Васіль Гапееў
Васі́ль Іва́навіч Гапе́еў (нар. 21 студзеня 1951 году ў вёсцы Волева ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці) — беларускі чыгуначны дзеяч, палітык і дыплямат.
Васіль Гапееў | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан | |
---|---|
4 жніўня 2006 — 22 студзеня 2010 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Ларыса Пакуш |
Наступнік: | Валер Брылёў |
Намесьнік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь | |
27 жніўня 2004 — 5 траўня 2006 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Начальнік Беларускай чыгункі | |
6 лютага 2002 — 27 жніўня 2004 | |
Папярэднік: | Віктар Рахманько |
Наступнік: | Анатоль Сівак |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
21 студзеня 1951 (73 гады) Волева, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць |
Адукацыя: |
Скончыў Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту ў Гомелі (1977).
З 1977 году працаваў у Беларускай чыгунцы. Быў дзяжурным руху й начальнікам станцыі Менск—Паўднёвы (1977—1980), галоўным інжынэрам і начальнікам станцыі Сьцяпянка (1980—1983), начальнікам аддзелу ў Менскім упраўленьні Беларускай чыгункі (1983), інструктарам у аддзеле транспорту і сувязі Менскага абласнога камітэту КПБ (1983—1988), першым намесьнікам і начальнікам менскага ўпраўленьня Беларускай чыгункі (1988—2001).
5 сьнежня 2001 году быў прызначаны в.а. начальніка Беларускай чыгункі[1], а 6 лютага 2002 году — начальнікам [2]. На гэтай пасадзе заставаўся да 27 жніўня 2004 году, калі быў адстаўлены й прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь [3]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 5 траўня 2006 году [4]. 4 жніўня 2006 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан [5], адстаўлены быў 22 студзеня 2010 году [6].
28 чэрвеня 1999 году й 20 студзеня 2001 году быў ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь [7][8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 5 декабря 2001 г. №714 «О назначении В. И. Гапеева исполняющим обязанности Начальника Белорусской железной дороги»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 6 февраля 2002 г. №91 «О назначении В. И. Гапеева Начальником Белорусской железной дороги»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 27 августа 2004 г. №419 «О назначении В. И. Гапеева Заместителем Премьер-министра Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 5 мая 2006 г. №288 «Об освобождении от должностей некоторых членов Правительства Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 августа 2006 г. №493 «О назначении В. И. Гапеева Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Казахстан и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 22 января 2010 г. № 28 Об освобождении от должности В. И. Гапеева(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 июня 1999 г. №984 «О награждении В. Г. Гапеева Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 января 2001 г. №70 «Аб узнагароджанні В.І.Гапеева Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)