Чырвоная Слабада (Маласавінскі сельсавет)

вёска ў Маласавінскім сельсавеце Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці Ўкраіны

Чырво́ная Слабада́[2]вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Маласавінскага сельсавету.

Чырвоная Слабада
трансьліт. Čyrvonaja Slabada
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дубровенскі
Сельсавет: Маласавінскі
Насельніцтва: 20 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2137
Паштовы індэкс: 211057[1]
СААТА: 2224833051
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°35′8.3″ пн. ш. 30°50′10.9″ у. д. / 54.585639° пн. ш. 30.836361° у. д. / 54.585639; 30.836361Каардынаты: 54°35′8.3″ пн. ш. 30°50′10.9″ у. д. / 54.585639° пн. ш. 30.836361° у. д. / 54.585639; 30.836361
Чырвоная Слабада на мапе Беларусі ±
Чырвоная Слабада
Чырвоная Слабада
Чырвоная Слабада
Чырвоная Слабада
Чырвоная Слабада
Чырвоная Слабада

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Вёска Чырвоная Слабада ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома як Дурная Слабада з XVIII стагодзьдзя ва уласнасьці Касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы і кляштара трынітарыяў у Воршы, маёнтак Расасна.[3]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Чырвоная Слабада ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1772 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796). З 12 сьнежня 1796 па 27 лютага 1802 году Аршанскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 году Чырвоная Слабада ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні.

26 сьнежня 1861 году мястэчка Горкі перавялі ў стан павятовага гораду і ўтварылі з частак Аршанскага, Магілёўскага і скасаванага Копыскага паветаў Горацкі павет. Чырвоная Слабада апынулася ў складзе Дубровенскай воласьці Горацкага павету.[4]

У 1910 годзе сяляне валодалі 308 дзесяцінамі зямлі, царква — 45 дзесяцінамі зямлі. Князь Яўген Адольф Любамірскі[5][a] валодаў 320 дзесяцінамі зямлі і карчмой (Карчма Дурная) на старым шляху з Воршы ў Смаленск.[6] Два разы на год ладзіліся кірмашы.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 122 чалавекі[7]. 1897 год — 37 дамоў, 256 чалавек.
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — Сяло: 60 дамоў, 176 мужчын, 174 жанчыны; Карчма Дурная: 1 дом, 3 мужчыны, 2 жанчыны [6]; 1999 год — 46 чалавек.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 20 чалавек;

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ Яўген Адольф Любамірскі (17.06.1825, Дуброўна — 15.09.1911, Крушына, Сылескае ваяводзтва, Польшча; па-польску: Eugeniusz Adolf ks. Lubomirski z Lubomierza h. Drużyna) сын князя Яўгена Любамірскага(13.09.1789 — 1834; па-польску: Eugeniusz ks. Lubomirski z Lubomierza h. Drużyna), унук князя Францішка Ксаверыя Любамірскага (1747—1819, Дуброўна; па-польску: Franciszek Ksawery Lubomirski). Першы шлюб (04.05.1850, Варшава) з дачкой Канстанціна Любамірскага Крыстынай Любамірскай (28.11.1825 — 06.11.1851; па-польску: Krystyna ks. Lubomirska z Lubomierza h. Drużyna). Другі шлюб (05.06.1859, Варшава) з графіняй Ружай Замойскай (29.07.1836 — 12.10.1915 Вільня; па-польску: Róża hr. Zamoyska z Zamościa h. Jelita)
  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 270
  3. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. ст. 85 (Д-1), 222.. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
  4. ^ Горки // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Тип. т-ва «Общественная польза», 1863. — Т. 3. — С. 177—178..
  5. ^ Dubrowna / Raman Aftanazy // Dzeieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Województwa minskie, mścisławskie, połockie, witebskie : энцыкляпэдыя. — Wrocław, Warszawa, Kraków: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1991. — В. 2. — Т. 1. — С. 297 — 299. — ISBN 83-04-0371-7 całość.
  6. ^ а б в Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгія Павловича Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 55 (№ 11), 56 (№ 25). — 250 с.
  7. ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 351. — 613 с.
  8. ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1910 год. / Г. Пожаровъ. — Могилевъ губ. : Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1910. — С. 197. — XLIII,455.XXXVIII,86,109 с.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02 С. 588.