Зарубскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі
Зару́бскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Зарубы.
Гісторыя
рэдагаваць6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Дубровенскага раёну[1].
8 красавіка 2004 году ў склад сельсавету ўключаны 7 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Баеўскага сельсавету і выключаны 7 сельскіх населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства імя Чарняхоўскага (перададзены ў склад Валяўкоўскага сельсавету).[2]
10 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Быстрыёўка, Гладкія, Жарнеўка, Кляны, Кулакоўшчына, Ляхаўка, Пячонкі, Хаетчына, Цыбульскія, Чырына — ліквідаванага Кляноўскага сельсавету[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 году. Пра стварэньне новых раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
- ^ Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці» (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 309