Анатоль Магіленка

беларускі навуковец-вэтэрынар

Анатоль Магіленка (10 жніўня 1938, вёска Карабанавічы, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць — 02 верасьня 1997, Віцебск) — навуковец у галіне вэтэрынарыі, Чалец-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі й Акадэміі Адукацыіі (1996), доктар вэтэрынарных навук (1990), прафэсар (1991) Віцебскай дзяржаўнай акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны. Акадэмік акадэміі аграрнай адукацыі Расеі (1996).

Анатоль Магіленка
Анатоль Філімонавіч Магіленка
Дата нараджэньня 10 жніўня 1938 (86 гадоў)
Месца нараджэньня вёска Карабанавічы, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць
Дата сьмерці 2 верасьня 1997
Месца сьмерці Віцебск
Месца вучобы Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны
Занятак навуковец, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра вэтэрынарыя
Месца працы Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны
Вядомы як аўтар прац па разьвіцьці незаразных хвароб маладняку гаспадарчых жывёл, іх прафіляктыцы й лячэньні;
імуннай рэактыўнасьці й імунапаталёгіі буйной рагатай жывёлы.
Навуковая ступень доктар вэтэрынарных навук[d]
Узнагароды Ганаровая Грамата Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1994)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Пасьля заканчэньня ў 1959 годзе Гусеўскага сельскагаспадарчага тэхнікуму ў Калінінградзкай вобласьці працаваў да 1962 году заатэхнікам у саўгасе ў Омскай вобласьці Расеі. У 1964 годзе паступіў у Омскі вэтэрынарны інстытут, а скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут у 1967 годзе. Пасьля заканчэньня інстытута працаваў старэйшым вэтэрынарным доктарам эпізаатолёгам і намесьнікам начальніка Жабінкаўскай раённай вэтэрынарнай станцыі да 1969 году. З 1969 году асьпірантура пры катэдры паталёгіі й тэрапіі ў Віцебскім вэтэрынарным інстытуце. У 1973 годзе абараніў дысэртацыю кандыдата вэтэрынарных навук[1]. Застаўся працаваць асыстэнтам катэдры клінічнай дыягностыкі ў Віцебскім вэтэрынарным інстытуце. З 1981 году дацэнт катэдры клінічнай дыягностыкі.

У пэрыяд рэфармаваньня й станаўленьня вышэйшай сельскагаспадарчай адукацыі Беларусі працаваў прарэктарам па навучальнай працы з 1988 да 1995 году, адначасова 1991—1995 гадах загадчык катэдры клінічнай дыягностыкі.

Дысэртацыю навуковай ступені доктара вэтэрынарных навук абараняў у Ленінградзкім вэтэрынарным інстытуце ў 1990 годзе[2].

З 1995 да 1997 году прафэсар Анатоль Магіленка працаваў на пасадзе рэктара Віцебскай дзяржаўнай акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Анатолем апублікавана больш за 230 прац, прысьвечаныя пытаньням вэтэрынарнай навукі й практыкі, а таксама ўдасканаленьню падрыхтоўкі вэтэрынарных лекараў. Навуковыя працы па разьвіцьці незаразных хвароб маладняку гаспадарчых жывёл, іх прафіляктыцы й лячэньні; імуннай рэактыўнасьці й імунапаталёгіі буйнай рагатай жывёлы. Распрацаваў спосаб комплекснага лячэньня вострай бронхапнэўманіі цялят. У 1996 годзе ён абраны чальцом-карэспандэнтам Беларускай Акадэміі адукацыі, Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь і акадэмікам Акадэміі аграрнай адукацыі Расейскай Фэдэрацыі.

Выбраная бібліяграфія

рэдагаваць
  • Магіленка, А. Ф. Рэзістэнтнасць арганізма бычкоў, хворых на остэадыстрафію, у працэсе тэрапіі. // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. — Менск: 1989. — В. Серыя сельскагаспадарчых навук. — № 3. — С. 102—106.
  • Магіленка, А. Ф. Прыродаахоўнае навучанне студэнтаў. / навуковы рэдактар Яцкевіч, Сяргей Анатольевіч // Нацыянальная адукацыя: гісторыя, сучаснасць, перспектывы : тэматычны зборнік Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. — Брэст: 1995. — В. Зб. 2. — С. 67—68.
  1. ^ Могиленко, А. Ф. Изменение иммунобиологической реактивности организма телят в норме и при комплексном лечении острой бронхопневмонии: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата ветеринарных наук. — Витебск: 1973. — 17 с.
  2. ^ Могиленко, А. Ф. Иммунный статус молодняка крупного рогатого скота при внутренних незаразных болезнях и его коррекция: дисертация доктора ветеринарных наук; Ленинградский ветеринарный институт.. — Витебск: 1990. — 488 с.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць