Населены пункт
населеная мясцовасьць любога памеру
Насе́лены пункт — населенае месца (селішча), першасная адзінка расьсяленьня людзей у межах аднаго забудаванага зямельнага ўчастку (горад, пасёлак гарадзкога тыпу, вёска і інш.). Абавязковая прыкмета населенага пункта — сталасьць выкарыстаньня яго як месца пасяленьня з году ў год (хоць бы толькі ў адзін сэзон).
Населеныя пункты падзяляюць на гарадзкія і сельскія. Галоўным адрозьненьнем паміж імі зьяўляецца тое, што больш за палову эканамічна актыўнага насельніцтва гарадзкога населенага пункта не занята ў сельскай гаспадарцы.
Паводле стану на 1 студзеня 2004 году ў Беларусі налічвалася 24 022 населеныя пункты[1].