Гарманы

былая вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Гарманы́[1][2] — колішняя вёска ў Беларусі, на рацэ Дняпры. Уваходзіла ў склад Асінторфскага сельсавету Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці. Не існуе з 1970-х гадоў.

Гарманы
лац. Harmany
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дубровенскі
Сельсавет: Асінторфскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2137
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°38′22″ пн. ш. 30°47′20″ у. д. / 54.63944° пн. ш. 30.78889° у. д. / 54.63944; 30.78889Каардынаты: 54°38′22″ пн. ш. 30°47′20″ у. д. / 54.63944° пн. ш. 30.78889° у. д. / 54.63944; 30.78889
Гарманы на мапе Беларусі ±
Гарманы
Гарманы
Гарманы
Гарманы
Гарманы
Гарманы

Герман або Гарман (Herman, Harman) — імя германскага паходжаньня[3].

Вёску Гарманы ў XX стагодзьдзі пачалі называць Германы[4], а ў 1945 годзе зьмянілі назву на Дняпроўка[5][6].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У пісьмовых крыніцах Гарманы ўпершыню ўпамінаюцца ў XVIII стагодзьдзі як уладаньне Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Гарманы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, з 9 кастрычніка 1772 году ў Аршанскай правінцыі, з 22 сакавіка 1777 да 1 сьнежня 1796 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 да 31 сьнежня 1796 году). З 1 сьнежня 1796 да 27 лютага 1802 году ў Аршанскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. З 1840 году ў Нова-Тухінскай воласьці Аршанскага павету[7][4].

У 1910 годзе сяляне валодалі 152 дзесяцінамі зямлі і належалі да Кіраёўскага сялянскага таварыства[4].

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарманы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, з 11 ліпеня 1919 году ў Аршанскім павеце Віцебскай губэрні. У сакавіку 1924 году Гарманы вярнулі БССР, з 20 жніўня 1924 году ў Дубровенскім раёне Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году ў Віцебскай вобласьці).

У Другую сусьветную вайну пад нямецкай акупацыяй зь сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў.

25 сьнежня 1962 году Дубровенскі раён ліквідавалі і далучылі да Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці[8]. 6 студзеня 1965 году Дубровенскі раён аднавілі ў складзе Віцебскай вобласьці[9].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 206 чал. (99 муж. і 107 жан.)
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 114 чал.[2]; 1897 год — 198 чал., 37 дамоў
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 114 чал. (64 муж. і 50 жан.), 30 дамоў[4]

Славутасьці

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213В000464
  • Гарадзішча днепра-дзьвінскай культуры 1-га тыс. да н. э. й калочынскай культуры 3-й чв. 1-га тыс. н. э. за 1 км на захад ад вёскі Гарманы на правым беразе Дняпра, дзе рэчышча са стромкімі берагамі стварае выгін у выглядзе падковы з востравам у сярэдзіне, які завецца «Гартань». Пляцоўка памерам 46×30 м на мысе высокага правага берага ракі абмежавана з 2 бакоў ярам і з боку поля ўмацавана 2 валамі. Вышыня ўнутранага вала 4.5 м, вонкавага — 3 м. Вядома з 1873 г. Абсьледавалі: Сяргей Дубінскі ў 1928 годзе — 14 кв.м, Уладзімер Ісаенка ў 1972 годзе й у 1998 годзе Ю. А. Каласоўскі — 76 кв.м. Культурны пласт больш за 1 м. У паўднёвай частцы гарадзішча на глыбіні 0,6 м выяўлены абломкі гліняных пасудзін, мур і рэшткі драўляных насьцілаў і абарончай сьцяны. Пашкоджана акопамі і бліндажамі ў 1943—1944 гадох[10][11].
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 271.
  2. ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 355. — 613 с.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 774.
  4. ^ а б в г Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгія Павловича Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 132 (№ 12). — 250 с.
  5. ^ Рапановіч, Я. Н.. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэдактар доктар-філялягічных навук Шуба, П. П.. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977. — С. 128. — 504 с.
  6. ^ Круталевич В.А. Административно-территориальное устройство БССР. — Менск: Навука і тэхніка, 1966. — С. 132. — 134 с. — 4000 ас.
  7. ^ Могилевъ. Горки.Орша. Бабиновичи // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Тип. т-ва «Общественная польза», 1863. — Т. 3. — С. 155, 177, 186, 205.
  8. ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 25 сьнежня 1962 году. Пра ўзбуйненьне сельскіх раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
  9. ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 году. Пра стварэньне новых раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
  10. ^ Свѣдѣнія 1873 г. о городищахъ и курганахъ. / Спицынъ А. А.. — Извѣстія императорской археологической коммисіи. — С.-Петербург: Главное Управленіе Удѣловъ, 1903. — Т. Выпускъ 5-й. — С. 48. — 127 с.
  11. ^ Дубінскі С. А. Гарадзішча каля вёскі Германаў Аршанскай акругі. // Запіскі аддзела гуманітарных навук Беларускай Акадземіі навук. — Менск: Беларуская акадэмія навук., 1930. — Т. 2. — № кніга 11. Працы археалагічнай каміссіі..

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць