27 лютага 1802 году Аршанскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 году Малое Савіна ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні.

26 сьнежня 1861 году мястэчка Горкі перавялі ў стан павятовага гораду й ўтварылі з частак Аршанскага, Магілёўскага й скасаванага Копыскага паветаў Горацкі павет. Малое Савіна апынулася ў складзе Дубровенскай воласьці Горацкага павету.[4]

У 1910 годзе сяляне валодалі: Малое Савіна 409 дзесяцінамі зямлі, царква — 50 дзесяцінамі зямлі, вёска Вялікае Савіна 614 дзесяцінамі зямлі.[5] Кожны год ладзіўся кірмаш.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1731 год — сяло Малое Савіна і вёска Вялікае Савіна: 103 дома, 356 чалавек.
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — сяло Малое Савіна: 151 чалавек і 8 вайскоўцаў; вёска Вялікае Савіна: 246 чалавек.[6].
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — сяло Малое Савіна: 69 дамоў, 186 мужчын, 193 жанчыны; вёска Вялікае Савіна: 88 дамоў, 276 мужчын, 258 жанчын[5]; 1995 год — 58 дамоў, 100 чалавек.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 49 чалавек;

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ а б в Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. ст. 85 (Д-1), 201, 268.. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
  2. ^ Белпошта
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 269
  4. ^ Горки // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Тип. т-ва «Общественная польза», 1863. — Т. 3. — С. 177—178..
  5. ^ а б в Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгія Павловича Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 55 (№ 7, 9). — 250 с.
  6. ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 352. — 613 с.
  7. ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1910 год. / Г. Пожаровъ. — Могилевъ губ. : Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1910. — С. 197. — XLIII,455.XXXVIII,86,109 с.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02 С. 575.