Мікалай Апанасавіч Апіёк (нар. 20 лістапада 1935, Макараўка, Пірагоўскі сельсавет, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь)) — беларускі мастак. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пэйзажа, партрэта, тэматычнай карціны й нацюрморту, а таксама ў станковай графіцы й сцэнаграфіі. Сябар Саюзу мастакоў Беларусі з 1966 г, кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыяй Саюза мастакоў Беларусі[1].

Мікола Апіёк
Імя пры нараджэньні Апіёк, Мікалай Апанасавіч
Дата нараджэньня 20 лістапада 1935 (88 гадоў)
Месца нараджэньня Макараўка, Дубровенскі раён
Адукацыя Беларускі дзяржаўны тэтральна-мастацкі інстытут (1964)
Месца вучобы
Занятак маляр
Месца працы
Жанры пэйзаж, партрэт, натурморт[d] і тэматычная карціна[d]
Плынь рэалізм[d]
Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. (2002); Ордэн Францішка Скарыны (2011).,

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Пірагоўскую сямігадовую школу. У 1951—1955 гг. вучыўся ў Віцебскім мастацка-графічным пэдагагічным вучылішчы[2], у 1956—1957 гг. — на 5 курсе Мінскага мастацкай вучэльні. Некаторы час працаваў у сыстэме Мастацкага Фонду Беларусі ў Віцебску. У 1964 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Фёдара Дарашэвіча, Аскара Марыкса, Паўла Масьленікава, Яўгена Чамадурава[1].

Творчасьць

рэдагаваць

З 1964 году 10 гадоў працаваў мастаком-пастаноўшчыкам Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатра, аформіў больш за 30 пастановак. Сярод лепшых — «Яшчэ раз пра каханьне» Эдварда Радзінскага й «Першы ўрок» Кастуся Губарэвіча (1967), «Адкуль грэх?» Алеся Петрашкевіча й «Амністыя» Мікалая Матукоўскага (1970). У сярэдзіне 1970-х гг. пераехаў у Менск. Супрацоўнічаў з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы. Ярка ўвасобіў у афармленьні спэктакляў дзіцячай казкі «Жыла-была сыраежка» Валеры Зіміна (1970) і «Сьнежная каралева» Яўгена Шварца паводле казкі Ганса Крыстыяна Андэрсэна (1978, у Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы).

Але яго прывабіў станковы жывапіс. У творчасьці мастака з’явіліся партрэты актораў у ролях гістарычных асоб — «Аляксандар Дзянісаў у ролі Міколы Гусоўскага» і «Уладзімер Рагаўцоў у ролі Францішака Скарыны» (1980), «Лілія Давідовіч у ролі каралевы Боны» (2002), «Генадзя Давыдзькі ў ролі Вітаўта», «Мікалая Кірычэнкі ў ролі Ягайлы» (2003), а таксама дзеячаў беларускай культуры — кампазытараў Яўгена Глебава й Ігара Лучанка, актораў Стэфаніі Станюты й Барыса Гарлавана, рэжысэраў Валеры Раеўскага й Міхаіла Пташука, драматурга Алеся Дударава, скульптара Уладзмера Церабуна й іншых. Ён увасобіў вобразы Адама Міцкевіча, Кастуся Каліноўскага, Марылі Верашчакі, Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Яўгеніі Янішчыц, Уладзімера Мулявіна. Па матывах паэзіі Максіма Багдановіча стварае шэраг жывапісных твораў: «Ад родных ніў, ад роднай хаты» (1981), «Слуцкія ткачыхі» (1983). Гістарычнай тэме прысьвечаны «Сьвяточны выезд Радзівіла (Каханкі) у Нясьвіжы (2001), «З гісторыі Полацка. Усяслаў Чарадзей» (2002–2003), трыпціх «Старонкі гісторыі. Усяслаў Чарадзей. XI стагодзьдзе» (2007–2011).

Асабнай старонкай мастацкай дзейнасьці Міколы стала ваенна-патрыятычная тэма. Ён арганізаваў студыю «Шчыт Айчыны» пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь, задача якой сродкамі выяўленчага мастацтва адлюстроўваць сёньняшні дзень Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Менавіта гэтай тэме прысьвечаны трыпціх «Шчыт Айчыны – 2004» (2005), карціны «Вялікай Перамозе прысьвячаецца» і «Выпускнікі Мінскага сувораўскага» (2006).

Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, дырэкцыі выставак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, краязнаўчым музэі ў Дуброўне, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі Нідэрляндах, Нямеччыне, Польшчы, Расеі й іншых краінах.

Удзельнік мастацкіх выстаў з 1966 году. Пэрсанальныя выставы адбываліся ў Менску (1995, 2004, 2006), Польшчы (1991), Нямеччыне (1997, 1998, 1999).

  • «Суб’ектыўны рэалізм». Палац «Мастацтва» у Менску, сьнежань 2011 году[5].
  • «Памятаю рукі твае, матуля» у галерэі «Мастацтва» 4 сакавіка — 28 красавіка 2012. Памяці маці Мікалая Апіёка – 110-годдзю з дня яе нараджэньня. Аўтар выстаўляе эцюды 1970–1990-х гг., прысьвечаныя жыцьцю беларускай вёскі[6].

Узнагароды

рэдагаваць

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Каталог областной художественной выставки, посвященной 100-летию со дня рождения В. И. Ленина. Гродно, 1969―70 гг. / составил Н. А. Опиок. — Гродно: 1970. — 14 с.
  • Беларускі пейзажны жывапіс: альбом / складальнік Шаура Р. Ф.. — Мінск: Беларусь, 1982. — С. № 110 (Яблыня зімой. 1978 ДВП, алей. 110×90). — 164 с. — 20 000 ас.
  • Леанід Левановіч. Дзікая ружа: раман, аповесць, апавяданне / мастак М. А. Апіёк. — Менск: Мастацкая літаратура, 1993. — 334 с. — 6000 ас. — ISBN 5-340-01125-9
  • Барыс Сачанка. Выбраныя творы : у 3 т. / прадмова С. Андраюка; мастак М. А. Апіёк. — Менск: Мастацкая літаратура, 1993―1995. — Т. 1―3. — 5000 ас. — ISBN 5-340-01224-7
  • Мікола Апіок. Жывапіс = Nikolay Opiok. Painting. — Менск: Беларускі саюз мастакоў, 1996. — 17 с.
  • М. Апіёк. Да роднай крыніцы. // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02 С. 511—512
  • Церабун, У. Ідзе вольна, а можа яшчэ і бегчы. // Мастацтва : часопіс. — 2006. — № 1. — С. 20—21.
  • Сучасны беларускі жывапіс, XXI стагоддзе = Современная белорусская живопись, XXI век = Modern Belarusian Painting, XXI century: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава ; аўтар уступнага артыкула Н. В. Шаранговіч ; пераклад на англійскую мову С. В. Місюк. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2010. — С. 16. — 431 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0519-5
  • Сьвятлана Берасьцень. Угледзецца ў вобраз. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 2012, 27 красавіка. — № 17(4663). — С. 19.
  • Вераніка Канюта. Вайна і мір Мікалая Апіёка: гутарка з ваенным мастаком. / Алесь Карлюкевіч // Звязда : газэта. — Менск: 2013, 8 жніўня. — № 146. — С. 3.
  • Яўген Шунейка. «Час і асоба» Мікалая Апіёка ў галерэі Міхаіла Савіцкага. // Мастацтва : часопіс. — 2015. — № 12. — С. 19.
  • Отечеству служим: живопись. Графика. Скульптура. (К 15-летию Студии военных художников) / составитель Н. А. Опиок. — Менск: Четыре четверти, 2019. — С. 60—73. — 108,3 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-581-258-7
  1. ^ а б Художники Советской Белоруссии / ред. кол.: Версоцкий В. И.; Гончаров Н. И.; Гутиев Н. Т.; Давидович И. А.; Кашкуревич А. М.. — Минск: Беларусь, 1976. — С. 257. — 400 с. — 1800 ас.
  2. ^ Мастацка-графічны факультэт. Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. (15 Сакавік 2019).
  3. ^ Барыс Крэпак. «Сабраць» Багдановіча. // Культура : газэта. — 26 лістапада 2011. — № 48 (1019).
  4. ^ Барыс Крэпак. Кветкі радзімы паэта — кіраўніку дзяржавы. // Культура : газэта. — 10 сьнежня 2011. — № 50 (1021).
  5. ^ Аляксандар Зінкевіч. Падзарадка для рэалізму? // Культура : газэта. — 17 сьнежня 2011. — № 51 (1022).
  6. ^ Вераніка Юрэвіч-Малашчук. «Памятаю рукі твае, матуля». / Людміла Крушынская // Культура. : газэта. — 2012, 28 сакавіка - 2012, 04 красавіка.. — № 17 (1040).
  7. ^ В Дубровенском районе пополнили список Почетных граждан  (рас.) // «Дняпроўская Праўда» : газэта. — 2018, 23 чэрвеня.

Літаратура

рэдагаваць

Артыкулы

рэдагаваць
  • Васільеў, Л. Мастак з Макараўкі // Дняпроўская праўда : газэта. — 1998, 23 верасьня. — С. 3.
  • Барыс Крэпак. А пачыналася ўсё з тэатра… // Культура : газэта. — 2005, 19 лістапада. — С. 7.
  • Юрий Сохарь. Мастера искусств : размышления-эссе, очерки о режиссерах, актерах, художниках театра. — Минск: Белорусская государственная академия искусств, 2005. — С. 352—364. — 502+32 с. — (Жизнь и творчество выдающихся людей искусства). — 1000 ас. — ISBN 985-6708-16-8
  • Фатыхава, Г. Партрэт жанру майстра. // Беларусь : часопіс. — 2006. — № 11—12. — С. 56.

Энцыкляпэдыі, даведнікі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць